Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Их «диагноз» — трудолюбие

Их «диагноз» — трудолюбие

Ганна Мартынаўна і Баляслаў Антонавіч Веські

 “Што пра мяне пісаць? Я — звычайная жанчына, якіх навокал тысячы”, — запэўнівала мяне лынтупчанка Ганна Мартынаўна Веська. Але хіба ў пасёлку шмат людзей, якія прачынаюцца ў чатыры гадзіны раніцы, каб навесці парадак ля мясцовага касцёла? І ці кожная жанчына вырошчвае двухметровыя ружы або вышывае такіх жа памераў пакрывалы?

Ганна Мартынаўна і яе  муж Баляслаў Антонавіч жывуць на цэнтральнай пасялковай плошчы. Яны выдатна разумеюць, што іх дом заўсёды пад пільнай увагай і мясцовых жыхароў, і турыстаў, якіх у Лынтупы з кожным годам прыязджае ўсё болей. Але зусім не для іх стараюцца гаспадары, калі з вясны да восені рупяцца ў сваім двары: высаджваюць кветкі, падстрыгаюць газон, устанаўліваюць арыгінальныя кампазіцыі…

—         Жаданне працаваць мне перадалося па спадчыне, — усмі­хаецца Ганна Веська. — Мае бацькі былі вялікімі рабацягамі. Тата і кавалём быў выдатным, і ­сталяром, і нават са льну алей атрымліваў — людзі да яго ў чаргу выстройваліся. За што ні возьмецца — усё зробіць на выдатна. Менавіта пра такіх лю­дзей кажуць: майстар на ўсе рукі.

Можна было пазайздросціць не толькі фізічным, але і чалавечым якасцям Мартына Мартынавіча. Ганна добра памятае яго шматлікія аповеды пра даўнейшае жыццё. Найбольш яе ўражвалі ўспаміны пра жыццё пры цары Мікалаі ІІ. Тады яе бацьку давялося з абозам ісці ў Сібір — такая суровая ў той час была армейская служба.

—         Дарога была неймаверна доўгая, людзі нярэдка паміралі ад голаду, — пераказвае гаспадыня. — Тата знайшоў выйсце: калі спыняліся ў населеных пунктах, прапаноўваў свае паслугі. З ім разлічваліся прадуктамі, якія ён прыносіў абяссіленым таварышам.

Ганна Мартынаўна з хваляваннем гартае фотаальбом, са старонак якога пазіраюць маладыя бацькі. Яны былі людзьмі мясцовымі — з недалёкіх ад Лынтуп вёсак. А вось маёй суразмоўцы лёс наканаваў доўгі час жыць за межамі малой радзімы.

Яна нарадзілася ў 1941 годзе ў Баярах. У мясцовай школе скончыла 4 класы, пасля вучылася ў Канстанцінаве і ў Лынтупах. Пасля пераехала да цёткі ў літоўскі Швянчоніс (11 км ад пасёлка), дзе атрымала сярэднюю адукацыю. Ганна з дзяцінства марыла звязаць сваё жыццё з музыкай — у Паставах нават скончыла курсы баяністаў пры раённым Доме культуры. Настаўнікі адразу заўважылі яе талент і вельмі хацелі, каб яна працягвала вучыцца. Але ў бацькоў не было на гэта грошай.

Тым не менш Ганна Мартынаўна сваё жыццё звязала з творчасцю: шмат гадоў адпрацавала мастацкім кіраўніком у Дамах культуры Літвы і Латвіі. Падчас работы ў Вільнюсе пазнаёмі­лася з будучым мужам, які там служыў. З ім пераехалі ў Рыгу, дзе пражылі 14 гадоў. У 1992 годзе вырашылі вярнуцца на радзіму. Былі ўпэўнены: у Лынтупах ім будзе лепш. Не памыліліся.

—         Не сумна ў вёсцы пасля вялікага горада? — цікаўлюся.

— А калі сумаваць, калі? — эмацыянальна перапытвае гаспадыня. — Летам звычайна га­дзіны ў чатыры ўстаю, а то і раней. І за сваімі кветкамі шмат догляду патрэбна, і за касцельнымі. Ужо каторы год іх саджу ля святыні. Праўда, зямля там вельмі цяжкая — адзін жвір. Шмат сіл трэба ўкласці, каб запалымнелі кветкі, тым больш што так суха апошнім часам.  Бывае, за раніцу пяцьдзясят вё­дзёр з калодзежа выцягнеш і на цялежцы ў канах перавязеш. А цяпер, па восені, іншая “напасць” — сухое лісце. Амаль кожную раніцу прыбіраю і спальваю. І ні ад каго нават “дзякуй” не чакаю. Гэта мая ўнутраная патрэба.

Муж — яму ўжо 80 — за жонку хвалюецца, але з яе “дыягназам” пад назвай працавітасць нічога зрабіць не можа. Наколькі хапае сіл, дапамагае. Прычым не толькі на кветніку і агародзе…

—         Я ў жонкі асабісты повар, — смяецца. — Пакуль яна з раніцы на двары шчыруе, заўсёды сняданак прыгатую. Ці бліноў напяку, ці кашы маннай звару. І абед для мяне прыгатаваць — не праблема.

Пытаюся ў гаспадароў: ці  часта на “вялікай зямлі” даводзіцца бываць, маючы на ўвазе абласны цэнтр або нават Паставы. Адказ ашаламляе.

—         Вось у пятніцу вярнулася з Люксембурга, — будзённа паведамляе Ганна Мартынаўна. — Гады два таму да сястры на Лазурны Бераг ездзіла (яна жыве ў Францыі, у раёне Ніцы). У гэтым годзе пляменнікі падарылі падарожжа па Еўропе. Усё папракаюць мяне, што, акрамя агарода, нічога не бачу.

—         Напэўна, не хацелася вяртацца з гэтай казкі?

—         Пад пушачным выстралам не засталася б там жыць, — здзіўляе 72-гадовая турыстка. — Настолькі ўсё багата ў гэтых дамах — які посуд, якая мэбля, тэхніка… Сумна мне стала ад усяго гэтага. Ніякай душы. Я, бывала, прайдуся дзеркачом па падлозе, аерам засцялю — вось гэта, разумею, казка. Такая сціплая чысціня стварае куды большую ўтульнасць. Ды і раскошы ў жыцці я ніколі не бачыла. Што раней у доме было: шчэпкі ды трэскі? А Германія, Люксембург… Няхай жывуць сабе ў сваіх музеях, —  завяршыла яна тэму і са шчаслівай усмешкай запрасіла на экскурсію па сваіх “харомах”, дзе на сценах — вышыўкі, на шафах — арыгінальныя самаробныя шкатулкі, на ложках — сама­тканыя дываны.

Любоў да творчасці ў жанчыны з дзяцінства. Вышываннем захапілася яшчэ ў школе, і за дзясяткі гадоў гэта хобі не надакучыла. Наадварот, з’явілася шмат новых ідэй, якія Ганна Мартынаўна плануе ўвасабіць у жыццё ў самы бліжэйшы час. Найперш — закончыць вышываць пакрывала. Яго памеры ўнушальныя — прыблізна два на паўтара метра. Што цікава, схемы вышыўкі няма — усе ўзоры прыдумвае з галавы.

Яшчэ адно вялікае захапленне майстрыхі — выраб шкатулак з паштовак. Любіць і шыць. Гэтай справе навучыла францужанка, у якой Ганна Мартынаўна жыла ў Вільнюсе на кватэры.

Их «диагноз» — трудолюбие

Творчасці няма мяжы

Их «диагноз» — трудолюбие

У ход ідуць нават цукеркавыя абгорткі

Некалькі гадзін Веські  расказвалі пра свае будні і святы,  мінулае і сённяшняе. Расказвалі шчыра, з гумарам, з усмешкай. Таму і не здзівілася, калі Баляслаў Антонавіч напрыканцы размовы сказаў:

—         Мы — шчаслівыя людзі. У нас ёсць усё. Галоўнае, каб здароўе не падводзіла. Тады і далей будзем жыць, працаваць, радаваць сябе і людзей.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 28

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 34

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 35

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 61

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 57

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 78

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 92