Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гордится прошлым, надеется на будущее

Гордится прошлым, надеется на будущее

Чарговым населеным пунктам у распачатым сёлета рэдакцыйным праекце “Кропка на карце”, які трапіў у поле нашай пільнай увагі, стала вёска Васіліны Курапольскага сельсавета. Знаёмства з ёй і прапануем вашай увазе, паважаныя чытачы.

Васіль і Ліна

Як сцвярджае легенда, за 19 кіламетраў на поўнач ад Пастаў, на правым беразе ракі Дзісна ў даўнейшыя часы знаходзілася чыстае ад лесу поле. Падчас панскага прыгнёту сюды быў выселены для распрацоўкі ворнай зямлі Васіль Кундра з жонкай Лінай, якія сталі першымі жыхарамі будучага паселішча. Ад іх імёнаў і пайшла яго назва — Васіліны. Хутка вёска разраслася, таму што на гэтае месца працягвалі высяляць непажаданых пану мужыкоў і іх сем’і — Кундраў з вёскі Кундры, Лапушынскіх з Мацеек, Рамановічаў з Алашкаўшчыны… У пачатку ХХ стагоддзя Васіліны налічвалі ўжо 118 двароў. Уезды і выезды з пасе­лішча былі цяжкімі, бо дарога пралягала праз лес. Толькі адна дарога была прасёлачнай — уздоўж ракі. Вясковыя хаткі — невялікія, крытыя саломай, з маленькімі вокнамі і без падлогі, а 7 хат наогул курныя. Паколькі вёска знаходзілася каля лесу, зімой жыхарам вельмі дакучалі ваўкі.

У гістарычных крыніцах Васіліны ўпершыню ўпамінаюцца ў 1873 го­дзе як уладанне Тызенгаўзаў у Пастаўскай воласці Дзісненскага павета Віленскай губерні. Тады ж пасе­лішча было вядома ў акрузе сваёй прыстанню, з якой да самай рэвалюцыі 1917 года сплаўлялі лес у Латвію. Але сапраўдную вядомасць вёска набыла ў гады Другой сусветнай вайны і пасля яе.

Вогненныя старонкі гісторыі

Калі пачалася Вялікая Айчынная, трое васі­лінскіх камсамольцаў — Мяфодзій Лысёнак, Ніл Лысёнак і Аляксандр Павініч — пасля няўдалай спробы трапіць у рады Чырвонай арміі, вярнуўшыся ў родныя мясціны, пачалі патрыятычную дзейнасць сярод мясцовай моладзі. Хутка рады падпольшчыкаў значна пашырыліся. Членамі арганізацыі сталі не толькі юнакі і дзяўчаты, але і бацькі некаторых з іх, а таксама вайскоўцы-акружэнцы.

Вось што пра васілінскае падполле напісана ў кнізе “Памяць. Пастаўскі раён”: “Камсамольцы праводзілі агітацыйна-прапагандысцкую работу сярод мясцовага насельніцтва, пры магчымасці арганізоўвалі дыверсійныя і тэрарыстычныя акты: палілі масты, псавалі тэлефонную і тэлеграфную сувязь. Асаблівай дзёрзкасцю вылучаўся кіраўнік арганізацыі Мяфодзій Лысёнак. Яшчэ ў кастрычніку 1941 года ён разам са сваімі сябрамі стаў арганізоўваць тэрарыстычныя акты ў адносінах да тых, хто супрацоўнічаў з акупантамі і даносіў ім аб дзейнасці падпольшчыкаў. Ужо восенню 1941-га патрыёты знішчылі трох здраднікаў. Яшчэ актыўней падпольшчыкі сталі дзейнічаць вясной 1942 года. Напрыклад, на дарозе Варапаева—Паставы зрабілі засаду на паліцэйскіх, якія накіроўваліся ў вёску, каб прымусіць мясцовых жыхароў выконваць лесапастаўкі. У выніку яе некалькі паліцэйскіх былі забіты, а астатнія паўцякалі”.

Гордится прошлым, надеется на будущее

Камсамолкі-падпольшчыцы Марыя Лапаць і Клаўдзія Рамановіч.

Праз некаторы час паліцыя натрапіла на след патрыётаў. Была праведзена аблава, але хлопцаў ужо папярэдзілі, і яны своечасова пакінулі вёску і накіраваліся ў лес да партызан. Тыя, хто застаўся ў Васілінах, працягвалі падпольную дзейнасць. Аднак германскія органы бяспекі змаглі правесці ў арганізацыю свайго агента, які, выкарыстаўшы давер юных падпольшчыкаў, стаў рыхтаваць для іх пастку. 2 ліпеня 1942 года падраздзяленне жандармерыі ўварвалася ў Васіліны. Пачаліся арышты камсамольцаў, іх родзічаў і тых, хто аказваў падтрымку падпольшчыкам і партызанам. Арыштаваных, 16 чалавек, адвялі ў канец вёскі і расстралялі. У канцы жніўня за сувязь з партызанамі былі расстраляны яшчэ 6 ва­сілінцаў. Усе яны пахаваны ў дзвюх брацкіх магілах на вясковых могілках, над якімі ўзвышаюцца абеліскі.

Гордится прошлым, надеется на будущее

Абеліск на брацкай магіле расстраляных камсамольцаў.

Восенню 1943 года ў Васілінах пачалася блакада. Жыхароў фашысты вывезлі ў Лынтупы, частку іх адправілі ў Германію, а саму вёску спалілі. Уцалела толькі 21 хата.

 Жывуць буслы і надзея

Пасля вайны, вярнуўшыся на радзіму з няволі на чужбіне, з фронту і партызанскіх атрадаў, васілінцы пачалі будавацца наноў, наладжваць свой быт. Рабіць гэта было нялёгка: пакуль будаваліся, па некалькі сем’яў з малымі дзецьмі жылі ў адной хаце. Многія недаядалі, а таму хадзілі па вёсках жабраваць. Але людзі ў той час, перажыўшы прынесенае вайной гора, былі добрыя і дружныя: дапамагалі адно аднаму як маглі.

Пакрыху Васіліны разрасталіся, з’яўляліся на свет іх новыя жыхары. Як успамінае Зінаіда Міхайлаўна Счасная, якая амаль усё сваё жыццё адпрацавала настаўніцай у мясцовай сямігадовай школе, у 60-70-ыя гады паселішча было вялікае — 5,5 кіламетра ў даўжыню — і мнагалюднае. У вёсцы пражывала каля 400 жыхароў, у тым ліку шмат моладзі. І калі яна збіралася на танцы, апошнія ладзіліся на 2 дамы, у кожным з якіх быў свой музыкант.

Акрамя школы, у Васілінах знаходзіліся фельчарска-акушэрскі і комплексны прыёмны пункты, клуб, магазін, пошта, 3 жывёлагадоўчыя фермы, калгасныя сталовая, піларама, кузня, склады, майстэрні. У 1987 годзе адкрыўся грыбны цэх, у якім вырошчвалі вешанкі. Сёння з тых аб’ектаў засталіся толькі магазін, які з’яўляецца цэнтрам культурнага жыцця вёскі, ды ферма. У 2010 го­дзе закрыўся ФАП, і цяпер раз у ты­дзень прыязджае фельчар з райцэнтра. Яшчэ раней аналагічны лёс напаткаў паштовае аддзяленне, якое замяніла пошта на колах.

Зараз у Васілінах 63 асабістыя падсобныя гаспадаркі і 105 жыхароў: з іх 8 ва ўзросце да 15 гадоў, 51 працаздольны і 46 пенсіянераў. Маладых сем’яў як такіх няма, ёсць сем’і, дзе выхоўваюць дзяцей-школьнікаў. Па словах старшыні Курапольскага сельскага Савета М. П. Нагановіч, толькі за апошнія 4 гады ў вёсцы знеслі каля 12 старых дамоў, у якіх даўно ніхто не жыве. Але не згасае надзея, што Васіліны не знікнуць з часам з карты раёна. Гэтыя прыгожыя мясціны разам з бусламі, якіх тут шмат (яны спакойна шпацыруюць па вясковай вуліцы, не зважаючы на людзей і машыны, па-гаспадарску заходзяць у двары — бачыла такую карціну на ўласныя вочы), аблюбавалі дачнікі. Пакуль пераважна з Пастаў, але ёсць і мінчане, якія пакрыху адкрываюць для сябе новы цудоўны куточак Пастаўшчыны.

Пчаляр і суднаходзец

Адзін з тых, з кім звязваюць будучыню вёскі, — індывідуальны прадпрымальнік С. Р. Дзіковіч. Ураджэнец Васілін, Сяргей Расціслававіч у маладыя гады шмат падарожнічаў па былым Савецкім Саюзе, жыў у Казахстане, Расіі, у буйных гарадах і невялікіх пасёлках. А ў 1990-ым вярнуўся дамоў, на Пастаўшчыну. Купіў у Васілінах старэнькі домік, у якім калісьці размяшчаўся магазін, пазней — бібліятэка і які ўжо пачаў развальвацца, і заняўся любімай з дзяцінства справай — пчалярствам. Пакрыху адбудоўваў дом, павялічваў колькасць пчола­сем’яў — быў час, калі яна даходзіла да дзевяці дзясяткаў. Затым, задумаўшыся над пытаннем рэалізацыі мёду, вырашыў адкрыць у сваіх уладаннях агра­экасядзібу і прапаноўваць салодкі ласунак гасцям. Так 6 гадоў назад пры фінансавай падтрымцы ААТ “Белагра­прамбанк” з’явілася “Буслінае гняздо”.

Адрас сядзібы можна лёгка знайсці ў інтэрнэце на сайце, які распрацоўваў аграпрамысловы банк. Уласную ж старонку С. Р. Дзіковіч пакуль не робіць. Кажа, што перш трэба крыху падправіць дом і паставіць на дарозе інфармацыйны паказальнік. Але і без яго турысты нярэдка наведваюцца ў “Буслінае гняздо”. Большасць іх складаюць мінчане, каля 30 працэнтаў — расіяне. Часам прыязджаюць літоўцы і азербайджанцы.

Каб ведаць, як правільна весці бізнес, С. Р. Дзіковіч рэгулярна ўдзельнічае ў семінарах па турызме. А два гады назад захапіўся водным турызмам. Уласнаручна пабудаваў драўляную ладдзю на 28 пасажырамесцаў плюс 2 члены экіпажа (сярод іншых прафесій прадпрымальнік мае спецыяльнасць цесляра). Але праверыць яе на справе не паспеў — самаробнае судна купіў адзін з турыстаў з Магілёўшчыны, прапанаваўшы добрыя грошы. Тады Сяргей Расціслававіч пабудаваў другую ладдзю, на якой летась разам з іншымі аматарамі водных падарожжаў з Віцебшчыны адправіўся ў плаванне па рэках басейнаў Дзвіны і Дзісны ў напрамку да абласнога цэнтра. Таксама сумесна з таварышамі склаў турыстычны праект свайго маршруту і ўжо некалькі разоў вазіў па ім турыстаў. Тыя засталіся ў захапленні.

Гордится прошлым, надеется на будущее

С. Р. Дзіковіч і яго ладдзя.

— У планах на гэты год было зрабіць заплыў на “Славянскі базар у Віцебск”, — расказваў мой суразмоўца. — Але з-за некаторых абставін ажыццявіць яго не змаглі, у тым ліку таму, што я ўсю зіму вучыўся ў Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных судах у Полацку, каб атрымаць правы на кіраванне маторным суднам. Тым не менш у канцы лета плавалі да Полацка. Хачу яшчэ атрымаць правы памочніка капітана другога рангу — а для гэтага трэба закончыць рачное вучылішча — і пабудаваць металічнае судна на 60 месцаў. tc «— У планах на гэты год было зрабіць заплыў на “Славянскі базар у Віцебск”, — расказваў мой суразмоўца. — Але з-за некаторых абставін ажыццявіць яго не змаглі, у тым ліку таму, што я ўсю зіму вучыўся ў Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных судах у Полацку, каб атрымаць правы на кіраванне маторным суднам. Тым не менш у канцы лета плавалі да Полацка. Хачу яшчэ атрымаць правы памочніка капітана другога рангу — а для гэтага трэба закончыць рачное вучылішча — і пабудаваць металічнае судна на 60 месцаў. »

Акрамя таго, прадпрымальнік збірае інфармацыю па гісторыі краю і стварыў праект “Крывічы”. Кажа, што робіць гэта для сябе і нашчадкаў. Таксама знаёміць з гісторыяй сваёй малой радзімы гасцей-турыстаў.

Адна вёска — адна гаспадарка

Адметнай яе старонкай з’яўляецца перыяд калгаснага жыцця.

Першы калгас у Васілінах быў створаны вясной 1940 года. Называўся ён імя Леніна і праіснаваў усяго год, бо пачалася Вялікая Айчынная вайна. Сваю работу калектыўная гаспадарка пад той жа назвай аднавіла толькі ў 1949 годзе. Але праз два гады была расфарміравана. Вёску раздзялілі на дзве часткі, адну з якіх, так званыя “Лазынкі”, далучылі да калгаса “Прагрэс”, а другую — да “Свабоднай Беларусіі”. У 1963 годзе Васіліны зноў аб’ядналі ў адзін калгас, які назвалі “Уперад”. Яго старшынёй быў абраны А. П. Кураж, а праз 3 гады яму на змену прыйшоў А. П. Кавальскі. Менавіта ў гэты перыяд гаспадарка, у якую ўваходзілі таксама вёскі Чарэмушнікі Падзісенныя і Антанова, дасягнула самых вялікіх поспехаў.

— Ураджай зерневых у нас даходзіў да 42 цэнтнераў з гектара, — успамінае адзін з лепшых калгасных працаўнікоў Сяргей Іосі­фавіч Курыловіч. — Таксама добра радзілі бульба, лён, кукуруза, кармавыя буракі. Было больш за тысячу галоў буйной рагатай жывёлы: вялікі дойны статак, адкормачнікі; каля 200 галоў авечак, свінні, коні, шмат рознай тэхнікі: трактары, зернеўборачныя і сіласа­ўборачныя камбайны, ільнокамбайны. Але і ручной працы хапала. На кожным участку людзі стараліся, выконвалі сваю работу сумленна. Многія, як, напрыклад, Касцень Яўстафій, Умпіровіч Пётр, Грынько Расціслаў, Грынько Анта­ніна, Машара Ксенія, Рамановіч Мікалай, маюць урадавыя ўзнагароды — ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга і Працоўнай Славы. Асабіста я быў занесены на Дошку гонару на сельскагаспадарчай выставе ў Маскве і атрымаў сярэбраны медаль.

Гордится прошлым, надеется на будущее

С. І. Курыловіч.

 Калгас “Уперад” з’яўляўся перадавым у раёне. Разам з іншым ён актыўна займаўся будаўніцтвам. Дзякуючы гэтаму ў Васілінах з’явіліся клуб, магазін, многія жылыя дамы, якія ўзводзілі для маладых сем’яў, іншых калгаснікаў, якія мелі патрэбу ў жыллі. Вялікая ўвага надавалася таксама добраўпарадкаванню вёскі.

Гордится прошлым, надеется на будущее

Ідзе пасяджэнне праўлення калгаса "Уперад"

У 1976 годзе старшынёй гаспадаркі стаў Г. І. Майзельс, у 1985-ым яе ўзначаліў І. Э. Мацюшонак. Праз тры гады калгас “Уперад” расфарміравалі, а Васіліны далучылі да “Сцяга Перамогі”.

Зараз вёска ўваходзіць у склад ААТ “Кураполле-агра”, якое мае тут сваю ферму. На ёй утрымліваюцца 160 галоў дойнага статка. Некалькі гадоў назад на ферме правялі рэканструкцыю: устанавілі малакаправод і новы халадзільнік на 3 тоны малака, механізавалі кормараздачу.

Гордится прошлым, надеется на будущее

Сучасны малаказавод на ферме "Васіліны"

Калі раней ежу для буронак развозілі па кароўніку на кані і раздавалі ўручную, дык цяпер гэта робіць спецыяльны трактар з кормараздатчыкам. Замянілі таксама сістэмы гноевыдалення і водапаення, адрамантавалі пакой адпачынку для жывёлаводаў, пабудавалі новы цялятнік на 80 галоў.

У апошні час васілінская ферма істотна палепшыла свае паказчыкі. Так, за 8 месяцаў бягучага года тут надаілі 412,6 тоны малака, тады як летась на гэту дату мелі толькі 349,3 тоны. Як адзначыла загадчыца фермы М. П. Грынько, надоі павялічылі за кошт таго, што пачалі актыўней абнаўляць статак.

Майстрыхі на ўсю акругу

Цяпер на васілінскай ферме працуюць усяго 5 даярак: 4 асноўныя і адна падменная. Раней жа, калі ў вёсцы было ажно тры фермы і выконваць усю работу на іх прыходзілася ўручную, добрая палова вясковых жанчын была занята ў жывёлагадоўлі. Астатнія рупілі­ся ў полі, у раслінаводстве.

Вярнуўшыся вечарам з працы і ўправіўшыся з немалой хатняй гаспадаркай, жанчыны сядалі рукадзельнічаць — шыць, вязаць, вышываць. У акрузе не знойдзецца іншай падобнай да Васілін вёскі, дзе б так масава і прыгожа вышывалі. Асабліва славілася сваім майстэрствам Фаіна Пятроўна Дзіковіч. Добрымі вышывальшчыцамі былі таксама Яўгенія Якаўлеўна Пачкоўская, Зінаіда Міхайлаўна Счасная, Васа Пятроўна Лысёнак, іншыя жанчыны.

Сёння іголку з рознакаляровымі ніткамі бяруць у рукі адзінкі: падводзіць зрок, не хапае сіл на хатнюю работу, не гаворачы ўжо пра вышыванне. Ды і дзеці з унукамі не вельмі жадаюць забіраць у свае гарадскія кватэры самабытныя ручнікі, настольнікі, падушачкі. Вось і ляжыць большасць іх у шафах майстрых. Нешта гаспадыні вешаюць на дзверы і вокны, у чырвоны кут над абразом. І заўсёды з радасцю нясуць вышываныя рэчы на выставы, якія ладзяцца падчас правядзення свята вёскі, іншых мерапрыемстваў на тэрыторыі сельсавета. Так, калі ў Кураполле прыязджала афі­цыйная дэлегацыя з Рэзэкне, на арганізаванай з гэтай нагоды ў сельскім Савеце выставе былі прадстаўлены і работы васілінскіх вышывальшчыц.

Гордится прошлым, надеется на будущее

Я. Я. Пачкоўская, З. М. Счасная і В. П. Лысёнак.

А яшчэ некаторыя мясцовыя гаспадыні па-ранейшаму выпякаюць у сябе дома духмяны хлеб, не губляючы такім чынам сувязі з мінулым, з багатымі народнымі традыцыямі, многія з якіх мы, на жаль, пачынаем забываць.

Вось такімі ўбачыліся мне Васіліныціхая, непрыкметная на першы погляд вёсачка з цікавай гісторыяй і не менш цікавымі, гасціннымі людзьмі.  

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30