Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

25 жніўня камайцы разам з жыхарамі навакольных населеных пунктаў і гасцямі адзначылі 500-годдзе сваёй вёскі — цяпер аграгарадка.  Арганізатары свята — работнікі мясцовага выканаўчага камітэта і сельскага Дома культуры — папярэдзілі, што за некалькі гадзін немагчыма будзе расказаць пра ўсю багатую гісторыю паселішча, яго знакамітых людзей і сённяшніх працаўнікоў, сацыяльнае і эканамічнае  становішча Камай, якія з’яўляюцца цэнтрам самага буйнога сельскагаспадарчага прадпрыемства на Пастаўшчыне. Тым не менш на свяце было перагорнута шмат старонак гістарычнага мінулага і больш позняга, нашага часу, якія і сёння вызначаюць уклад жыцця вяскоўцаў, іх працу, вучобу, адпачынак.

У нядзелю, як звычайна,  з самага ранку спяшаліся на свае рабочыя месцы аператары свінагадоўчага і малочнатаварнага комплексаў і іншых жывёлагадоўчых ферм. Комплексы, пабудаваныя адзін раней, другі намнога пазней, сталі першымі ў раёне буйнымі аграпрамысловымі аб’ектамі па вытворчасці соцень тон мяса і малака. Яны і цяпер даюць значныя аб’ёмы жывёлагадоўчай прадукцыі. У суботу, напярэдадні свята, камбайнеры камайскага аддзялення завяршылі ўборку зерневых і зернебабовых. Намалацілі больш за тры тысячы тон збожжа, або трэцюю частку ад усяго валавога збору ў сельгаспрадпрыемстве. Пра гэта расказалі непасрэдныя ўдзельнікі жніва — камбайнеры Уладзімір Карыцька і Мікалай Махонь.

Шмат вернікаў сабралася ў касцёле Іаана Хрысціцеля, дзе праходзіла нядзельная Святая Імша і былі пахрышчаны двое маленькіх дзетак. А затым адбылося асвячэнне крыжа, устаноўленага на скрыжаванні пры ўездзе ў Камаі. Ён стане яшчэ адным абярэгам для ўсіх жыхароў вёскі і тых, хто будзе праязджаць ля гэтага месца.

А тым часам у цэнтры  Камай  у розныя колеры апранулася заасфальтаваная пляцоўка, дзе размясціліся сцэна, крэслы для гледачоў, гандлёвыя палаткі з прадукцыяй райспажыўтаварыства і ўласнымі вырабамі ААТ “Камайскі-агра”, таварамі, прапанаванымі прыватнымі прадпрымальнікамі, гульнёвыя атракцыёны. К  адзінаццаці гадзінам тут сабралася шмат вяскоўцаў і гасцей, многія прыйшлі сем’ямі. Для юных жыхароў  таксама знайшоўся занятак.

Прысутных вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў. Ён павіншаваў камайцаў з 500-годдзем роднай вёскі, нагадаў, што на працягу апошніх дзесяцігоддзяў іх сельгаспрадпрыемства з’яўлялася вызначальным у нарошчванні аб’ёмаў жывёлагадоўчай і раслінаводчай прадукцыі. Камаі сталі першым аграгарадком у раёне, па ўзоры якога абсталёўваліся іншыя цэнтральныя ся­дзібы гаспадарак. Цяпер калектыў перажывае не лепшы час, але становішча павінна стабілізавацца. З боку раённай вертыкалі прымаюцца захады па завяршэнні ў наступным годзе будаўніцтва свінагадоўчага рэпрадуктара. Ёсць у камайцаў патрэба і ва ўзвядзенні  дыхтоўнага жылля. Кіраўнік раёна пажадаў работнікам усіх галін, ветэранам і моладзі на­дзеі і веры, больш плённай працы, падкрэсліў, што ў Камаях ёсць галоўны скарб — людзі, якія ва ўсе часы праяўлялі згуртаванасць, вытрымку, ганарыліся сваімі набыткамі.

Быць дастойнымі продкаў, шанаваць іх памяць, клапаціцца пра зямныя даброты жыхароў вёскі, пераважная большасць з якіх прыхаджане мясцовага касцёла, заклікаў ксёндз Яцэк Хутман.

Камаі сталі шырокавядомымі далёка за межамі раёна ў тым ліку дзякуючы касцёлу Іаана Хрысціцеля, які маладзейшы за вёску ўсяго на сто гадоў. Размешчаны ў цэнтры, ён перажыў нямала ліхіх  навал і сёння захоў­вае ў сваіх сценах ядры часоў Паўночнай вайны. Вядучыя свята расказалі шмат цікавага пра яго складаную і загадкавую гісторыю. Толькі пры вопісе касцельнай маёмасці ў ім было налічана больш за 100 прадметаў і рэчаў  гістарычнай каштоўнасці. Сярод іх асабліва вызначаецца абраз Маці Божай Чэнстахоўскай пачатку ХVІІІ стагоддзя. З камайскім касцёлам звязаны прозвішчы такіх знакамітых людзей свайго часу, як Казімір Сваяк, Браніслаў Руткоўскі, Альфрэд Ромэр і іншых. Памяць пра іх шануецца па сённяшні дзень. Сюды наведваецца шмат турыстаў, вернікаў, якія хочуць лепш ведаць гісторыю сваёй краіны, далучыцца да таямніц святыні.

Касцёл у Камаях не закрываўся нават у самыя складаныя часы антырэлігійнай прапаганды і цяпер з’яўляецца цэнтрам духоўнасці і веры, дорыць людзям Божае благаславенне.

Пяць стагоддзяў налічвае гісторыя Камай. Да нашага часу яна захавала шмат падзей, паданняў, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Многае ў сваёй памяці захоўваюць  старэйшыя жыхары вёскі Вераніка Уладзіміраўна Грэська, Антаніна Антонаўна Бязручка, Ірэна Казіміраўна Грыбоўская, Вікторыя Віктараўна Каркоз, Ула­дзімір Аляксандравіч Каркоз. На свяце прысутнічала шмат ветэранаў-пенсіянераў, якія зведалі гады ваеннага ліхалецця, цяжка і шмат працавалі за працадні. Нямала было і тых, хто адчуваў радасць працы, меў за яе ўзнагароды, павагу, добрую зарплату. Самыя лепшыя ўспаміны засталіся ў людзей, калі калгасам, а затым сельскагаспадарчым кааператывам кіраваў заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі Баляслаў Півусавіч Шылько.

Ёсць у Камаях месца, дзе адчуваеш асаблівае хваляванне, смутак і боль. Гэта брацкая магіла  воінаў і партызан і помнік воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі свята мінутай маўчання ўшанавалі памяць усіх загінуўшых і не дажыўшых да сённяшняга дня ветэранаў.

У іншай, мірнай, абстаноўцы камайцы выконваюць цяпер свой воінскі і грамадзянскі абавязак. Годна праходзяць школу мужнасці і загартоўкі Валянцін Шымковіч, Міхаіл Шашо, Віталій Дзісько, Радзівон Гайлюн, Вячаслаў Пашкевіч, Уладзімір Шамшон. А ваенна­служачыя Лынтупскай пагра­нічнай заставы паказалі многае з таго, чым напоўнены іх армейскія будні.

На свяце вёскі былі ўзгаданы падзеі, звязаныя са стварэннем калектыўных гаспадарак і аб’яднаннем іх у адну, якой цяпер з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства “Камайскі-агра”.  Пра дзейнасць устаноў сацыяльнай сферы і іншыя працоўныя калектывы расказалі намеснік дырэктара Пастаўскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце А. М. Іванькоў, галоўны ўрач бальніцы В. Г. Канаш, дырэктар сярэдняй школы Г. А. Рамбальскі, старшыня сельвыканкама Г. Ч. Урбанайць, іншыя госці і гаспадары.

Былі адзначаны лепшыя работнікі і ветэраны працы, сем’і, гаспадары самых добраўпарадкаваных сядзіб. Вельмі прыхільна вяскоўцы сустрэлі  выступленне былога педагога, паэта А. І. Нафрановіча, для якога вёска, яе краявіды і людзі  былі і застаюцца крыніцай натхнення, творчасці. Сваю любоў да родных мясцін і ўдзячнасць землякам выказалі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, былы старшыня сельгаскааператыва, а зараз дырэктар малаказавода В. Ф. Пылінскі.

Пастараліся ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці: Алена Даўжук, Алена Карыцька, Ганна Раўданік, Алена Кіркіж, Яна Ключнік, Эма і Марыя Паўлавы, вакальны гурт  СДК на чале з яго дырэктарам Галінай  Бразюль і іншыя. Падчас урачыстасці  працавала выстава вышывак і іншых работ Кацярыны Дзісько, багатым быў стол са страў летняй народнай кухні.

Яркім заключным акордам юбілею вёскі стала выступленне народнага вакальна-інструментальнага ансамбля “Скіфы” пад кіраўніцтвам Віктара Верацельнікава.


Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

Если есть такие люди, то Камаи будут жить (+фото)

12

Тэкст і фота  Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?
Я уже посмотрел этот фильм на нормальном сайте, просто супер, не зря его так долго ждал!
Кто ещё не видел, смотрим здесь, ребята - HD17.RU
Я уже посмотрел этот фильм на нормальном сайте, просто супер, не зря его так долго ждал!
Кто ещё не видел, смотрим здесь, ребята - HD17.RU

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 31

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 36

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 41

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 52

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 42

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 55

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 41

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 72