Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Планов — ещё на полвека»

«Планов — ещё на полвека»

Сёння 55-гадовы юбі­лей адзначае народны майстар Сяргей Шчэрба.  Таленавіты, каларытны, самабытны ганчар ужо не адзін дзясятак гадоў радуе сваёй творчасцю беларускіх і замежных прыхільнікаў старажытнага рамяства. За гэты час яго работы “раз’ехаліся” па шматлікіх краінах свету ўсіх кантынентаў. Але не гэта Майстар лічыць сваім галоўным дасягненнем…

— Сяргей Уладзіміравіч, з якім настроем сустракаеце юбілей?

— З аптымізмам. Азіраюся на пражытыя гады — і разумею, што яны прайшлі недарэмна. У мяне ёсць любімая жонка і дзеці, утульны дом і творчасць, без якой не ўяўляю свайго жыцця. Не забываюць сябры, у сядзібу штогод прыязджаюць сотні турыстаў — яны таксама дораць станоўчыя эмоцыі. Безумоўна, крыху сумна, што ўжо не маладзёнак (усміхаецца — аўт.). Але “спісваць” мяне рана — у жыцці яшчэ паваюю.

—   Вы нарадзіліся яркай восенню. А якая пара года Вас найбольш натхняе?

—   Вясна і восень. Кастрычнік радуе душу асабліва. Гэта час, калі можна спакойна падвесці вынікі, адпачыць ад напружанай летняй працы: пасядзець ля летняга доміка, паглядзець удалечыню, пранікнуцца навакольнай прыгажосцю. І, канечне, прадумаць далейшы план работы.

—   Кім марылі стаць у дзяцінстве?

—   Дакладна не керамістам. Пасля заканчэння школы ў родным горадзе Орша спрабаваў паступіць у інстытут на будаўнічую спецыяльнасць, але, як кажуць, праляцеў. Цяпер разумею: так было патрэбна. Атрымаў прафесію токара, а пасля паступіў у мастацкае вучылішча ў Бабруйску, якое лічылася ўзорным. Вучыцца там вельмі падабалася — вакол панавала творчасць, а я меў да яе цягу з дзяцінства. Установу скончыў з чырвоным дыпломам, займеў яшчэ адну спецыяльнасць — аддзелачніка мэблі.

Пасля пайшоў у армію, але і яна была з элементамі “рукадзелля”. Мяне прынялі ў гаспадарчую роту. Акрамя “падарожжаў” у нарады, я шмат рэзаў па дрэве, упрыгожваў часць. Гэта таксама была своеасаблівая школа.

—   Каго лічыце галоўным настаўнікам?

—   Іх было шмат. Працавітасці з маленства вучыўся ў бацькі. Ён быў інвалідам  з-за праблем з нагой. Нягледзячы на гэта, не сядзеў на месцы, дома рабіў вельмі многае.

  Калі ў 1980 годзе паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута, пазнаёміўся з Іванам Іванавічам Кладоўскім — выкладчыкам скульптуры. Менавіта на яго занятках я ўпершыню дакрануўся да гліны, адчуў яе цеплыню, падатлівасць. Добра памятаю, як выграбалі яе з вялікай ванны, мялі, ляпілі. Напэўна, тады ў маім жыцці і зарадзілася любоў да гэтага матэрыялу. Зрэшты, мой прадзед па бацькоўскай лініі быў ганчаром-рамеснікам. Не выключаю, што творчыя здольнасці праз пакаленні атрымаў ад яго ў спадчыну.

—   Чым запомнілася вучоба ў інстытуце?

—   Бесперапыннай творчай дзейнасцю. У такім прафесійным акружэнні па-іншаму быць не магло. Штодня падпітваўся ідэямі, жаданне тварыць з часам толькі ўзрастала.

Там жа, у інстытуце, пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Людмілай — яна вучылася на матэматычным факультэце. У 1982 годзе мы ажаніліся. Наша студэнцкае вяселле многія ўспамінаюць да гэтага часу. Сапраўды, яно было незвычайным. Адразу пасядзелі ў кватэры з бацькамі і сваякамі, а пасля з жонкай паехалі… у лес, на бераг ракі Лучоса. Сябры падрыхтавалі нам шыкоўны падарунак — на прыродзе накрылі “паляну”, разбілі палаткі. Нам як маладажонам выдзелілі асобную. Усё было аплецена квітнеючай калінай. Канечне, гэта мы запомнілі на ўсё жыццё.

—   Складана было ўступаць у дарослае самастойнае  жыццё?

—   Не вельмі. Спачатку нам з жонкай далі пакой у інтэрнаце, пасля майго размеркавання трапілі ў Варапаева. З пажыткаў мелі два чамаданы рэчаў і дзве сеткі кніг. Хутка абжыліся. Неў­забаве нарадзілася дачка Насця.

Пасля адпрацоўкі па размеркаванні пераехалі ў Навасёлкі. Хата — у ёй мы жывём і сёння — была просценькай, без выгод. Але і тут хутка стварылі ўтульнасць. Абое працавалі ў мясцовай школе, нам было камфортна. Таму і не думалі куды з’яз­джаць.

У 1991 годзе нарадзіўся сын Саша. Аднойчы вырашыў вылепіць для яго свістульку з гліны, каб не плакаў. Высушыў, памаляваў фарбамі. Засвісцела, яшчэ як засвісцела! Дзіця нарадавацца не магло, а я яшчэ шчаслівейшым быў: гэта ж можна і са сваімі вучнямі з глінай працаваць! Занятак яны ўспрынялі на ўра. Так я стаў прысвячаць гліне яшчэ больш часу. І ўжо ў 1995 годзе перамог у абласным конкурсе сярод сваіх калег. Праз год перамогу святкаваў ужо на “рэспубліцы”, пасля чаго мяне прынялі ў Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі. Пра маю сям’ю і творчасць у той час нават знялі дакументальны фільм. Ён называўся “Сямейны блюз пад гукі акарыны” і быў высока адзначаны як у Беларусі, так і на замежных кінаконкурсах.

—   Ваша ганчарная аграсядзіба таксама называецца “Акарына”. Не ўсе ведаюць, што значыць гэта дзіўнае беларускае слова…

—   Акарына — разнавіднасць флейты. Гэты музычны інструмент прыйшоў да нас з Італіі ў канцы 19 стагоддзя. Такіх музычных інструментаў  я вырабляю вельмі шмат, прычым самых розных памераў. Акарына  мае незвычайнае трапяткое гучанне і заўсёды заварожвае слухачоў.

Аграсядзіба пачала дзейнічаць з 2008 года. Мы з жонкай рады, што і сёння яна не губляе папулярнасці сярод турыстаў. Прычым да нас прыязджаюць не толькі з Беларусі, але і з замежжа — Польшчы, Расіі, Германіі, Англіі… Нават з Японіі былі. Уражвае ўсё: і прырода, і побыт, і, несумненна, майстар-класы.

Сядзіба развіваецца з кожным годам. Толькі гэтым летам мы ўвялі “ў строй” летні домік, добраўпарадкавалі новае месца для адпачынку, змуравалі на двары­шчы печ, у якой усе стравы набываюць проста неверагодны водар і смак. Не паверыце, але ідэя яе стварыць мне… прыснілася. І гэта не ўпершыню.

—   Ад вялікай колькасці творчай работы не “выгараеце”?

—   Хіба можна стаміцца ад зносін з цікавымі, разумнымі людзьмі? Я вельмі люблю ўдзельнічаць у фестывалях, як кажуць, сябе паказаць, на іншых паглядзець. Прыемна, што народная творчасць жыве, што яна цікава людзям. Толькі крыху засмучае тое, што некаторыя майстры ператвараюцца ў прадпрымальнікаў, каб дагадзіць рынку, і пачынаюць штампаваць бліскучыя “побрякушки”, у якіх няма нічога аўтэнтычнага. Я вырабляю кераміку выключна па тэхналогіях дзядоў і прадзеда — з “жывога” матэрыялу, без ніякай хіміі.

—   Вы чалавек каларытнай знешнасці і незвычайнага старажытнага занятку. Ніколі не было адчування, што Вы нарадзіліся не ў тую эпоху?

—   Я шчаслівы, што жыву менавіта ў гэты час — час шматлікіх перабудоў, перапетый, катаклізмаў. Стагоддзе-два назад я, напэўна, “згубіўся” б, маё рамяство не прыцягвала б столькі ўвагі.

—   Яму Вы аддаяце вялікую колькасць сіл і часу. А як любіце адпачываць?

—   Найлепшы адпачынак — гэта любімая праца. Ні я, ні жонка без яе не ўяўляем жыцця. Рэдка, але дазваляем сабе адпачыць за мяжой. Цікава толькі першыя 2-3 дні. Пасля цягне дадому, да ганчарнага круга, да гаспадаркі. Работа — гэта і ёсць маё натхненне.

— І нічога, акрамя яе?

—   Чаму ж, і наша цудоўная беларуская прырода натхняе, і сям’я, сябры, і сустрэчы з гасцямі сядзібы.

—   Вы нарадзіліся і выраслі ў горадзе. Ніколі не ўзнікала жадання пераехаць туды з вёскі?

—   Ні разу. Я настолькі люблю прыроду, ціхую вясковую ідылію, што не ўяўляю сябе ў мегаполісе. Горад — гэта месца, дзе можна сустрэцца з сябрамі, зарабіць грошай. Але толькі не жыць.

—   Можаце назваць сябе шчаслівым чалавекам?

—   Мне вельмі падабаецца выраз: шчасце павінна быць ціхім, а то ўбачыць зайздрасць, прыйдзе і адбярэ. Мы з жонкай жывём у сваім невялічкім свеце, шчыруем, радуемся дробязям.

Мы — людзі простыя. Але ўсё роўна маем як прыхільнікаў, так  і зайздроснікаў. Але я ніколі нікога не асу­джаю, не трымаю крыўды. Наогул, што такое крыўда? Гэта ракавая пухліна душы, якая яе раз’ядае. Таму стараюся жыць станоўчымі эмоцыямі. Іх, на шчасце, мая праца, мая сям’я дораць мне ў дастатковай колькасці.

—   Што змянілі б у жыцці, калі б выпала магчымасць вярнуцца ў яго пачатак?

—   Пачаў бы займацца ганчарствам, сядзібай раней. Бывае, думаю: зрабіў бы тое і тое пэўную колькасць гадоў назад — сёння адчуваў бы сябе больш камфортна, упэўнена. А то ў жыцці столькі планаў! Іх колькасць ідзе на сотні! Трэба яшчэ, напэўна, пяцьдзясят пяць гадоў пражыць, каб іх рэалізаваць.

—   Што пажадалі б сабе ў дзень нараджэння?

—   У мяне толькі адна мара — быць здаровым, мець сілы на творчасць. Каб менш балячак нападала, каб гліна была мяккай, сонца свяціла і зямля радзіла.

Гутарыла Іна СНЯЖКОВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 23

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 24

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 22

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 23

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 35

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 31

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 26

Барочный дворец Бжостовских в Маньковичах Поставского района – уникальные снимки конца XIX века

Хотите узнать больше? Дворец XVIII века в Маньковичах Поставского района, характерный пример "дворской" архитектуры бывшей Речи Посполитой. Фото 1897 года с сайта 33