Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Исправиться никогда не поздно

Исправиться никогда не поздно

Менш чым два гады таму ў Палескім сельскім клубе праходзіла сумеснае пасяджэнне прадстаўнікоў райвыканкама, мясцовай улады, цэнтральнай раённай бальніцы, праваахоўных органаў, кіраўніцтва ААТ “Янавіца-агра”, на якім абмяркоўваліся пытанні барацьбы з п’янствам і алкагалізмам. Падставай для гэтага тады паслужыла трагічная смерць двух маладых хлопцаў, якія ў стане моцнага алкагольнага ап’янення курылі ў ложку, заснулі і загінулі ў агні. Вялася дэталёвая размова пра шкоду алкаголю і яго наступствы. Хацелася верыць, што і жудасны выпадак, і пачутая статыстыка пра алкаголь прымусяць аматараў зялёнага змея задумацца над каштоўнасцю жыцця і зрабіць для сябе адпаведныя высновы.

Надзеі не апраўдаліся. Нядаўна трагедыя здарылася яшчэ ў адной палескай сям’і — ад вострага атручэння алкаголем памёр малады чалавек. Сям’я засталася без гаспадара, дзеці — без бацькі. У чарговы раз прадстаўнічая дэлегацыя прыехала ў Палессе, каб на месцы пагутарыць, разабрацца ў прычынах злоўжывання алкаголем некаторымі вяскоўцамі і прыняць радыкальныя меры. Пра трывожную сітуацыю, звязаную з празмерным ужываннем алкаголю, і яго наступствы не толькі ў Палессі, але і ў раёне, рэспубліцы заклапочана гаварылі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы У. М. Чакавы і нарколаг Ж. П. Папова, начальнік аддзела ўнутраных спраў А. М. Гарус, дырэктар ААТ “Янавіца-агра” А. Э. Кажурна.

— Раённая ўлада ўлічыла заўвагі і прапановы, якія вы выказвалі на мінулай нашай сустрэчы, — гаварыў Ю. М. Кісялёў. — І пастаралася многае зрабіць. Мы заўсёды ідзём насустрач тым, хто жадае пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці, дапамагаем у гэтым. Алкагалізм — наша агульная бяда. І толькі сумеснымі намаганнямі можна дапамагчы чалавеку змяніць уклад жыцця, стаць на правільны шлях. Не будзем раўнадушнымі да чужой бяды.

Згодна са статыстычнымі данымі, у рэспубліцы ад празмернага ўжывання алкаголю штогод памірае амаль 800 чалавек. Няма таго дня, каб у рэанімацыйнае аддзяленне райбальніцы не паступаў чалавек, які атруціўся алкаголем. На жаль, не кожнага ўдаецца выратаваць. Становішча застаецца трывожным. Пакутуюць жонкі, маці, дзеці. На глебе п’янства штодзень у рэспубліцы здараецца забойства. У нашым раёне напярэдадні 8 Сакавіка бягучага года п’яны мужчына забіў сваю сужыцельку, разам з якой распіваў спірт­ное.

Каб паказаць наглядна, якім бывае жыццё ў п’яным дурмане, прысутным быў прадэманстраваны дакументальны фільм. Яго галоўныя героі — людзі, на твары якіх наклаў свой ад­бітак алкаголь. Жах выклікаюць умовы, у якіх яны пражываюць: горы нямытага посуду, усюды бруд, пустыя бутэлькі, у ложку — “бярлога”, недагледжаныя, заплаканыя, галодныя дзеці. Такія карціны можна ўбачыць і ў хатах некаторых жыхароў Палесся. Чаму людзі не цэняць самага дарагога, што ў іх ёсць, — уласнага жыцця, не клапоцяцца пра спакой тых, хто жыве побач? На гэтыя і іншыя пытанні імкнуліся знайсці адказы прысутныя на пасяджэнні.

— У Палессі шмат працавітых, старанных сем’яў, — гаварыў дырэктар мясцовай гаспадаркі А. Э. Кажурна. — Яны шчыруюць на палях і фермах, трымаюць на падвор’і кароў, свіней, іншую жыўнасць. Каля дамоў такіх гаспадароў устаноўлены прыгожыя агароджы, цвітуць кветкі, радуюць вока дагледжаныя градкі. Чаму не браць з іх прыклад?

Аднак лічбы сведчаць пра іншае. Ёсць сярод жывёлаводаў, механізатараў такія, хто з-за празмернага ўжывання алкаголю на работу ходзіць нерэгулярна, парушае працоўную дысцыпліну. Да іх прымяняюцца розныя меры пакарання. Напрыклад, за 8 месяцаў бягучага года 29 чалавек пазбаўлены розных даплат. Іх сем’і ў сваім бюджэце недалічылі­ся ад 2 да 6 мільёнаў рублёў. Складаюцца пратаколы, парушальнікаў прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці.

Кіраўніцтва гаспадаркі сумесна з участковымі інспектарамі рэгулярна праводзіць рэйдавыя праверкі па выяўленні п’яных на рабочых месцах і тым самым імкнецца папярэдзіць вытворчы траўматызм. Не абмінаюць і нядобранадзейныя сем’і, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці. Многім з гэтай катэгорыі распара­джэннем адміністрацыі акцыянернага таварыства забаронены продаж спіртных напіткаў у мясцовым магазіне. Шкада толькі, што за здаровы лад жыцця грамадзян, якія злоўжываюць алкаголем, змагаюцца розныя службы, толькі не яны самі.

Пасля агульнага пасяджэння засталіся члены прафілактычнага савета, у склад якога ўваходзяць старшыня Лынтупскага сельскага Савета А. Я. Макаранка, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Янавіца-агра” А. Э. Кажурна, участковыя інспектары А. Л. Грэська, П. М. Свірбутовіч. Яны прадоўжылі размову з канкрэтнымі парушальнікамі грамадскага парадку і працоўнай дысцыпліны. Большасць запрошаных прызнавалі сваю віну, каяліся, абяцалі рэгулярна хадзіць на работу, а тыя, хто часова не працуе, — уладкавацца на яе. Тым больш што ў гаспадарцы ніколі не бываюць лішнімі рабочыя рукі. Некаторыя бралі нумар тэлефона нарколага і збіраліся ў бліжэйшы час трапіць на прыём. Некалькім чалавекам члены прафілактычнага савета паабяцалі, што калі тыя не зробяць адпаведных высноваў, то будуць адпраўлены на прымусовае лячэнне.

— У бліжэйшым будучым у бальніцы адкрыецца наркалагічнае ад­дзяленне, — расказваў галоўны ўрач У. М. Чакавы. — У ім будзе ўстаноўлена абсталяванне, аналагі якога ёсць толькі ў адной з бальніц вобласці. Кожны можа аступіцца, але трэба знайсці ў сабе сілы падняцца. Пэўную дапамогу ў гэтым аказваюць і медыкі.

Улады прадпрымаюць усемагчымыя меры для таго, каб чалавек пазбавіўся ад алкагольнай залежнасці. Толькі часта сам ён не жадае спыніцца, задумацца над сваімі паводзінамі, зрабіць крок насустрач свайму здароўю і тым, хто акажа яму дапамогу.

— Некаторыя кажуць, што мы марнуем час на такіх пасяджэннях, — гаварыў А. Э. Кажурна. —  Але месяц, два, тры я адчуваю вынікі. Змяншаецца колькасць парушэнняў працоўнай дысцыпліны, спакайнее ў сем’­ях.

Пасля таго, як пакінула клуб, перад вачыма доўга стаялі тыя, з кім гутарылі члены прафілактычнага савета. Многія — маладыя, у каго ўсё жыццё наперадзе. Якім яно бу­дзе, залежыць ад іх саміх. Выпра­віцца ніколі не позна.

Анна АНІШКЕВІЧ, в. Палессе.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 15

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 22

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 27

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 31

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 36