Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

О прививках и дворце Тизенгаузов

О прививках и дворце Тизенгаузов

10 кастрычніка “прамую тэлефонную лінію” па пытаннях аховы здароўя правёў галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы У. М. Чакавы. Разам з Уладзімірам Мікалаевічам на тэлефоне “дзяжурылі” яго намеснікі, а таксама галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі С. А. Рассеева і дырэктар абласнога дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Ветразь” У. М. Нікіфараў. Нягледзячы на тое, што “прамыя лініі” ў ЦРБ праводзяцца дастаткова часта і рэгулярна, а таксама тут перыядычна працуе “гарачая лінія”, пытанняў ад пастаўчан паступіла нямала.

— Колькі часу таму ў маёй дачкі (мы з ёй пражываем у Варапаеве) з’явіліся на целе плямы невядомага паходжання. Ці можна ўзяць у мясцовай бальніцы накіраванне на кансультацыю да прафесара ў Віцебскі скурна-венералагічны дыспансер?

— Паліклінікай Варапаеўскай раённай бальніцы накіраванні ў Віцебскі скурна-венералагічны дыспансер не выдаюцца. Узяць накіраванне туды на кансультацыю да прафесара можна ва ўрача-дэрматолага паліклінікі Пастаўскай ЦРБ пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў. Прыём у дыспансеры ажыццяўляецца па папярэднім запісе кожны аўторак.

— Дзіця наведвае дзіцячы садок. На прастудныя захворванні і грып хварэе рэдка. Ці варта яму рабіць прышчэпку супраць грыпу?

— Прышчэпкі супраць грыпу паказаны ўсім дзецям з 6 месяцаў да 18 гадоў. Іх мэта — стварыць імунітэт супраць грыпу для прафілактыкі захворвання і звязаных з ім ускладненняў. Проціпаказаннямі для правя­дзення прышчэпак з’яўляюцца індывідуальная непераноснасць курынага бялку, што рэдка сустракаецца, а таксама вострыя захворванні і абвастрэнні хранічных, якія суправаджаюцца павышэннем тэмпературы цела. Пры абцяжараным алергаанамнезе прышчэпкі супраць грыпу могуць быць праведзены ва ўмовах стацыянару.

— Нядаўна вярнулася з заработкаў у Расіі. Хачу прайсці ананімнае абследаванне на ВІЧ. Як гэта можна зрабіць?

— У Пастаўскай ЦРБ ёсць магчымасць ананімнага абследавання на ВІЧ-захворванне. Для гэтага неабходна звярнуцца да лечачага ўрача. Прадстаўляць дакументы, якія засведчваюць асобу, і называць сваё прозвішча не трэба. Урач праводзіць датэставае кансультаванне. Пасля атрымання заключэння абследавання яго вынік будзе паведамлены Вам па тэлефоне, па нумары, які ўкажаце.

— Чаму ўрач-хірург вядзе прыём пацыентаў не ў сваім кабінеце?

— У 2014 годзе будынку паліклінікі Пастаўскай ЦРБ спаўняецца 20 гадоў. У сувязі з гэтым уз­нікла неабходнасць правядзення рамонту ў асобных кабінетах і падраздзяленнях паліклінікі, што перыядычна прыводзіць да пераносу прыёму ўрачоў у іншыя кабінеты. Але гэта часовыя цяжкасці. Пасля рамонту значна паляпшаюцца ўмовы працы медыцынскага персаналу і знаходжання пацыентаў.

— Як праводзіцца ўкараненне сучасных камунікацыйных тэхналогій у ахову здароўя раёна?

— На сённяшні дзень ва УАЗ “Пастаўская ЦРБ” маецца 130 камп’ютараў. Функцыянуе лакальная камп’ютарная сетка, да якой падключана 85 машын. Праводзяцца работы па падключэнні да яе камп’ютараў структурных падраздзяленняў раёна. З пачатку бягучага года набыта ў лізінг 12 новых камп’ютараў, яшчэ 6 перададзены нам з іншых арганізацый. На чацвёрты квартал 2013 года запланавана ўкараненне камп’ютарнай праграмы “Электронная амбулаторная карта пацыента”, якая ў перспектыве дазволіць мець сувязь з усімі медыцынскімі ўстановамі вобласці. Зразумела, інфармацыя будзе закрыта для пабочных карыстальнікаў.

— Як вядома, будынак палаца Тызенгаўзаў хутка будзе перададзены раённаму краязнаўчаму музею. Які лёс размешчаных там аддзяленняў ЦРБ?

— Зараз у будынку палаца Тызенгаўзаў знаходзяцца 45 стацыянарных ложкаў. Мы стараемся стварыць там неабходныя ўмовы: сёлета правялі замену ўнутраных інжынерных сетак, рамонт аддзялення, санітарных пакояў. Аднак будынак не прыстасаваны пад арганізацыю бальнічных аддзяленняў з кругласутачным знаходжаннем хворых. Таму прынята вельмі правільнае рашэнне: у перспектыве частка будынка будзе выкарыстоўвацца як філіял раённага краязнаўчага музея, у другой яго частцы застануцца адміністрацыйныя кабінеты ЦРБ. Стацыянарныя ложкі будуць пераведзены ў прыбудову да галоўнага корпуса бальніцы. Гэтыя работы ўжо пачаліся. Падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя на рэканструкцыю з прыбудовай корпуса на 50 ложкаў. Сёлета з’явіцца новы металачарапічны дах над галоўным корпусам, у наступным годзе плануем правесці цеплавую рэабілітацыю будынка з тэрмашубай. Спадзяюся, што ўвесь праект будзе рэалізаваны ў бліжэйшыя гады.

— Ці можна правесці экспертызу на алкаголь па ініцыятыве заяўніка?

— У адпаведнасці з пералікам медыцынскіх паслуг, якія аказваюцца грамадзянам Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя, зацверджаным пастановай Савета Міністраў краіны ад 10.02.2009 года №182, дыягностыка на алкаголь праводзіцца па жаданні грамадзян у любы час і ў любы дзень. У рабочыя дні гэта робіцца ў наркалагічным кабінеце Пастаўскай ЦРБ, у выхадныя дні і ў начны час — у прыёмна-дыягнастычным аддзяленні. Пішацца заява на імя галоўнага ўрача аб правядзенні медыцынскага агляду з указаннем прычыны, агаворваюцца дата і час. У дадзеным выпадку заўсёды бяруцца біяматэрыялы (кроў), якія накіроўваюцца ў хіміка-таксікалагічную лабараторыю г. Полацка. Пасля атрымання вынікаў экспертызы грамадзянін выклікаецца ў райбальніцу, азнаямляецца з імі і выносіцца заключэнне. На рукі грамадзяніну, якому праводзілася дыягностыка, выдаецца выпіска з медыцынскіх дакументаў па форме, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 9.07.2010 года №92.

— Чаму ў склад вадзіцельскай камісіі ў апошні час пачалі ўключаць урача псіхіятра-нарколага?

— Удзел урача псіхіятра-нарколага ў правядзенні вадзіцельскай камісіі вызначаны ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 28.04.2008 года №78, дзе даецца пералік захворванняў, якія з’яўляюцца проціпаказаннем для кіравання транспартным сродкам. У гэты пералік уваходзяць і псіхічныя расстройствы. Да кіравання транспартным сродкам не дапускаюцца асобы, якія знаходзяцца на ўліку ва ўрача псіхіятра-нарколага, камісаваныя з Узброеных Сіл па прычыне псіхічнага расстройства, а таксама тыя, хто мае псіхічныя парушэнні, выкліканыя ўзроставымі змяненнямі. Для аб’ектыўнай дыягностыкі ў выніку неабходнасці прыцягваецца і псіхолаг для правядзення тэсціравання ступені парушанасці канкрэтных псіхічных функцый. У асобных выпадках для прыняцця рашэння патрабуецца заключэнне экспертнай камісіі.

Да друку падрыхтавала

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 31