Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

С выездом на место

С выездом на место

Чарговую “прамую лінію” Віктар Сяргеевіч Гутараў правёў 24 жніўня. На выкананне пастаўленых задач кіраўнік раёна адвёў адказным за гэта асобам ад некалькіх дзён да месяца. На заканчэнне тэрміну я пацікавілася ў загадчыцы сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Т. В. Васільчанка, ці выкананы просьбы.

А яны паступалі В. С. Гутараву самыя розныя. Па большасці з іх прадстаўнікі райвыканкама і раённых службаў выязджалі на месца і прымалі тое ці іншае рашэнне. Напрыклад, па звароце Р. А. Рагіні з вуліцы Юшкевіча ў райцэнтры работнікі  УП ЖКГ праклалі трубу ў водаадводную канаву, а Л. У. Нікіпяровіч з вуліцы Крупскай зрабілі ямачны рамонт на названай вуліцы. Акрамя таго, заяўніца прасіла паўздзейнічаць на суседзяў, чыя груша, якая расла на мяжы двух участкаў, перашкаджала. Суседзі грушу спілавалі. Пастаўчанка З. І. Януковіч званіла на “прамую лінію” па пытанні неабходнасці правядзення рамонту дарогі і абкошвання абочын у раёне шостага гарадка. Работы выкананы.

М. Ю. Міхайлава з завулка Пралетарскага прасіла абрэзаць галінкі бярозы, якія нібыта ствараюць небяспеку, бо занадта блізкія да лініі электраперадач. Энергетыкі выехалі на месца і ўбачылі, што бяроза расце на другім ад электралініі баку вуліцы і не ўяўляе сабой ніякай небяспекі. Разам з адказам у райвыканкам прадастаўлены нават здымак. І. П. Марозаву цікавіла, калі будуць уцеплены сцены іх дома № 16 па вуліцы Касманаўтаў. Адказ наступны: у адпаведнасці з графікам, камунальнікі зробяць гэта ў тэрмін да 1 снежня бягучага года.

Не проста рамонту, а мадэрнізацыі патрабуе дом ветэрана Вялікай Айчыннай вайны В. І. Ашчэпкава, размешчаны па вуліцы Савецкай у Паставах. Жонка гаспадара звярнулася на “прамую лінію” з пытаннем, калі гэта будзе зроблена. Дырэктар УП ЖКГ І. Г. Глушонак патлумачыў, што прадпрыемствам заключаны дагавор з Віцебскім абласным камунальным унітарным прадпрыемствам “Віцебскжылпраект” на выраб праектна-каштарыснай дакументацыі па аб’екце. Але яна яшчэ не зроблена па той прычыне, што ўзнікла неабходнасць дадатковага правядзення ацэнкі тэхнічнага стану дома і распрацоўкі рэкамендацый па далейшай безаварыйнай эксплуатацыі будынка з улікам яго мадэрнізацыі.

Гарачая тэма — афрыканская чума свіней і меры, якія прымаюцца па яе папярэджанні. А. І. Турон з вёскі Ажуны Варапаеўскага пассавета бедавала, што давялося зарэзаць свіней, а куды цяпер падзець ураджай, які расцілі на корм ім? А. Б. Памецька з Дунілавіч і Г. А. Хруцкая з Даравога цікавіліся парадкам выплаты кампенсацыі пры вымушаным забоі свіней. Заяўніцам патлумачана, што, у адпаведнасці з пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2013 года, забараняецца ўтрыманне свіней у радыусе не менш за 5 кіламетраў ад свінаводчых комплексаў, а кампенсацыя за іх забой не прадугледжана.

Загадчык фермы ў вёсцы Чарэмушнікі СВК “Андроны” Б. А. Атрахімовіч выказаў занепакоенасць тым, што не вядзецца яе рамонт. Меры па звароце прыняты — памяшканне да стойлавага ўтрымання жывёлы ў асноўным падрыхтавана.

На “прамую лінію” паступілі і іншыя пытанні. Ні адно не засталося па-за ўвагай кіраўніцтва раёна.

Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 31

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 36

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 41

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 52

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 42

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 55

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 41

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 71