Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

По количеству новорожденных Поставщина лидирует в области

По количеству новорожденных Поставщина лидирует в области

14 кастрычніка віншаванні з Днём маці прымалі тысячы жанчын Пастаўшчыны. Сярод іх былі і тыя, хто сустрэў свята ў ра­дзільным аддзяленні раённай бальніцы. Да іх з цёплымі словамі і падарункамі завіталі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Яніна Вячаславаўна Савіцкая і галоўны ўрач Пастаўскай ЦРБ Уладзімір Мікалаевіч Чакавы.

Першым да прысутных звярнуўся Ю. М. Кісялёў:

—   Як прыемна ў гэты дзень бачыць шчаслівыя ўсмешкі маладых маці! Вы — сапраўдныя гераіні. Ваша роля ў грамадстве была і будзе ганаровай, адказнай, неацэннай. Без лішняга красамоўства скажу, што менавіта ад жанчын залежыць будучыня як кожнай асобнай сям’і, так і краіны ў цэлым. Дзякуй вам за тое, што вы жывяце клопатам пра сваіх дзяцей. Няхай іх колькасць толькі прымнажаецца, а ў дамах пануюць радасць і дабрабыт, — пажадаў ён.

З шасці прысутных маладых жанчын толькі адна адчула шчасце мацярынства ўпершыню, астатнія — у другі, трэці раз. Цікава, што сярод нованароджаных толькі адна дзяўчынка, усе астатнія — хлопчыкі. Кожны з дзетак у той дзень атрымаў ці не першыя ў жыцці падарункі — цацкі і адзенне. Адна з мацярок атрымала больш важкую гуманітарную дапамогу, бо знаходзіцца ў цяжкім матэрыяльным стано­вішчы.

Падарункі ўручыла Я. В. Савіцкая. Яна адзначыла, што ў раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа даўно стала традыцыяй ушаноўваць маці ў іх “прафесійнае” свята. І падкрэсліла: радуе той факт, што год ад году падарункаў трэба збі­раць усё больш.

—   Па колькасці нованароджаных Пастаўскі раён лідзіруе ў вобласці, — пракаменціраваў У. М. Чакавы. — За 9 месяцаў гэтага года нарадзілася 317 дзетак (на 25 больш, чым за такі ж перыяд 2012-га). Сёлета чакаецца яшчэ каля пяці­дзесяці родаў.

Цешыць тое, што ўсё часцей дзеткі з’яўляюцца ў пар, якія нядаўна маглі пра іх толькі марыць. Медыцына не стаіць на месцы. На новы ўзровень выходзіць лячэнне хвароб, якія перашкаджаюць жанчынам зацяжарыць. А значыць, у сем’ях дзіцячы смех будзе гучаць яшчэ часцей.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 22

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 25

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 35

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 32