Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У казацкім аддзеле — папаўненне

У казацкім аддзеле — папаўненне

Для жыхароў Пастаў ужо стала звычайным бачыць казакаў у царкве, падчас   патрулявання ў горадзе, пры правядзенні свят і іншых масавых мерапрыемстваў. Яны частыя госці ў школьнікаў, не толькі выступаюць перад імі, але і дапамагаюць арганізоўваць і праводзіць святы, сустрэчы. Нядаўна каманда казацкага аддзела заняла першае месца ў раённай спартакіядзе сярод добраахвотных дружын. Нягледзячы на тое, што гэта грамадскае фарміраванне з’яўляецца адным з самых маладых, яго члены ўсё часцей заяўляюць пра сябе актыўнай работай у розных кірунках.

Папаўняюцца і рады казацтва. Вось і ў мінулую суботу ля пастаўскага храма Святога Мікалая Цудатворца адбылася цырымонія прыняцця Казацкага слова (прысягі) маладым пастаўчанінам Іванам Шкорнікам. Сёлета ён закончыў Пастаўскі дзяржаўны прафтэхкаледж сельскагаспадарчай вытворчасці, цяпер працуе на прадпрыемстве меліярацыйных сістэм. Па добрай традыцыі да прыняцця Казацкага слова Івану быў дадзены выпрабавальны тэрмін, на працягу якога будучы казак знаёміўся са Статутам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускае казацтва”, яго гісторыяй, спраўляў сабе форменнае адзенне, удзельнічаў у жыцці арганізацыі. Перад урачыстым прыняццем абяцання, як і належыць сапраўднаму хрысціяніну, ён спавядаўся і прычашчаўся ў царкве.

Прыняцце Казацкага слова праходзіла пры непасрэдным удзеле духоўнага настаўніка пастаўскіх казакаў протаіерэя Валерыя Пашкевіча, намесніка Вярхоўнага атамана казацкага палкоўніка Г. А. Жумянка, начальніка юрыдычнага аддзела РГА “Беларускае казацтва” казацкага генерала С. М. Нікалаенкі, а таксама казакаў з Мінскага і Жодзінскага ад­дзелаў.

Пасля таго, як Іван Шкорнік прамовіў тэкст прысягі, ён прыклаўся да крыжа і сцяга грамадскага аб’яднання, які для рытуала спецыяльна прывезлі з Мінска. Уступаючы ў рады Беларускага казацтва, юнак урачыста паабяцаў быць верным праваслаўнай хрысціянскай веры, добрасумленным, храбрым і дысцыплінаваным, не парушаць свайго слова з-за карыслівасці, роднасці, дружбы або варожасці.

Іван Шкорнік атрымаў віншаванні з прысваеннем яму першага чына — казак — ад кіраўніцтва РГА “Беларускае казацтва”, вайсковага старшыны Пастаўскага казацкага аддзела А. М. Зазуліна, а таксама намесні­ка старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёва, які станоўча ацаніў дзейнасць грамадскай арганізацыі, выказаў надзею, што пакладзеныя ў яе аснову ідэалы будуць пашырацца сярод моладзі, служыць на карысць Айчыны.

Суботняя ўрачыстасць стане памятнай і для падесавула Дзмітрыя Плешавені, які атрымаў узнагароду за аса­бісты ўклад у перамогу каманды Пастаўскага казацкага аддзела на раённых спаборніцтвах сярод добраахвотных дружын.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 23

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 22

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 29

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 35

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 35

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 62

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 57