Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Профессионал высочайшего класса

Профессионал высочайшего класса

 

Генадзій Клянцэвіч — адзін з самых вопытных вадзіцеляў АТП №17. Ён належыць да ліку работнікаў, якія складаюць касцяк калектыву аўтапрадпрыемства і ў якіх яго кіраўніцтва ўпэўнена ў любых сітуацыях.

Баранку — раней грузавіка, а цяпер аўтобуса — Генадзій Кля­менць­евіч круціць амаль чвэрць стагоддзя і нават не думае мяняць месца працы. Нягле­дзячы на тое, што такая магчымасць выдавалася не раз: клікалі, ды і зараз клічуць, і ў дзяржаўныя, і ў камерцыйныя структуры. Пры гэтым прызнаецца, што ніколі не марыў стаць прафе­сійным вадзіцелем, хоць з дзяцінства і сябраваў з тэхнікай. Усё вырашыў выпадак.

— У 1989 годзе я вярнуўся з арміі, — расказваў Г. К. Клянцэвіч. — Трэба было ўладкоўвацца на работу. У маёй бабулі на той час жылі на кватэры хлопцы з аўтапарка. Яны і сагітавалі мяне пайсці сюды вадзіцелем, тым больш што правы я меў: пасля школы закончыў Пастаўскае СПТВ. Спачатку працаваў у грузавым парку, на МАЗе з прычэпам. Ездзіў у камандзіроўкі ў Браслаў, Міёры, Шаркаўшчыну, вазіў шчэбень, гравій, пясок для будаўніцтва дарог у раёне. А праз чатыры гады перайшоў у легкавы парк, на гарадскія маршруты, бо наступіў цяжкі час — пачатак 90-ых. Ды і на старой машыне працаваць было складана. Праўда, і аўтобус мне далі стары, з-пад плота. Месяц збіраў яго разам са слесарамі і зваршчыкамі.

Пазней з рэстаўраванага “ЛіАЗа” Г. К. Клянцэвіч перасеў на “ЛАЗ”, які неўзабаве таксама спісалі. Першы новы аўтобус — чырвона-белы “Нёман”, які і сёння курсіруе па гора­дзе — Генадзій Кля­менць­евіч атрымаў у 1998 годзе, акурат пад Новы год. А праз 8 гадоў далі новенькі “МАЗ”. Зараз “МАЗу” ўжо дзявяты год, але мяняць яго на навейшую машыну вадзіцель не хоча. Кажа, што за такі час вывучыў лепш за ўласны аўтамабіль, бо ўсё перабраў сваімі рукамі. Да таго ж сур’ёзных паломак пакуль, на шчасце, не здаралася.

Амаль кожны дзень а палове сёмай раніцы Г. К. Клянцэвіч выходзіць на лінію па маршруце “двойкі”, каб даставіць пасажыраў на работу, у школу, бальніцу… За змену, якая заканчваецца а палове сёмай вечара, робіць 8 кругоў па горадзе, праязджаючы 183 кіламетры. Акрамя таго, у буднія дні падчас другога перапынку адвозіць вучняў з СШ №3 у Целякі, дзе нядаўна закрылі школу.

Свой штодзённы маршрут з усімі прыпынкамі і “ляжачымі паліцэйскімі” вадзіцель ведае на памяць і можа праехаць па ім з заплюшчанымі вачыма. Тым не менш пастаянна прыходзіцца быць уважлівым, бо ў апошнія гады на дарогах з’явілася нямала маладых ліхачоў, якія часам ствараюць аварыйныя сітуацыі. Але прафесіяналізм і каласальны вопыт Генадзія Кля­менцьевіча, які з’яўляецца вадзіцелем найвышэйшага, першага, класа, дапамагаюць пазбягаць дарожна-транспартных здарэнняў. Нездарма за гады работы ў АТП-17 ён тройчы ўзнагароджваўся нагрудным знакам Міні­стэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь “За работу без аварый” трэцяй, другой і першай ступеняў.

— У параўнанні з тым, што было 20 гадоў назад, калі пачынаў працаваць на гарадскіх маршрутах, цяпер мы адпачываем за рулём, — кажа вадзіцель. — Аўтобусы ў асноўным сучасныя, камфартабельныя. Лёгка пераключаюцца перадачы, ёсць гідраўзмацняльнік руля, у кабіне цёпла, устаноўлены рэгістратары, якія фіксуюць увесь маршрут руху. І калі часам узнікаюць спрэчныя сітуацыі: напрыклад, пасажыры скардзяцца кі­раўніцтву прадпрыемства, што аўтобус не заехаў у нейкі населены пункт або прыйшоў не па графіку, можна паглядзець па камп’ютары, як было на самай справе. Ну, а на тое, што моладзь у большасці сваёй надоўга не затрымліваецца ў аўтапарку, маўляў, нялёгкі тут вадзіцельскі хлеб, магу сказаць адно: усюды добра, дзе нас няма.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30