Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Им 24 часа в сутках мало

Им 24 часа в сутках мало

На парозе восень, і многім гаспадыням лянота лішні раз прапалоць градку або кветнік: маўляў, усё роўна хутка ўсё будзе ўбірацца. Каля дома Ганны Пятроўны Павалковіч з вёскі Гута нідзе ні травінкі. У агаро­дзе ўбраны бульбоўнік, прасыхае зямля. Кругленькія сталовыя бурачкі, ярка-аранжавая морква набіраюцца на сонцы соку. А каля дарожкі цвітуць чырвоныя сальвіі, рознакаляровы львіны зеў, стракатыя аксаміткі. Агародчык абнесены дэкаратыўнай нізенькай агароджай.

— Гэта майстэрства мужа, — кажа гаспадыня. — На ім гаспадарка, пасевы ў полі. Астатнім часам адводзіць душу ў спецыяльна абсталяваным памяшканні, дзе размяшчаюцца такарны, дрэваапрацоўчы, фрэзерны станкі.

Раман Браніслававіч доўгі час працаваў шклаварам на шклозаводзе “Гута”. Атрымаў права на льготную пенсію. А ўвогуле, напэўна, няма той работы, якую ён не ўмеў бы рабіць. Але самая любімая — такарная справа. Не заканчваў ні інстытутаў, ні курсаў, толькі некаторы час павучыўся ў токара і авалодаў “сакрэтамі”. На ўсё хапае сваёй кемлівасці, любую дэталь вытачыць.

— Некалі дырэктар шклозавода Анатолій Сяргеевіч Гарэцкі прывёз з Украіны металічны шарык, вытачаны з балванкі, — расказваў Раман Браніслававіч, — і паказаў яго нашым токарам. Мяне тая ювелірная работа ўразіла, вырашыў сам паспрабаваць. Але не хапала часу: на заводзе працаваў на здзельшчыне, дома таксама клопатаў хапала. А калі дырэктар неяк між іншым спытаў: “Ну, што, Павалковіч, здаў пазіцыі?”, мяне гэта зачапіла. Абмазгаваў усё, зрабіў чарцяжы і з 8 вечара да 2 гадзін ночы пачараваў над металам. Атрымалася! Усе, хто штосьці разумее ў такарнай справе, кажуць, што такая работа раўназначна вышэйшаму пілатажу ў авіяцыі.

Р. Б. Павалковіча запрашалі на работу на адзін са сталічных заводаў, прапа­ноў­валі кватэру ў Мінску. Адмовіўся. Даражэй за родныя мясціны для яго няма нічога.

— Можа, таму, што ў маладосці два гады правёў удалечыні, — кажа Браніслававіч. — Прызвалі ў армію. Спачатку служыў у Барысаве. Потым перавялі ў Рыгу, а неўзабаве — на Кубу. Паспеў напісаць пісьмо дамоў і, праязджаючы на машыне па вуліцы, кінуў яго пад ногі прахожаму. Той скеміў і апусціў у паштовую скрынку. Праз пэўны час дома ведалі, што ўбачаць мяне не хутка. Да Кубы плылі паўмесяца (гэта было для нас своеасаблівым падарожжам). На востраве Свабоды ішла рэвалюцыя. Небяспека савецкіх салдат падсцерагала паўсюдна. Хто загінуў, там быў і пахаваны. А ў нашых ваенных білетах месцам службы пазначана “Масква-400”.

Тым часам у Гуцкую школу прыехала маладая настаўніца. Прыгажуня з карымі вачыма, цудоўным звонкім голасам паланіла сэрцы мясцовых хлопцаў, у тым ліку і Рамана, які толькі вярнуўся са службы.

— Яго ад іншых адрознівала многае, — успамінала Ганна Пятроўна. — Прыгожую знешнасць дапаўняла модная вопратка, якую купіў на Кубе. А ўвогуле, напэўна, Гута і Раман — мой лёс.

Ганна Пятроўна — таленавітая майстрыха. У кватэры мноства вышывак, работ з бісеру. Вышываннем захапілася яшчэ ў дзяцінстве ў роднай вёсцы Ліпнікі. У СШ № 2 былі ўрокі дамаводства, на якіх школьніцай навучылася шыць, вязаць. У жыцці гэтыя навыкі вельмі спатрэбіліся: дачушкам шыла сукенкі, прыдумвала фасоны, якіх не было ні ў кога. Г. П. Павалковіч — натура творчая, а таму ў школе вядзе гурткі бісера­пляцення, дамаводства. А дома, як толькі выдасца вольная хвілінка, вышывае, стварае розныя вырабы. Напрыклад, з цукерак — ёлку, са стужкі — змейку, на канапу падушачкі (адна з іх круглая і ўпрыгожана 500 трохкутнікамі, якія пашыты з розных непатрэбных кавалачкаў тканіны), пад вазоны — ажурныя сурвэткі. А кветак у доме — нібыта ў аранжарэі.

— За вышываннем душу адводжу з позняй восені да вясны, — гаварыла Ганна Пятроўна. — Цяпер хапае ўсялякага матэрыялу, узораў у часопісах. А ў дзяцінстве канву рабілі з прасціны. Летам больш часу займаюся кветкамі, градкамі. Чакаю 1 верасня і сустрэчы са школай. Клопатаў прыбавіцца. Але яны прыемныя. Шкада толькі, што ў сутках мала гадзін.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 24

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 54

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 36

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 41

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 64

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 87

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 72

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 59