Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Анатолий Череватенко: «Не представляю жизнь без работы»

Анатолий Череватенко: «Не представляю жизнь без работы»

У школь­ныя гады Анатолій Лаўрэнцьевіч Чараваценка марыў стаць чыгуначнікам. Але лёс наканаваў яму дарогу ваенна­служачага, якая 37 гадоў назад прывяла ў Паставы. Наш горад для карэннага ўкраінца стаў родным і любімым. Хаця пры першай сустрэчы шакіраваў…

— Анатолій Лаўрэнцьевіч, якім было Ваша дзяцінства?

— Я нарадзіўся на Украіне, у двухмільённым Харкаве. Вырас, як кажуць, на асфальце. У вёсцы бываў толькі летам — ездзіў да бабулі з дзядулем, цёткі з дзядзькам. Мне вельмі падабалася там бываць. Гэта быў час бесклапотнага дзяцінства.

Як і ўсе дзеці, адпачываў у піянерскіх лагерах — бывала, і па дзве змены за канікулы. Любіў катацца на веласіпедзе, займаўся ў секцыі настольнага тэніса. Яшчэ адным маім вялікім захапленнем была дзіцяча-юнацкая чыгунка. На працягу чатырох гадоў, з сёмага па дзясяты клас, наведваў спецыяльны гурток пры малой Паўднёвай чыгунцы. Прайшоў усе ступені: ад правадніка вагона да машыніста цеплавоза. Два разы ў тыдзень, па выхадных, мы ездзілі на чыгунку і забяспечвалі рух цягнікоў. На трэцім-чацвёртым годзе пасля здачы адпаведных экзаменаў мне даверылі працу памочніка машыніста, а пасля і машыніста.

Пасля заканчэння  школы, напэўна, не было разваг, якую прафесію выбраць?

— Калі прыйшоў час вызначацца з навучальнай установай, адбылася лёсавызначальная сустрэча з бацькам майго сябра. Ён працаваў выкладчыкам у ваенным вучылішчы і адгаварыў мяне паступаць вучыцца на чыгуначніка (гэта нягледзячы на тое, што я два гады хадзіў на падрыхтоўчы факультэт “Змена” пры Харкаўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту). Прапанаваў паступаць у ваеннае вучылішча, якіх у нашым горадзе было ажно шэсць. Мяне асабліва вабіла авіяцыя, і я абраў для сябе менавіта гэта аддзяленне. Праз дзевяць гадоў пасля атрымання першага дыплома зноў сеў за студэнцкую лаўку: паступіў у Харкаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча радыёэлектронікі імя Ленінскага камсамола Украіны, якое паспяхова скончыў па спецыяльнасці “Авіяцыйныя радыётэхнічныя сродкі”.

Дзе пачыналі працоўны шлях?

— Наш выпуск быў больш за 1200 чалавек, якіх “раскідалі” па ўсім Савецкім Саюзе. Атрымаў размеркаванне ў Мінск. Як сёння памятаю: прыехаў туды 10 жніўня 1976 года. І ўжо там даведаўся пра канчатковае месца службы — Паставы, дзе ў той час фарміраваўся новы авіяцыйны полк з часцямі забеспячэння. Памятаю, тады папрасіў паказаць горад на карце і перапытаў у падпалкоўніка: “Можа, Палтава?” Нават на­дзея зацеплілася: дадому, на Украіну? Але цуд не адбыўся.

Якія былі першыя ўражанні ад Беларусі?

— Мінск мне спадабаўся з першага погляду. Наогул, я люблю вялікі горад і адчуваю сябе ў ім як рыба ў вадзе. Не баюся натоўпу, добра арыентуюся ў незнаёмым месцы.

Якімі сустрэлі Паставы?

— У цягніку ехалі салдаты. Не паспеў вокам міргнуць — яны ўжо ва ўсю знаёміліся з дзяўчатамі. Малады, нежанаты, апрануты ў парадную ваенную форму, азірнуўся і я. Маю ўвагу прыцягнулі дзве дзяўчыны. Адна з іх (яе звалі Ева) размаўляла на чыстай польскай мове, што для мяне было вельмі дзіўным. А другая, Людміла, праз дзесяць месяцаў стала маёй жонкай. Так у першы ж дзень знаходжання ў Беларусі сустрэў сваю другую палавіну.

У Паставы прыехаў раніцай. Пасля агромністага Харкава, дзе нядаўна быў адкрыты метра­палі­тэн, бачыць старэнькі аўтобус было, мякка кажучы, нязвыкла. Спакойнае, размеранае жыццё райцэнтра напачатку было для мяне шокам. Але да ўсяго прывыкае чалавек…

Чым запомнілася служба?

— З харкаўскага вучылішча нас у Паставы прыехала дзевяць афіцэраў, дзясяты быў з тамбоўскага, усе — маладыя лейтэнанты. Нас яшчэ жартам называлі футбольнай камандай.

Пачалі ў горадзе фарміраваць полк. Хутка асвоіўся, атрымаў кватэру. У 79-ым годзе быў накіраваны ў камандзіроўку ў Народную Рэспубліку Конга, дзе праслужыў тры гады ў сталіцы гэтай краіны — Браззавілі. Там даводзілася працаваць і за тэхніка, і за спецыяліста, і ўдзельнічаць у забеспячэнні палётаў.

Куды больш суровыя ўмовы былі ў Забайкальскай ваеннай акрузе (Расія, Чыцінская вобласць), дзе праслужыў пяць гадоў. Ацяпленне было толькі да снежня. Далей — пяцідзесяціградусны мароз, і рабі што хочаш. А ў нас толькі што другое дзіця нарадзілася. Я захапляюся мужнасцю маёй жонкі. Яна сапраўдная “дзекабрыстка”. Побач была заўсёды, нідзе ніколі не пакінула аднаго. Хаця сярод афіцэрскіх жонак было “модным” на зіму вяртацца дадому.

—         Доўга служылі?

— Звольніўся згодна з арганізацыйна-штатнымі мерапрыемствамі ў 1995 годзе ў званні маёра з пасады начальніка штаба асобнага батальёна сувязі радыётэхнічнага забеспячэння авія­цыйнага палка. Сітуацыя была няпростая: распаўся СССР, у Паставах полк расфарміравалі. Да ваеннай пенсіі даслужваў на Гомельшчыне. Пасля зноў вярнуўся ў Паставы. Мне было 39. Пачаў працаваць на сябе — займацца прыватнымі перавозкамі. А пасля ўладкаваўся ў раённае аб’яднанне пазашкольнай работы, дзе сем з паловай гадоў быў метадыстам тэхнічнага кірунку.

—         Складана было пачынаць працу педагога?

— Канечне, няпроста. Але пэўны вопыт меў. Я ўсё жыццё працаваў з людзьмі, у свой час вывучаў і ваенную педагогіку, і псіхалогію. Таму ведаў, што такое выхаваўчы працэс і як ён наладжваецца.

У аб’яднанні ў мяне быў гурток радыёспорту: вучыў дзяцей хуткаснаму абмену, прыёму радыяграм на слых, спартыўнай радыёпеленгацыі, асновам радыётэхнікі і г.д. На працягу некалькіх гадоў мае падапечныя займалі першыя месцы ў вобласці, я імі вельмі ганарыўся. А пасля старшыня раённай арганізацыі ДТСААФ прапанаваў узяць групу па навучанні правілам дарожнага руху. Выпускнікі паказалі дастойны вынік, і праз некалькі месяцаў атрымаў прапанову змяніць месца работы. Вучыцца новай справе заўсёды складана. Але ў мяне было галоўнае — жаданне. Тым больш што побач быў калега, варты прыкладу, — Вячаслаў Вячаслававіч Пронька, педагог ад Бога. Ён даваў многа парад, якія дапамагалі мне на новай рабоце.

У мінулым годзе Вы прызнаны найлепшым выкладчыкам Віцебскай вобласці сярод работнікаў ДТСААФа. У чым сакрэт паспяховай здачы вашымі выпускнікамі экзаменаў?

—         За час працы ў ДТСААФе ў мяне, несумненна, выпрацаваліся свая методыка, свой стыль выкладання матэрыялу. Стараюся сухую інфармацыю паднесці творча, крыху з гумарам. Ніколі не павышаю голасу, не абражаю і тым больш не лаюся. Для мяне ўсе вучні аднолькавыя, нікога не выдзяляю. Хаця ўзрост, узровень адукаванасці, выхаванне ў іх самыя розныя. У мяне была і глуханямая вучаніца, і сямідзесяці­пяцігадовы вучань, які праводзіў у ДТСААФе з 8 да 17 гадзін штодзень. Яны здалі экзамен з першага разу, бо мелі матывацыю і вялікае жаданне. Што, на жаль, не заўсёды скажаш пра іншых. Праблема нашай адукацыі ў тым, што людзей за іх жа грошы трэба прымушаць вучыцца. Некаторыя перакананы, што дастаткова ўнесці ў касу пэўную суму — і правы ў кішэні. Але я даю зразумець, што гэта зусім не так… 

Любіце сваю работу?

— Яшчэ як! Збылася мара, калі на працу ідзеш як на свята — з радасцю і невялікім хваляваннем. Атрымліваю асалоду ад зносін з людзьмі, задавальненне ад вынікаў работы, радуюся поспехам вучняў. Так, людзі забіраюць шмат энергіі. Але шмат і аддаюць. Яны — крыніца душэўных сіл, натхнення. Бывае, устаеш раніцай, а ў цябе тэмпература і недамаганне. Але знаходжу сілы, прыходжу ў клас — і зноў здаровы! Адчуванне, што цябе чакаюць, акрыляе. Таму я заўсёды кажу жонцы: калі не буду працаваць, то захварэю і памру.

—         Колькі вучняў Вы выпусцілі?

— Не менш за 1200 чалавек. І гэта толькі тыя, у каго я выкладаў тэорыю. Ідзеш або едзеш па горадзе — усе вітаюцца, міргаюць фарамі, махаюць рукамі… Канечне, прыемна, што памятаюць.

Як многія мужчыны, лічыце, што жанчыне за рулём не месца?

—         Майстэрства ваджэння не залежыць ні ад полу, ні ад узросту. Глыбока перакананы, што, які чалавек у быце, такі і на дарозе. Калі ён дома хам, то чаго можна чакаць ад яго за рулём?

—         Што цэніце ў людзях?

—         Уменне знаходзіць кампраміс у любой сітуацыі, адказнасць, праўдзівасць, прыстойнасць. Такіх людзей мала, але яны ёсць.

—         Як любіце адпачываць?

—         Найлепшы варыянт — змена занятку. Я не разумею, як можна нічога не рабіць. Вось сёлета з жонкай ездзіў на радзіму цешчы, у Будслаў, зрабілі ў яе доме рамонт: памалявалі, паклеілі, памянялі агароджу. Вось дзе сапраўдны адпачынак!

Люблю чытаць, заўсёды цікаўлюся навінамі — як у інтэрнэце, так і ў друкаваных СМІ. Штомесяц выпісваем восем-дзевяць газет і часопісаў: раёнку, “Комсомольскую правду”, “Аргументы і факты”, “Гаспадыню”… Прычым чытаю не выбарачна, а ад першага да апошняга радка.

Пачынаецца восень — нелюбімы для многіх час дажджоў і шэрасці. Як ставіцеся да гэтай пары года?

—         Што люблю восенню, дык гэта грыбы. А хандрыць няма калі: часта на працы з васьмі раніцы і да дзевяці вечара. Прытрымліваюся меркавання: чалавек сумуе толькі тады, калі ў яго ёсць на гэта час.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота з архіва А. ЧАРАВАЦЕНКІ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30