Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мосты, остановки, метры, километры

Мосты, остановки, метры, километры

Што такое добрая дарога? Кожны вадзіцель з упэўненасцю скажа: у першую чаргу бяспечная. І каб яна была такой,  дарожнікі павінны своечасова право­дзіць рамонтныя работы, устанаўліваць неабходныя знакі, рабіць падсыпку і ачыстку. Напярэдадні прафесійнага свята — Дня аўтамабіліста і дарожніка — карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыла з начальнікам філіяла “Пастаўскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 132” С. А. РАГІНЕМ.

— Станіслаў Альфрэдавіч, асноўны клопат дарожнікаў — гэта падтрыманне аўтамабільных дарог у належным стане, павелічэнне тэрмінаў іх эксплуатацыі. Як спраўляецеся?

— У раёне 1362 кіламетры дарог. Амаль 980 з іх — на балансе нашага філіяла. У тым ліку 278 з асфальтавым пакрыццём, 437 — з гравійным, 260 — грунтавыя. Абслугоў­ваем 73 масты, 986 труб, што складае амаль 11900 метраў пагонных, 100 аўтапавільёнаў, 160 аўтапрыпынкаў. Стараемся, каб уся гэта гаспадарка знаходзілася ў добрым стане.

Дарогі рэгулярна грэйдзіруем, праводзім дробны ямачны рамонт, абкошваем абочыны, падфарбоўваем дарожныя знакі, пашкоджаныя мяняем на новыя, робім многае іншае для таго, каб рух на дарогах быў бяспечным. На гэта зрасходавана 6,5 мільярда рублёў, а ўсяго асвоена 25 мільярдаў. Раней у дарожны фонд пэўныя пералічэнні рабілі ўсе прадпрыемствы і арганізацыі. Гэтыя грошы ішлі на рамонт, будаўніцтва дарог. На жаль, з-за дрэннага фінансавання аб’ёмы работ значна зменшыліся. Сёлета не змаглі адрамантаваць ні аднаго кіламетра дарог, што знаходзяцца на балансе нашага прадпрыемства. Колькасць жа транспарту год ад году павялічваецца, дарогі зношваюцца хутчэй. І гэта выклікае трывогу за іх будучыню. Каб захаваць калектыў, забяспечыць яго жыццядзейнасць, прыходзіцца шукаць аб’екты для работы не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі. Падрадчыкамі выступаюць розныя арганізацыі.

— І дзе працуеце?

— Апошнім часам шмат займаемся пад’язнымі дарогамі да новабудоўляў раёна. Генеральны падрадчык — аграбудаўнічае прадпрыемства “Рассвет Пастаўскі”. Завяршаем работы каля Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Шмат зрабілі і будзем рабіць каля ўзводзімай фермы ў Коўзанах, новых дамоў па вуліцах Юбілейнай і Касманаўтаў, пабудаванага цэха па вытворчасці сыроў малочнага завода. Па дагаворы з унітарным прадпрыемствам “Жыллёва-камунальная гаспадарка” рамантавалі некаторыя гарадскія вуліцы. У бліжэйшы час зда­дзім у эксплуатацыю ўчастак лясной дарогі Балаі—Крашнева (заказчык — Пастаўскі лясгас). Дапамагаем сваім калегам з ДЭУ-66 з Мя­дзельскага раёна на будаўніцтве ў Свіры склада з усімі камунікацыямі для захоўвання солі. Заняты на добраўпарадкаванні новых аўтазаправачных станцый у Мінску. Нашы людзі і тэхніка працуюць у Наваполацку, Шаркаўшчыне, Лепелі.

— Не за гарамі зіма. Ці гатовы да выпрабаванняў снегам і марозам?

— Завяршаюцца нарыхтоўка пясчана-салянай сумесі, рамонт тэхнікі, неабходнай для расчысткі дарог. Праблема ў тым, што апошнія гады машынна-трактарны парк не абнаўляўся. Большасць энерганасычанай тэхнікі зношаная. Таму вельмі шмат залежыць ад беражлівасці людзей, іх майстэрства. Леташняя зіма была сур’ёзным выпрабаваннем, але мы яго вытрымалі. Дарожнікі не лічыліся з часам, працавалі і днём, і ноччу, за што шчыры дзякуй. Спадзяёмся, што сёлета зіма будзе менш снежнай і больш лагоднай. А калі закапрызіцца — мы акажамся мацнейшымі.

— Стабільная работа прадпрыемства немагчыма без кваліфікаваных спецыялістаў. Імі забяспечаны?

— Ва ўсёй дарожнай галіне рэспублікі апошнім часам існуе праблема кадраў. Многія вопытныя спрактыкаваныя аўтакранаўшчыкі, вадзіцелі пагрузчыкаў, грэйдараў, дарожныя майстры, прарабы выязджаюць у Расію, дзе заработная плата намнога вышэйшая. Не выключэнне і наша ўпраўленне. На сёння вакантнай застаецца пасада галоўнага інжынера, не хапае дарожных майстроў, прарабаў. Але тыя людзі, якія складаюць касцяк прадпрыемства, не шкадуюць сіл, стараюцца.

— А што прадпрымаеце, каб затрымаць людзей у калектыве?

— Пабудавалі дзве службовыя кватэры: адну ў Паставах, другую — у Варапаеве. І там знайшоўся чалавек на пасаду прараба. За кошт прадпрыемства два чалавекі атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю. Праўда, адзін з іх вырашыў прадоўжыць вучобу ў вышэйшай навучальнай установе, другі прызываецца на тэрміновую службу ў армію. Увогуле, чалавека працы цэнім. Згодна з калектыўным дагаворам, выплачваецца матэрыяльная дапамога на аздараўленне, набыццё сельскагаспадарчай прадукцыі. Стараемся заахвочваць прафесіяналізм і майстэрства. Вось і да свята аўтамабіліста і дарожніка 98 працэнтам членаў калектыву (усім, хто не меў заўваг па рабоце) будуць уручаны грашовыя прэміі, асобным — каштоўныя падарункі. Граматамі абласнога ўпраўлення “Віцебскаблдарбуд” будуць узнагароджаны вадзіцель аўтакрана Іосіф Пузан, эканаміст Дзіна Гладкая і ва­дзіцель Камай Мала-аглы. Вадзіцелю Віктару Галубоўскаму, які адпрацаваў у ДРБУ-132 20 гадоў, прысвоена званне “Ветэран прадпрыемства”.

Выплачваецца дапамога пры ўступленні ў шлюб, нараджэнні дзіцяці, да юбілейнага дня нараджэння работні­ка. Падтрымліваем і ў выпадку бяды. Не забываем тых, хто шмат гадоў адпрацаваў ва ўпраўленні і знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Ветэранам выдзяляем тэхніку для апрацоўкі прысядзібных участкаў, дапамагаем у іншых справах, запрашаем на свята. Напярэдадні наведаем усіх дома, уручым невялікія падарункі, грашовыя прэміі і будзем рады бачыць на ўрачыстым сходзе.

— Нягледзячы на складанасці, калектыў філіяла “Пастаўскае ДРБУ-132” з’яўляецца адным з лепшых сярод аднатыпных прадпрыемстваў вобласці.

— Шмат гадоў мы стабільна трымаемся ў тройцы лепшых. І ўдаецца гэта зноў жа дзякуючы старанню членаў калектыву. Таму яшчэ раз усім шчыры дзякуй за адданасць абранай справе, разуменне, цярпенне. Напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка сардэчна віншую як калектыў ДРБУ-132, шаноўных ветэранаў, так і калег з ДЭУ-33, работнікаў аўтатранспартнага прадпрыемства № 17, усіх карыстальнікаў дарог. Найперш прашу прабачэння за тыя нязручнасці, якія часам узнікаюць, жадаю моцнага здароўя вам і вашым родным, аптымізму, поспехаў, усяго найлепшага.

Гутарыла Анна АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 55

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 52

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 51

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 51

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 82

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 83