Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

21 жніўня Пастаўшчыну наведала шведская дэлегацыя, мэтай візіту якой быў абмен вопытам у галіне сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Сустрэча адбылася ў рамках міжнароднага праекта “Сацыяльная інтэграцыя дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі ў Віцебскай вобласці”. Ён рэалізуецца з 2005 года сумесна са шведскімі спецыялістамі. Яны неаднойчы наведвалі Віцебск і знаёміліся з формамі працы беларускіх калег. Падчас чарговага візіту — ужо другога ў гэтым годзе — для іх была арганізавана паездка па рэгіёнах Віцебшчыны — пастаўскім і браслаўскім.

Наш раён стаў першым прыпынкам замежнай дэлегацыі. І невыпадкова: падтрымка людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Пастаўскім рэгіёне на самым высокім узроўні. Пра гэта гаварыла начальнік аддзела развіцця сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва аблвыканкама Вера Мікалаеўна Астапенка, якая разам са сваім намеснікам Інгай Віктараўнай Глушонак суправаджала гасцей.

Іх у той дзень чакала насычаная праграма, якая пачалася з сустрэчы са старшынёй райвыканкама Віктарам Сяргеевічам Гутаравым. Шведскі бок прадстаўлялі Ханс Ёрген Вальхельд, Моніка Ёхансан Б’ёрк, Тчандар Карл Джымі Франчэска і Ёхансан Гульві Ірэнэ Інгегард, якія прыехалі з горада Хальмстад. Беларускі — намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў, начальнік раённага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Пётр Леанідавіч Курто і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзіяна Іванаўна Пякарская.

Размова атрымалася непрацяглай і па-сяброўску нязмушанай. Віктар Сяргеевіч коратка расказаў пра наш горад і раён, акрэсліў асноўныя кірункі сацыяльнай палітыкі, спыніўся на аргані­зацыі працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Замежнікі ў сваю чаргу расказалі пра некаторыя аспекты іх работы з самымі неабароненымі слаямі грамадства — інвалідамі і пажылымі людзьмі.

Шведская сістэма сацыяльнай аховы насельніцтва лічыцца адной з самых паказальных у свеце. Дзіяна Іванаўна Пякарская ў гэтым пераканалася асабіста — у маі сёлетняга года яна наведала краіну вікінгаў і ф’ёрдаў у складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці. Падчас сустрэчы ў выканкаме яна падзялілася ўражаннямі ад той паездкі, найперш адзначыўшы камп’ютарызаванасць і механізаванасць шведскіх устаноў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Сапраўды, лепш адзін раз убачыць, чым сем  разоў пачуць. Вось і шведская дэлегацыя, не губляючы часу, накіравалася ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання па вуліцы Ленінскай у Паставах. Там іх хлебам-соллю сустракала загадчыца Юлія Сяргееўна Чалей і пастаяльцы. Ганаровыя госці з непадробнай зацікаўленасцю з дапамогай перакладчыка распыталі ў іх пра здароўе, настрой. Найбольш іх здзівілі 101-гадовая Лідзія Іосіфаўна Протас і 92-гадовая Часлава Мікалаеўна Гродзь, якія ў сваім надзвычай паважаным узросце і выглядаюць выдатна, і аптымізму не губляюць.

Наступным прыпынкам стала аддзяленне сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знахо­джання інвалідаў. Загадчыца Вольга Алегаўна Гінько правяла кароткую экскурсію па ўстанове, пазнаёміла з маладымі людзьмі, якія наведваюць установу, расказала пра формы работы з імі, сярод якіх нямала творчых. Д. І. Пякарская ў сваю чаргу расказала, што пасля наведвання Швецыі ў яе з’явілася ідэя рэарганізаваць гэтае аддзяленне на замежны манер, далучыўшы да яго суседнюю нежылую кватэру. У ёй плануецца наладзіць суправаджальнае пражыванне інвалідаў.

Наведалі ганаровыя госці і Лынтупскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання. Яго загадчыца Надзея Тадэвушаўна Гатоўская азнаёміла дэлегацыю з умовамі пражывання пажылых людзей, расказала пра арганізацыю працы з імі, прадэманстравала творчасць пастаяльцаў.

Чакала шведаў і культурная  праграма: яны наведалі пастаўскі Дом рамёстваў, турыстычны комплекс “Салаў­іны гай”, а таксама касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Камаях, дзе не пераставалі здзіўляцца ўнутранаму ўбранству святыні, гучанню аргана і праніклівым спевам Алены Даўжук.

— Водгукі ад паездкі ў шведскай дэлегацыі толькі станоўчыя, — расказала пасля завяршэння візіту Дзіяна Іванаўна Пякарская. — Іх асабліва ўразіла, колькі душы, пачуццяў нашы работнікі ўкладваюць у працу з пажылымі, людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Спадабаліся чысціня, утульнасць нашых аддзяленняў. Пастаянная праца ў гэтым кірунку не можа не заўважацца. Толькі сёлета мы зрабілі два поўныя рамонты ад­дзяленняў. Вялікая работа праведзена за кошт спонсарскіх сродкаў. Калі за мінулы год яна склала 10, 5 мільёна рублёў, то за першае паўгоддзе сёлетняга — 25 мільёнаў.

Дзіяна Іванаўна падкрэсліла, што сувязі пастаўскага ТЦСАН наладжаны не толькі са Швецыяй. Нядаўна пададзена заяўка на беларуска-аўстрыйскі праект, мэтай якога з’яўляецца адкрыццё яшчэ аднаго аддзялення тэрытарыяльнага цэнтра ў нашым горадзе — на базе цяперашняга цэнтра “Юнацтва” па вуліцы Зялёнай.

Ёсць дамоўленасць па абмене вопытам і з кіраўніцтвам літоўскага Швянчоніса, куды пастаўчане плануюць наведацца ў бліжэйшы час.

Можна не сумнявацца ў тым, што супрацоўніцтва са Швецыяй будзе працягвацца. Дакладна вядома, што дэлегацыя  з гэтай краіны зноў наведае Віцебск у снежні сёлетняга года — тут запланавана правядзенне навуковай канферэнцыі, удзел у якой прымуць і пастаўчане.

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

Проект неограниченных возможностей

Іна СНЯЖКОВАЙ.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30