Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Поделились опытом, укрепили связи (+фото)

Поделились опытом, укрепили связи (+фото)

1 студзеня 2013 года Рэспубліка Беларусь уступіла ў старшынства ў Саюзе Незалежных Дзяржаў. Сярод прыярытэтных мэт — далейшае замацаванне добрасуседскіх сувязей і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва на постсавецкай прасторы. Дзеля іх дасягнення Урадам краіны распрацаваны шэраг мерапрыемстваў.

Адно з іх  праходзіла з 30 верасня па 4 кастрычніка: Беларусь наведалі прадстаўнікі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак краін СНД. Для ганаровых гасцей — а іх прыехала 22 чалавекі — быў арганізаваны азнаямленчы тур па рэгіёнах рэспублікі. Адным з месцаў прыпынку замежных гасцей сталі Паставы.

Наш горад дэлегацыя наведала ў сераду, 2 кастрычніка. Першымі аб’ектамі для знаёмства сталі цэнтральная плошча, царква, касцёл. Пра гісторыю горада і яго галоўныя славутасці расказаў супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Вадзім Шышко. Багатым на ўражанні стаў для гасцей візіт у Дом рамёстваў, экскурсію па якім правяла дырэктар Таццяна Петух.

З непадробным інтарэсам знаёмілі­ся госці і з вытворчым працэсам на Пастаўскім мэблевым цэнтры.

—         Па сваёй першай адукацыі я інжынер-механік дрэваапрацоўчай вытворчасці, — распавёў намеснік губернатара Бранскай вобласці Андрэй Аляксеевіч Панамароў. — Прызнаюся, мяне культура вытворчасці пакарыла. Прыемна здзівіў сучасны, надзвычай высокі тэхнала­гічны ўзровень абсталявання. Радуе, што ў невялікім горадзе існуе такое магутнае прадпрыемства, якое забяспечвае працай сотні лю­дзей. Наогул, у вашым рэгіёне вельмі спадабалася. Паставы — душэўны гарадок.

Размову падтрымаў старшыня Пастаяннага камітэта па заканадаўстве, дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і Рэгламенце Калінінградскай абласной Думы Алег Васільевіч Шлык (дарэчы, ён наш зямляк — ураджэнец Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці):

—         Супрацоўніцтва нашага рэгіёна з Рэспублікай Беларусь заўсёды было цесным. Амаль штогод ладзяцца сустрэчы на ўзроўні Урада Калінінградскай вобласці і Прэзідэнта вашай краіны. У нас шмат агульных інтарэсаў па транзітных перавозках, выкарыстанні Калінінградскага порта, перавалцы ка­лійных угнаенняў. Асаблі­вае месца займае пастаўка будаўнічых матэрыялаў, тым больш што ў 2018 годзе ў Калінінградзе, як і ў шэрагу расійскіх гарадоў, пройдзе чэмпіянат свету па футболе. Нас цікавіць не літоўскі і не польскі бакі, а менавіта беларускі. У рэспубліцы магутная сетка будаўнічых арганізацый, якія могуць прыняць удзел у рэалізацыі праектаў па ўзвядзенні аб’ектаў. Упэўнены, што паездка абавязкова будзе мець станоўчы эканамічны эфект. Галоўнае ў ёй — магчымасць наладзіць новыя сувязі паміж Калінінградскай вобласцю і рэгіёнамі Беларусі.

Чым запомніліся Паставы? Цесным і мірным суседствам канфесій, а таксама гасцінным прыёмам. Хаця па-іншаму і быць не магло. Віцебшчына — мая радзіма, і я заўсёды вяртаюся сюды з самымі цёплымі пачуццямі, — прызнаўся Алег Васільевіч.

Завяршыла азнаямленчую праграму паездка ў палац Тызенгаўзаў. Тут гасцей сустракаў галоўны ўрач Пастаўскай ЦРБ Уладзімір Мікалаевіч Чакавы, які расказаў пра гісторыю гэтага найкаштоўнейшага помніка архітэктуры.

Фінішавала мерапрыемства ў райвыканкаме — тут адбылася сустрэча замежных гасцей з яго старшынёй Віктарам Сяргеевічам Гутаравым. Ён паведаміў агульныя звесткі пра наш раён — геаграфію і адміністрацыйны лад, эканамічнае становішча, культурнае жыццё, а таксама адказаў на пытанні прысутных.

З Пастаў дэлегацыя адправілася ў Віцебск.


Поделились опытом, укрепили связи (+фото)

Поделились опытом, укрепили связи (+фото)

Поделились опытом, укрепили связи (+фото)

Поделились опытом, укрепили связи (+фото)

Поделились опытом, укрепили связи (+фото)

Поделились опытом, укрепили связи (+фото)

Поделились опытом, укрепили связи (+фото)

Поделились опытом, укрепили связи (+фото)

Поделились опытом, укрепили связи (+фото)

Поделились опытом, укрепили связи (+фото)

Поделились опытом, укрепили связи (+фото)

Поделились опытом, укрепили связи (+фото)

Поделились опытом, укрепили связи (+фото)

Поделились опытом, укрепили связи (+фото)

  Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 29

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 35

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 38

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 51

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 42

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 54

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 37

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 69