Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ему и сегодня снятся тракторы

Ему и сегодня снятся тракторы

Гэты дом у вёсцы Пятровічы Дунілавіцкага сельсавета немагчыма абмінуць увагай — мала таго, што ён “узбег” на высокі пагорак, дык яшчэ літаральна патанае ў кветках. Нягледзячы на сярэдзіну верасня, большасць з іх яшчэ не страцілі сваёй яркасці і ззяюць на сонцы ўсімі колерамі вясёлкі.

Знаёмімся з гаспадарамі. Вітольд Альбінавіч і Аліна Іванаўна Януковічы — былыя працаўнікі калгаса “25-ы партз’езд” — ужо шмат гадоў на пенсіі. Пра Альбінавіча, перадавога трактарыста гаспадаркі, раёнка ў свой час пісала неаднойчы. Таму цяперашняя ўвага журналіста (праз некалькі дзесяцігоддзяў!), несумненна, была прыемнай для чалавека. І, вядома ж, вярнула яго ва ўспа­мінах у далёкае былое.

— Курсы трактарыстаў я закончыў у 1950 годзе ў Варапаеўскай МТС, — расказваў ветэран працы. — Вялікіх ведаў яны, канечне, не далі. Затое якое жаданне было працаваць на тэхніцы! Але першыя пасля заканчэння курсаў вясну і восень прызначылі прычэпшчыкам (такое існавала правіла). Толькі пасля гэтага даверылі трактар. Затым былі ДТ-54, Т-75. На трох марках рабіў, і ўсе — гусенічныя. На колавых, вядома ж, лягчэй. Але я прывык да гусеніка, быў на ім і цар, і Бог, і воінскі начальнік, бо трактар меў вялікую праходнасць, на ім можна было шмат зрабіць і, адпаведна, зарабіць.

— Працаваў не шкадуючы сябе, — дапаўняе расказ мужа Аліна Іванаўна. — Ударнік некалькіх пяцігодак, атрымліваў грашовыя прэміі, мае цэлы стос грамат, ленінскі юбілейны медаль, ордэн Працоўнай Славы.

Выйшаўшы на пенсію, Вітольд Альбінавіч працу не пакінуў. “Ты — надзейны. Каго мы на твой гусенік пасадзім?” — угаворвалі старшыня калгаса і галоўны інжынер. Ды і сам не ўяўляў жыцця без трактара. Пакуль не дало збой здароўе. Прыехаў аднойчы дадому на абед — і страціў прытомнасць. Адкачалі, забралі на “хуткай” у бальніцу. Падлячыўшы, медыкі вынеслі “вердыкт”: ніякага фізічнага перанапружвання.

— З таго часу мусіў пакінуць калгас. А трактары і тыя хлопцы, з якімі разам працаваў, мне сняцца і зараз, — да слёз расчульваецца Вітольд Альбінавіч. — Эх, скінуць бы з плячэй гадоў 15-20, і з радасцю пайшоў бы на тэхніку…

На жаль, не ў чалавечай волі павярнуць гады назад. А прыбаўляюцца яны імкліва. Вось і Вітольду Альбінавічу 17 верасня споўнілася 80. 54 з іх поруч з мужам ідзе па жыцці Аліна Іванаўна. У маладосці ў іх не было ніякіх прызнанняў у каханні. “На вечарыны ды спатканні я не хадзіў, — успамінае чалавек. — А Аліну ведаў, бо яна жыла ў суседніх ад маіх Пятровіч Дунілавічах. Руплівая, прыгожая, самастойная дзяўчына. На яе заглядваўся не толькі я. Рашыўся пазваць замуж. Пайшлі ў сельсавет, распісаліся, потым павянчаліся. І пражылі так, што толькі дзякаваць Богу. Яна ў мяне працаўніца і акуратыстка. А як шыла! Нават мужчынскія касцюмы, паліто. Цяпер жа не маем здароўя ні яна, ні я”.

Януковічы выгадавалі дзвюх дачок, якімі ганарацца, не могуць нарадавацца зяцямі. Малодшая, Лена, з мужам у той дзень якраз была ў бацькоў.

— У нас найлепшы ў свеце тата, — гаварыла. — Як ён любіў нас малых! Трактарыстам і тады калгас даваў у поле абеды. Дык ён ліманад ніколі не вып’е — нясе нам гасцінец. А іншы раз і катлету не з’есць, а пакіне нам, нібыта мы галодныя. Цяпер з такой жа любоўю і тата, і мама ставяцца да ўнукаў і праўнукаў. І адно аднаго берагуць. Для ўсіх нас прыклад.

Хочацца дадаць яшчэ некалькі слоў пра гаспадыню. Аліна Іванаўна — апантаны кветкавод. Перад домам не проста агародчык, а цэлая квітнеючая плантацыя, прычым з ранняй вясны да позняй восені. Прымулы, маргарыткі, нарцысы, цюльпаны, півоні, ліліі, аксаміткі, сальвіі, цыніі, вяргіні, алісум, кохія — чаго тут толькі няма. Кожную раслінку пястуе, нягле­дзячы на свае хваробы. Перадала гэту захопленасць і дочкам, унучцы, і яны шмат дапамагаюць у падтрыманні кветкавага царства.

Ему и сегодня снятся тракторы

У бліжэйшыя выхадныя ў доме Януковічаў збяруцца госці. Хоць Вітольд Альбінавіч і не хацеў адзначаць юбілей, на гэтым настаялі дзеці і ўнукі. І правільна зрабілі. Сямейнае свята — гэта магчымасць падарыць роднаму чалавеку хвіліны шчасця, а самому юбіляру — перагарнуць самыя памятныя старонкі свайго жыцця.

Сто лят, шаноўны Вітольд Альбінавіч!

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота Уладзіміра  КАЛІБАТАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 47

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 43

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 45

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 42

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 55

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 37

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 72

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 68