Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рубрика «Семейный альбом»

Рубрика «Семейный альбом»

Скажыце, ці даўно вы гарталі альбомы з сямейнымі фотаздымкамі? Або ўсе яны ў вас ужо занесены ў камп’ютар, і застаецца толькі адкрыць папку, як перад вашымі вачыма паўстануць нядаўнія або вельмі далёкія імгненні жыцця, блізкія і дарагія вам людзі, памятныя падзеі? Спытаць пра гэта ў нас ёсць прычына — запрашаем прыняць самы актыўны ўдзел у стварэнні на старонках “Пастаўскага краю” сямейнага альбома. Дасылайце ў рэдакцыю свае самыя дарагія і памятныя фотаздымкі (увёўшы ў камп’ютар, мы адразу ж вернем іх вам пісьмом). Напішыце, хто і што на ім адлюстравана, а мы, з вашых слоў, раскажам пра гэта чытачам.

Змяшчаем здымкі, якія датычаць… самой рэдакцыі. Людзі старэйшага пакалення не могуць не пазнаць Міхаіла Мікітавіча Кляпца.

Рубрика «Семейный альбом»

Міхаіл Мікітавіч Кляпец

Рубрика «Семейный альбом»

супрацоўнікі рэдакцыі: Генадзій Крэскіян з жонкай Людмілай, Міхаіл Кляпец з жонкай Аляксандрай, Шыёнак (імя за даўнасцю часу забылася)

А яго працоўны шлях пачынаўся менавіта ў сценах “раёнкі”. Вярнуўшыся ў 1956 го­дзе са службы на Паў­­ночным ваенна-марскім флоце, Міхаіл Кляпец уладкаваўся загадчыкам аддзела пісем рэдакцыі “Савецкі шлях” (зараз “Пастаўскі край”). Затым з’яўляўся загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі, намеснікам рэдактара. Менавіта рэдакцыя сфарміравала яго як асобу.

 Затым была сельская гаспадарка. 12 гадоў, з 1963-га па 1975-ы, М. М. Кляпец узначальваў калгас “Ленінскі шлях” (цяпер СВК “Андроны”). Тыя гады сталі гадамі найвышэйшага ўздыму гаспадаркі. Старшыня быў узнагароджаны ордэнам Леніна і ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, ленінскім юбілейным медалём, шматлікімі медалямі Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве. Пра “Ленінскі шлях” шмат пісалі рэспублі­канскія газеты і часопісы. З’явілася нават кніга нарысаў Ігната Дуброўскага, галоўнымі героямі якіх сталі старшыня калгаса “Ленінскі шлях” Міхаіл Кляпец і галоўны аграном Барыс Кулінчык.. У 1975 годзе старшыню перадавой гаспадаркі перавялі на пасаду намесніка старшыні райвыканкама, на якой ён працаваў 12 гадоў, да выхаду на пенсію па інваліднасці…

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота з сямейнага альбома

Аляксандры Кляпец.

Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Як добра, што вы ўвялі ў газеце рубрыку “Сямейны альбом”. Сапраўды, гартаеш яго старонкі, углядаешся ў фота­здымкі — і столькі лю­дзей і далёкіх падзей узгадваецца. Дасылаю здымак, зроблены ў 1935 годзе ў маёй роднай вёсцы Азярава Браслаўскага раёна. Тады ў ёй было шмат моладзі. Яе адпачынак арганізоўвалі Мікалай Мацук і Галіна Шыман. Быў хор, ставілі пастаноўкі на беларускай мове. На здымку сцэнка са спектакля “Сон на кургане” паводле Я. Купалы, які ставіўся ў вёсцы на Сёмуху. У “артыстках” Жэня, дзве Алены і Наташа (усе — Шыман) і галоўны герой Мікалай Мацук, або Колька, як яго ласкава звалі ўсе. Колька быў вельмі прыгожы, таленавіты, майстар на ўсе рукі. Фашысты расстралялі яго ў 1942 годзе, а мужа Жэні разам з іншымі жыхарамі спалілі ў лазні. Яна сама з маленькай дачкой пасля вайны пераехала ў Паставы. Выгадавала дзяцей, дачакалася ўнукаў. Адзін з іх — біяхімік, прафесар, другі — шафёр. Жыццё Алены Шыман абарвалася трагічна. Лепшы лёс быў у Алены Міхалковай, якая выйшла замуж у Чарэмушнікі Падзісенныя, а потым ­сям’я пераехала ў Паставы.

Рубрика «Семейный альбом»

 З. ШЫМАН, г.Паставы.

 Радзіма лынтупчанкі Нэлі Іосіфаўны Лось — невялікі хутар Ласі каля вёскі Каптаруны, што кіламетраў за 8 ад гарадскога пасёлка. Сёння яго ўжо няма на карце, але памяць пра гэта святое месца жыве ў дзясятках унікальных здымкаў.

Яе сям’я была невялікай — чатыры чалавекі. Бацька меў каля шасцідзесяці гектараў зямлі, каля трыццаці — лесу.

—         Мяне лічылі кулацкай дачкой, — расказвае Нэлі Іосіфаўна. — Але ж бацька працаваў, як вол! Гэта яскравы прыклад сапраўднага гаспадара — мудрага,  прадпрымальнага.

Нэлі Іосіфаўна шмат ведае і пра сваіх дзядоў. У тым ліку дзякуючы важкім фотаальбомам, якія дасталіся ёй у спадчыну. Гартаеш іх — і не перастаеш здзіўляцца: колькі ў іх гісторыі, энергетыкі мінулых дзесяцігоддзяў і, несумненна, прыгажосці.

Найбольшую ўвагу прыцягвае здымак амаль векавой даўнасці.

Рубрика «Семейный альбом»

На ім дзед Нэлі Іосіфаўны па бацькавай лініі Карл Лось і яго сям’я. На адвароце чытаю подпіс: “Дзед Карл, бабуля Марыя. Тата ў белай сукенцы”. Нэлі Лось патлумачыла: бабуля вельмі хацела дзяўчынку, а нарадзіўся чарговы сынок. Вось і апранала яго ў карункавыя сукенкі — матэрыяльнае становішча дазваляла.

Па штэмпелі даведваюся: здымак зроблены ў Свянцянах (сёння — літоўскі горад Швянчоніс) у 1924 годзе. Рарытэт!

Такіх здымкаў у альбомах шмат. Пра кожны з іх гаспадыня можа расказваць доўга і цікава. Яны для яе цаны не маюць.

—         Акрамя фатаграфій, у мяне, напрыклад, ёсць малітоўнік, узрост якога перавышае стагоддзе, — паказвае Нэлі Іосіфаўна. — Прапаноўвалі прадаць і яго, і здымкі. Жартуюць?

    Іна СНЯЖКОВА.

Фота з архіва Нэлі Лось.

У далёкім дзяцінстве, калі паўстагоддзя назад мы сталі перша­класнікамі Дунілавіцкай сярэдняй школы, яе двухпавярховы будынак здаваўся для нас гмахам, а дрэвы навокал — веліканамі. Нас было тады многа, 24 вучні, якіх павёў у краіну ведаў першы настаўнік Мікалай Макаравіч Маркевіч. На жаль, яго ўжо няма ў жывых, як і шэрага іншых нашых дарагіх настаўнікаў, але і сёння памятаюцца яго ўрокі гісторыі ў старэйшых класах. Сфатаграфавалі тады нас, “першачкоў”, на прыступках запаснога выхаду школы.

Паколькі вучняў на той час было вельмі шмат, то першы клас мы адвучыліся ў іншым, драўляным памяшканні. Другі наш здымак, ужо 27 выпускнікоў роднай школы, зрабілі праз 10 гадоў (30 чэрвеня 1973 года) ля галоўнага фасада школы напярэдадні ўрачыстай цырымоніі ўручэння атэстатаў сталасці, якая прайшла неўзабаве на сцэне тагачаснага Дома культуры. З той пары шмат часу праляцела, але дагэтуль удзячны лёсу і нашым дарагім педагогам, якія вывелі нас у людзі, далі нам трывалыя веды.

Рубрика «Семейный альбом»

Дастаткова сказаць, што з нашага выпуску 18 вясковых юнакоў і дзяўчат скончылі прэстыжныя ВНУ і тэхнікумы. Галоўнае, што ўсе без выключэння сталі годнымі людзьмі, сапраўднымі прафесіяналамі, адных медработнікаў і педагогаў набралася дзесяць. А яшчэ мы захавалі праз дзесяцігоддзі сяброўскія сувязі, рэгулярна праз 5 гадоў сустракаемся, хоць многія сталі ўжо дзядулямі і бабулямі, у асобных нават па трое ўнукаў.

Уладзімір ШЫК.

Гэты здымак зроблены ў пачатку 50-ых гадоў. Жанчыны з вёскі Міхнічы жнуць збажыну. У той час не было камбайнаў і нават конных жняярак. Жалі сярпамі. Гэта вельмі цяжкая праца: цэлы дзень на спякоце. Ад такой работы скура на руках трэскалася, ды і сярпом можна было параніцца. На ногі, каб не паабдзіраць іх аб іржышча, надзявалі старыя панчохі. За такую напружаную працу атрымлівалі не грошы, а працадні, на якія ў канцы года выдавалі зерне, калі яно ўродзіць. Адзін год мая мама атрымала столькі зерня, што сама ўскінула мех з ім на плячо і прынесла дадому, бо было там той збажыны кілаграмаў дзесяць, не больш. І гэта заробак за цэлы год.

Але ў той час жанчыны, што на гэтым здымку, былі маладыя і з аптымізмам гля­дзелі ў будучыню.

Рубрика «Семейный альбом»

У верхнім радзе (злева направа): Галіеўская Яніна, Ластоўская Яні­на (мая мама); сядзяць: Ластоўская Стэфанія, Жук Ганна (па-вясковаму Аньцюшка). Яна была маленькага росту,  вельмі хораша спявала і адпявала ўсіх памерлых у вёсцы, Спірыдовіч Валерыя, Кугара Сабіна (яна родам з Гродзенскай вобласці, а ў Міхнічы выйшла замуж). У жывых з усіх гэтых жанчын засталася толькі Валерыя Спі­рыдовіч.

Нічога добрага не бачылі калгаснікі тых часоў. Была ў іх толькі цяжкая праца на працягу ўсяго года, якая амаль не аплачвалася. Не бы­ло чаго апрануць, абуць. Тым не менш яны да апошніх дзён з пяшчотай успаміналі той час.

С. ЯКАВІЦКАЯ, 

г. Паставы.

Гэты здымак зроблены ў 1947 годзе. Многія фотаздымкі і больш позніх часоў страцілі сваю выразнаcць. Але не гэты — такі дарагі сэрцу ўспамін ранняга дзяцінства. Угледзьцеся ў твары дзетак, якія перажылі вайну. Яны розныя: шчаслівыя, усмешлівыя, сур’ёзныя. Не бяда, што апранутыя бедна (да маразоў бегалі ў школу босымі), не бяда, што заўсёды хацелася есці. Яны разам з бацькамі перамаглі фашызм. Яны — дзеці вайны.

Рубрика «Семейный альбом»

Перад вамі вучні пачатковых класаў сярэдняй школы №2. У сэрцах тых, хто ў ёй вучыўся, яна самая першая і дарагая. Разам са сваімі гадаванцамі школа расла, і мы, яе першакласнікі, сталі першымі яе выпускнікамі. Усе, не пабаюся сказаць, з годнасцю пранеслі званне выпускніка СШ №2 тых гадоў. І цяпер, амаль што праз семдзесят гадоў, паіменна помнім сваіх дарагіх педагогаў, высокаадукаваных і адданых справе выхавання. Іх паважалі вучні і іх бацькі, увесь горад. На здымку самыя першыя настаўнікі сярэдняй школы №2: А. У. Хайкіна, К. Я. Ерафеева, А. У. Швед і выдатны дырэктар, удзельнік партызанскага руху Кірыл Кляменцьевіч Брадовіч. Ён страціў у баі юнага сына і да болю ў сэрцы любіў дзяцей. Помніцца, на нас, такіх няўрымслівых, дураслівых, моцна крычалі настаўнікі. Дырэктар прасіў педагогаў: “ Не трэба так. Гэта ж радасна, што дзятва, перажыўшы такое, здольна так бесклапотна гарэзнічаць. Яны ж не робяць нічога шкоднага. Яны цешацца жыццём”.

Дзякуючы клопатам нашага дырэктара было праведзена глыбокае абследаванне вучняў ваеннымі ўрачамі, якія і назначалі патрэбнае лячэнне. Потым праз Чырвоны Крыж у нашу школу прыслалі рыбін тлушч. На вялікім перапынку гэтым гаючым, але непрыемным лякарствам нас і паілі. А настаўнікі гэту працэдуру трымалі пад пільным наглядам. І вынік быў выдатны — мы раслі і мацнелі.

Усіх, хто на гэтым здымку, я ведаю асабіста, люблю і паважаю. На жаль, няма на гэтым свеце многіх педагогаў і  выхаванцаў школы той пары. Але школа жыве, выхоўвае, вучыць ужо нашых унукаў і праўнукаў. Яе настаўнікі і цяпер, валодаючы сучаснымі ведамі, захоўваюць лепшыя традыцыі педагогаў 50-60-ых гадоў. Мена­ві­та таму на вечары сустрэчы збіраюцца выпускнікі розных часоў і з розных куткоў краіны, а ў паўсядзённасці нязменна дзеляцца навінамі праз інтэрнэт і ўспамінаюць сваю родную, незабыўную школу.

Л. КІШКО, ветэран  педагагічнай працы, г. Паставы

Гэты здымак зроблены ў 1952 годзе.

Рубрика «Семейный альбом»

На ім — ільнаводчае звяно брыгады вёскі Міхнічы калгаса “Запаветы Ільіча”. У мнагалюднай на той час вёсцы іх было два. На здымку — звяно Валерыі Спірыдовіч, яна сядзіць у першым радзе другая злева. Тэхнікі ў тыя часы калгасы не мелі, усё рабілі ўручную: палолі, пасыпалі ўгнаеннем і дустам ад шкоднікаў, рвалі, слалі, уздымалі, малацілі на таку. Снапкі жанчыны абівалі прайнікамі, крыху пазней з’явіліся ручныя малацілкі. З Пастаўскага льнозавода прыязджалі спецыялісты і вучылі калгасніц сартаваць, патрабавалі, каб снапочкі былі роўненькімі, сцяблінка да сцяблінкі. Калі ўсе работы з ільном заканчваліся, звеннявая атрымлівала прэмію, частавала жанчын. Спраўлялі сапраўдны баль з песнямі і танцамі. Аднаго разу з’ездзіла ў Вільню і прывезла сваім ільнаводкам тканіны на сукенкі.

Углядаюся ў знаёмыя твары. Шмат цікавага можна расказаць пра ўсіх. Вось, напрыклад, у другім радзе знізу другая справа сядзіць Ганна Ластоўская. Усё лета шчыравала, больш за ўсіх вырвала лёну і атрымала вельмі вялікія па тых часах грошы — 90 рублёў. Паклала іх у шафу, але знайшоўся мярзотнік, які тыя грошы ўкраў. Усе здагадваліся, хто гэта мог зрабіць, але, як кажуць, не злоўлены — не злодзей. Не пайшлі яму на карысць тыя грошы, але і Ганна ад перажыванняў зарабіла інсульт і засталася інвалідам на ўсё жыццё.

У верхнім радзе трэцяя злева стаіць Алена Кавальская, Гіленка па-вясковаму. За польскім часам яна была багатая, адна ў бацькоў, якія мелі многа зямлі, прыгажуня, танцорка і весялуха. З прыходам савецкай улады лёс яе крута змяніўся. Зямлю забралі, бацькі памерлі, муж не вярнуўся з вайны. Ён не загінуў, а знайшоў сабе іншую жанчыну. Гіленка засталася адна з маленькім сынам. Жылі вельмі бедна. У хаце было так сцюдзёна, што замярзала вада ў вёдрах. Дроў не было, печ развальвалася. Хлопчык увесь час хадзіў з болькамі на твары, у зялёнцы (на фота ён таксама ў зялёнцы) стаіць побач з маці. Аднойчы ў моцны мароз сусед навучыў хлопца лізнуць намёрзлую клямку, сказаўшы, што яна намазана мёдам. Язык прымёрз да халоднага жалеза, адарвалі разам са скурай. Калі памёр Сталін, Гіленка моцна плакала і бедавала пра тое, як цяпер будзем жыць. Усе ў вёсцы смяяліся, маўляў, табе ўжо горш не будзе. З таго часу, калі хто з вяскоўцаў плакаў без прычыны, яму гаварылі: “Што ты плачаш, як Гіленка па Сталіне”.

На жаль, амаль усіх ужо няма ў жывых. Засталіся толькі лічаныя. Звеннявая Валерыя Спірыдовіч жыве ў Паставах. Дзесьці ў Расіі жыве дзяўчынка з прыгожым імем Адэлаіда (яна стаіць у другім радзе). Таксама ў Расіі жыве сын Гіленкі Эдвард, Вардзік па-вясковаму. Дзеці гэтых жанчын, што на фота, жывуць у Паставах, Віцебску, Мінску, на Украіне, у Польшчы. Можа, хто з іх убачыць у газеце гэты фотаздымак і ўспомніць сваю родную вёску, землякоў, сумныя і вясёлыя выпадкі з іх жыцця. І лёгкая туга па тых незваротных гадах ускалыхне сэрца.

С. ЯКАВІЦКАЯ, г. Паставы.

Семінар сакратароў камсамольскіх арга­нізацый Пастаўскага, Мядзельскага і Свір­скага раёнаў 23—27 сака­віка 1956 года.

Рубрика «Семейный альбом»

Даслала Цімафеева Ніна Свірыдаўна.

Цудоўна, што ў раённай газеце з’явілася рубрыка “Сямейны альбом”. Углядваешся ў змешчаныя фотаздымкі, учытваешся ў тэксты — і быццам траплеш у маладосць сваіх бацькоў, узнаўляеш у памяці падзеі. Як тут не пагадзіцца са словамі з вядомай песні “Чтобы жизнь повторилась сначала, загляните в семейный альбом”?

Зазірнула і я ў свае альбомы.

Рубрика «Семейный альбом»

Гэты здымак зроблены ў 1956 годзе. Хто яго аўтар — не ведаю. А вось жанчын-калгасніц з вёскі Іёдаўцы пазнаю. Яны закладваюць кукурузны сілас. З імі вадзіцель жыхар вёскі Свіраны Зыдмусь Жыбутка. Крайняя злева — мая мама Зоф’я Сцяпанаўна Вярбіцкая. Каля яе стаіць Гелена Чычаль. Яна і Станіслава Іваноўская (другая справа) яшчэ жывуць, а вось мамы маёй няма ўжо 15 гадоў. Крайняя справа — Філёма Пузан, якая яшчэ ў дзявоцтве паехала ў Клайпеду. Не ведаю, як склаўся яе лёс.

Для мяне гэты здымак вельмі дарагі. Яго і мама любіла. Бывала, пакажа мне і абавязкова скажа: “Якія мы маладыя і прыгожыя”. Гэта сапраўды так: маёй маме тады было 27 гадоў.

Г. ВЯРБІЦКАЯ,

г. Паставы. 



Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 22

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 25

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 32