Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Под опекой государства

Под опекой государства

Даўнія сяброўкі С. Э. Януш і А. І. Лявіцкая.

Чатыры гады таму Яніна Янаўна Раўданік, Мар’ян Мечыслававіч Бабіч, Алена Іосіфаўна Лявіцкая і Яўгенія Сямёнаўна Корзік разам з яшчэ 20 пажылымі людзьмі засяліліся ў толькі што адкрытае Лынтупскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Трывожыліся за тое, якім будзе абслугоў­ванне, як прыжывуцца ў казённых сценах. Але хутка ўсе сумненні развея­ліся, і аддзяленне стала для іх утульным домам, а яго супрацоўнікі цеплынёй свайго сэрца сагрэлі лепш за родных людзей.

Старым нярэдка сняцца пакінуты дом, флёксы пад вокнамі, мальвы ля веснічак, вяргіні ўздоўж агаро­джы, тыя сцежкі, па якіх хадзілі на працу, у бяссоніцу пахне бульбай, зваранай у печы. Але большасць насельнікаў аддзялення вяртацца ў родны дом не збіраюцца, бо там іх чакаюць холад і ад­зі­нота. Іх вёскі апусцелі, бліжэйшы сусед — за некалькі хат, і той не размінаецца з чаркай. Сацыяльны работнік штодня не находзіцца. А самі яны ўжо не здольны самастойна даць сабе рады.

Розныя прычыны паслужылі падставай для трыццаці старых людзей, каб аформіцца ў Лынтупскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання. Нехта прыехаў сюды сам, другіх накіравалі сацыяльныя службы, за трэціх папрасілі дзеці, а чацвёртыя самі ад дзяцей збеглі. У некалькіх чалавек жыллё датла знішчыў агонь, самі цудам засталіся жывымі. На першым часе туліліся ў суседзяў, далёкай радні, урэшце апынуліся ў аддзяленні.

Многія па стане здароўя не могуць жыць адны, а дзеці — за мяжой. Пакідаць бацькаўшчыну і ў старасці ехаць да іх не хочацца. Як выйсце — пражыванне ў аддзяленні.

— Мы з Сабінай Януш разам на танцы хадзілі, — ад успамінаў пра маладосць загараюцца агеньчыкі ў вачах Алены Іосіфаўны Лявіцкай, і яна туліцца бліжэй да сяброўкі. — Я нарадзілася ў Пешкаўцах, яна — у Вайшкунах. Гэта ж побач. Да таго ж і радня нейкая далёкая. Цяпер жывём у адным пакоі. Часам можам нават легчы ўдзвюх на адным ложку і ўспамінаць, успамінаць. Тут знайшлі паратунак ад адзінокай нямоглай старасці. Дзякуючы дзяржаве яна ў нас забяспечаная, спакойная і абароненая.

Лынтупскае аддзяленне не проста ўстанова, дзе сабраліся адзі­нокія і адзінокапражываючыя. Яго работнікі здолелі стварыць такую атмасферу, каб насельнікі адчувалі сябе адной сям’ёй. У пакоях пражываюць па 2, 3, 4 чалавекі. Многіх збліжаюць падобныя лёсы або інтарэсы. Напрыклад, Часлаў Віктаравіч Кухальскі любіць лавіць рыбу, Моніка Альфонсаўна Тацюк, Альфрэда Антонаўна Ждановіч і Марыя Васільеўна Падгайская вяжуць дыванкі, Ніна Сцяпанаўна Каравацкая і Францішка Францаўна Крук захапіліся бісерапляценнем.

— Я ў маладосці такія ўзоры на сукенках нашывала з бісеру — заглядзенне! — апавядала Ніна Сцяпанаўна. — Цяпер ужо рукі не маюць спрыту, але стараюся. Дапамагае нам у гэтым Ірына Уладзіміраўна Шляга. За заняткам час цікавей праходзіць.

Н. С. Каравацкая і Ф. Ф. Крук — аднавяскоўкі. Адна працавала бухгалтарам, другая — даяркай. Лёс прымусіў пакінуць усё нажытае і перабрацца ў аддзяленне. Жывуць у адным пакоі, усім задаволены, толькі з памяці не выкрасліць мінулае. Разам паплачуць, адна адну суцешаць. Шмат чытаюць. Сцяпанаўна аддае перавагу перыёдыцы, Францаўна — раманам.

— У маладосці на кнігі часу не мела, — уздыхае Францаўна. — Усё праца і праца. Затое цяпер чытаю “запоем”. Два разы ў месяц прыходзіць бібліятэкар і прыносіць цікавыя творы.

— Даўней толькі паны так жылі, як мы цяпер,— казалі бабулі. — На ўсім гатовым. Кормяць чатыры разы ў дзень, усё свежае і смачнае. Распарадак дня вольны: хочаш тэлевізар глядзі, хочаш — чытай, вяжы. Раніцай разам з сацыяльным работнікам Анечкай Шпынёвай робім фіззарадку. Летам шмат часу праводзілі на вуліцы. Наўкола лес, чыстае паветра, мноства кветак — залюбавацца. Цяпер часцей збіраемся каля тэлевізара або пачаёўнічаць. Абмяркуем падзеі, успомнім у каторы раз сваё мінулае. У кожнага за плячыма столькі перажытага, што кніжкі можна пісаць. Раней у адзіноце думалася, як дажыць да смерці. Цяпер радуемся жыццю. Персанал чулы, спагадны. Дзякуй яму за цярпенне і дабрыню.

— У мяне дзеці, унукі ў Літве і Латвіі жывуць, — расказвала Моніка Альфонсаўна Тацюк. — З Літвы прыязджаюць кожны тыдзень. З Латвіі — радзей. Не паехала я да іх, бо пабаялася, што не змагу прывыкнуць да замежных парадкаў. Медыцына там вельмі дарагая. Нават за выклік хуткай дапамогі трэба плаціць. А тут бальніца пад адным дахам з нашым аддзяленнем. Акрамя медсястры, доктар наведваецца. Трэба — лячэнне назначыць. Калі ў мяне дома інсульт здарыўся, двое сутак ляжала на падлозе, палкай у сцяну стукала, ніхто не пачуў. Каб сын не прыехаў, памерла б у халоднай хаце. А тут людзі побач. Многія з суседніх вёсак. Пагаварыць ёсць пра што.

— Пажылым людзям патрэбны догляд, але яшчэ больш іх душа прагне ўвагі, — гаварыла загадчыца ад­дзялення Надзея Тадэвушаўна Гатоўская. — Калі бачу ў кагосьці сумны выгляд, падыходжу, гутару, супакойваю, прашу ўсміхнуцца, парадавацца сонейку. І, глядзіш, святлее твар старога чалавека, растае лёд на сэрцы.

Абслуговы персанал стараецца, каб пражываючыя не адчувалі ні ў чым патрэбы, імкнецца і святы ладзіць, і мерапрыемствы розныя праводзіць. На Каляды, Вялік­дзень рыхтуюцца традыцыйныя да гэтых свят стравы, падарункі. З музыкай, песнямі адзначаюць і юбілейныя дні нараджэння. На свята з музычнымі падарункамі звычайна прыходзяць валанцёры Алена Валасевіч і Вячаслаў Мураўёў. Вялікую ўвагу да патрэб аддзялення праяўляюць мясцовыя прадпрымальнікі Л. М. Міхайлава, К. І. Цюкша, Ф. М. Савіч, Т. А. Карымулаева, Наталля і Юрый Фурсы. Дзякуючы ўсім ім набыты тэлевізар, мікрахвалевая печ. Пасільную дапамогу аказвае ААТ “Блакітныя азёры-агра”. З дапамогай кіраўнікоў ад­дзела сацыяльнага забеспячэння, занятасці райвыканкама і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання П. Л. Курто і Д. І. Пякарскай вырашылася пытанне з падвозам прадуктаў, набыты новы маразільнік.

— За чатыры гады працы ў нас склаўся дружны, зладжаны калектыў, — працягвала Надзея Тадэвушаўна. — Мы заўсёды ўпэўненыя адна ў другой, у любы момант прыходзім на дапамогу. Вось і сёння ў многіх выхадны дзень, а жанчыны займаюцца навядзеннем парадку на клумбах. Хапае спраў у малодшага медыцынскага персаналу Марыі Ракуцкай, Галіны Чарновай, Алены Яфіменка, Ірыны Шляга. Усе яны выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі, не скупяцца на ласку для пражываючых. Інакш як працаголікамі не назавеш нашых загадчыцу гаспадарчай часткі Ірыну Смагараўскене, сацыяльнага  работніка Ганну Шпынёву. Смачныя каларыйныя стравы гатуюць повары Эдзіта Жынко, Аліна Мацвеева. Прычым не толькі для насельнікаў аддзялення, але і для тых, хто знаходзіцца на лячэнні ў стацыянары Лынтупскай участковай бальніцы.

— Работа наша няпростая, — гаварыла сацыяльны работнік Ганна Шпынёва. — Пажылыя людзі своеасаблівыя: бываюць капрызныя,  нетактычныя, губляюць памяць. Да кожнага з іх патрэбны індывідуальны падыход. Камусьці трэба дапамагчы памыцца, адзецца. Трэба валодаць не толькі прафесіянальнымі навыкамі, але і мець спагаду, цярпенне. А як цяжка, калі чалавек памірае! Дваіх давялося правесці ў апошні шлях. Зрабілі гэта па-хрысціянску. Самі пражываючыя маліліся, адпявалі памерлых. Пастараліся выканаць усе наказы, якія атрымалі ад іх пры жыцці. Заказалі помнікі, і ў бліжэйшы час установім на іх магілах.

У аддзяленні частыя госці ксёндз Павел Кнурэк, пробашч лынтупскага касцёла, і айцец Валерый Пашкевіч, настаяцель пастаўскай царквы, вучні мясцовай школы. Вось і ў Дзень пажылых лю­дзей  школьнікі завітаюць з канцэртнай праграмай, павесяляць бабулек.

Большасць пражываючых у мінулым не былі знаёмыя, а сёння яны, лічы, сябры, радня. Узнімаюць адно аднаму настрой, дапамагаюць перажыць дэпрэсію. Іх жыццё не страціла сэнсу, а старасць дзякуючы клопату дзяржавы і спагадных людзей, якія абслугоўваюць, спакойная і неадзінокая.

 Тэкст і фота

Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 20

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 29

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 37