Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«В каждую деревеньку песню везём»

«В каждую деревеньку песню везём»

Людміла Мелец (трэцяя злева) з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці Ірынай Казак, Аленай Танана, Тэрэзай Бункевіч, Алінай Вайцяхоўскай і Марыяй Антаневіч.

Дзе звычайна ладзяцца канцэрты? На сцэне Дома культуры, клуба — адкажаце вы. А вось удзельнікі мастацкай самадзейнасці Лукашоўскага сельскага клуба выступаюць і на зжатым полі, ферме, на пашы, вясковай вуліцы.

— Вёскі пусцеюць і старэюць, — гаварыла загадчыца клуба Людміла Аляксандраўна Мелец. — Пажылым людзям няпроста выбрацца ў клуб, ды і маладыя на пад’ём цяжкія. Таму мы едзем да іх. Самыя любімыя мерапрыемствы — святы вёсак. У зоне абслугоўвання клуба 13 населеных пунктаў. Больш чым за 20 гадоў маёй работы пабывалі ў кожным па некалькі разоў. Нас чакаюць, рыхтуюцца.

Рыхтуецца і Людміла. Загадзя сустракаецца найперш са старэйшынамі вёсак, не лянуецца заглянуць у кожны двор, пагутарыць, распытаць пра мінулае і сучаснае, пазнаёміцца з рукадзельніцамі, майстрамі — увогуле, з цікавымі людзьмі. І складае сцэнарый, у які ўкладвае сваю душу. На свята запрашае не толькі тых, хто пражывае ў вёсцы, але і тых, чые карані паходзяць з гэтага месца. І вельмі часта прыязджаюць. Некаторыя не былі на радзіме па некалькі дзясяткаў гадоў. Расчульваюцца да слёз ад убачанага. А бывае, што збяруцца толькі тыя, хто жыве тут пастаянна. З замілаваннем слухаюць песні ў выкананні самадзейных артыстаў, самі падпяваюць, нават у танцы пускаюцца. І калі гэта будуць усяго дзве сям’і, як, напрыклад, у Варонах, артысты ўсё роўна выкладваюцца як для шматлікай публікі.

— Практыкуем выезды на перасоўныя летнія дойкі, фермы, — працягвала загадчыца клуба. — Запрашаем старшыню Навасёлкаўскага сельскага Савета Канстанціна Эдуардаві­ча Мядзведзева, начальніка цешалаўскага аддзялення Ірыну Аляксандраўну Елізаранка. Канцэрт не расцягваецца на гадзіну-паўтары. А  30-40 хвілін музычнага адпачынку ў радасць кожнаму. Заўсёды ідзе насустрач, падтрымлівае кіраўніцтва ААТ “Навасёлкі-Лучай”, асабіста Юрый Францішкавіч Шымчык і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Славамір Генрыхавіч Шапель. Выдзяляюцца сродкі на набыццё падарункаў, сувеніраў. А калі ёсць узаемаразуменне, то і працуецца лягчэй.

Штогод лукашоўскія артысты прымаюць актыўны ўдзел у розных раённых мерапрыемствах — Масленіцы, Купаллі, кірмашах, аглядах мастацкай самадзейнасці. Ладзяць традыцыйныя зажынкі і дажынкі для хлебаробаў адкрытага акцыянернага таварыства “Навасёлкі-Лучай” з адпаведнымі песнямі і атрыбутамі: снапамі, вянкамі, караваямі.

— Як сталася, што свой лёс вы звязалі з культурай? — цікаўлюся ў Людмілы Мелец.

— Па адукацыі я эканаміст, бухгалтар, — расказвала яна. — Пачынала працаваць эканамістам па налічэнні заработнай платы былога саўгаса “Пастаўскі”. Потым была вызваленым старшынёй прафсаюзнага камітэта. А калі далучылі саўгас да калгаса імя Суворава, засталася беспрацоўнай. Дабірацца ў Навасёлкі было нязручна. У мяне была ўжо сям’я, кватэра ў Лукашове. Таму калі прапанавалі пайсці ў Цешалаўскі клуб — згадзілася. У мастацкай самадзейнасці ўдзельнічала і ў школе, і падчас вучобы ў тэхнікуме, і працуючы ў саўгасе. А прыкладам сапраўднага культработніка служыла Гераіма Пятроўна Танана, якая доўгі час загадвала Цешалаўскім клубам. Мне хацелася быць на яе падобнай. І ў той жа час разумела, што работа няпростая. Знаходзіць падыходы да людзей навучылася ў былога галоўнага эканаміста саўгаса Ірыны Іванаўны Куцуха. Гэта жанчына — узор не толькі прафесіяналізму, але і добрасумленнасці, памяркоўнасці, прыстойнасці. Карацей, заспяваць прымусіў лёс. Жартую. Песню любіла і люблю. Асабліва фальклор. Народныя традыцыі і абрады збірала па крупінках у людзей старэйшага пакалення. На жаль, вельмі многіх з іх ужо няма ў жывых. Але тое, што пачэрпнула, стараюся прымяняць у рабоце і цяпер.

Даведалася, напрыклад, загадчыца клуба, што Аркадзь Віктаравіч і Зоф’я Антонаўна Галякі пражылі разам 50 гадоў. Гаспадар на інваліднай калясцы, падводзіць здароўе і гаспадыню. Але Людміла Мелец загарэлася зладзіць ім залатое вяселле. Са згоды “маладых” запрасіла ў іх дом на ўрачыстую рэгістрацыю шлюбу загадчыцу ЗАГСа Ірыну Анатольеўну Рагіня. Сабраліся родныя, суседзі. Абрад атрымаўся цікавым і надоўга запомніцца ўсім прысутным.

Або старэйшай жыхарцы Лукашова Марыі Іванаўне Курцэвіч споўнілася 90 гадоў. Завіталі на юбілей і самадзейныя артысты. Віншавалі, спявалі песні маладосці імянінніцы. Нечаканы музычны падарунак стаў для яе самым дарагім.

— Я бязмежна ўдзячна ўсім ­удзельнікам мастацкай самадзейнасці за энтузіязм і разуменне, — гаварыла Людміла Мелец. — Большасць іх — настаўнікі былой Лукашоўскай школы на чале з яе дырэктарам Святланай Валянцінаўнай Мелец. Яны ніколі не лічыліся з часам, заўсёды былі гатовы да выезду. Сёлета школу закрылі, на новыя рабочыя месцы пайшлі мае артысты. Святлана Мелец — кіраўнік спраў Навасёлкаўскага сельскага Савета, Ірына Казак настаўнічае ў Юнькаўскай базавай школе, Алена Танана працуе ў аддзеле адукацыі. Тэрэза Раманаўна Бункевіч — пенсіянерка, займаецца хатняй гаспадаркай. Паважаны ўзрост у Марыі Адольфаўны Антаневіч. Яна не мае здароўя, але заспявае песню — і запальваюцца агеньчыкі ў вачах, вяртаецца ў маладосць. Жывуць нашы артысты ў Паставах, Цешалаве, Ажарцах, Кавалях. Варта запрасіць на рэпетыцыі, канцэрты — збіраюцца ад слова, дабіраюцца на сваіх машынах. За музычнае суправаджэнне адказваюць Юрый і Аліна Вайцяхоўскія з Пастаў. А яднае ўсіх нас любоў да песні, роднай зямлі. Да Дня маці падрыхтавалі канцэртную праграму, з якой выступім у мясцовым клубе. Наперадзе ж мноства планаў і новых сустрэч. Нас чакаюць, і мы вязём песню ў кожную вёсачку.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 29

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 38