Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

18 жніўня ў сасонніку ля возера Задзеўскае ўвесь дзень гуло свята: гучалі песні і шматлікія віншаванні, гарэз­нічалі дзеці і гаманілі дарослыя. Тут адзначалі Дзень ваенна-паветраных сіл Рэспублікі Беларусь і шасцідзеся­цігадовы юбілей мікрараёна шостага гарадка.

Мерапрыемствы з гэтай нагоды пачаліся ў першай палове дня. На беразе возера адбыўся турнір па пляжным валейболе, а ў маладзёжным цэнтры “Юнацтва” — па більярдзе. Пазней на тэрыторыі гэтай  установы прайшла гульнёва-забаўляльная праграма для дзяцей “Дом добрага настрою”. Падрыхтавалі яго педагог-арганізатар пастаўскага цэнтра дзяцей і моладзі Рэната Руткоўская і кіраўнік “Юнацтва” Таццяна Анатольеўна Дзегцярук. Аргані­затары паклапаціліся, каб маленькім жыхарам мік­рараёна было весела і цікава. Так яно і атрымалася. Артыстычныя вядучыя Каця Мацюшонак, Віка Януш, Луіза Дунец і Улад Касцень правялі з дзеткамі конкурсы і гульні, а пасля ўзнагародзілі самых актыўных салодкімі пачастункамі.

Галоўнае святочнае мерапрыемства адбылося вечарам. У пачатку яго вядучая Таццяна Кухальская зазірнула ў мінулае мікрараёна шостага гарадка.

…У 1953 годзе ў Паставы прыязджае 44-ы асобны будаўнічы батальён, які размяшчаецца ў сасонніку. Людзі жывуць у палатках і пачынаюць забудову гарадка. Хутка ўзводзяцца першыя чатыры дамы, спраектаваныя ваеннымі архітэктарамі. У кватэрах, як у камуналцы, туляцца па некалькі сем’яў…

Расказ вядучай быў дапоўнены ўспамінамі маёра ў адстаўцы Ула­дзіміра Аляксандравіча Лышко, які амаль трыццаць гадоў праслужыў у розных авіяцыйных падраздзяленнях.

Несумненна, сучасны мікрараён не параўнаць нават з тым, які быў дзесяцігоддзі назад. Самае галоўнае адрозненне — ён стаў грама­дзянскім. Але гэта не перашка­джае яму расці і прыгажэць. Пра гэта гаварыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Пятровіч Арэхаў. Ён падкрэсліў, што ў шостым гарадку плануецца ўзвядзенне новага жылля — як шматкватэрнага, так і індывідуальнага. Ужо ёсць накіды праектаў, якія плануюць рэалізаваць у бліжэйшай будучыні.

Пасля віншавальных слоў Віктар Пятровіч уручыў узнагароды раённага выканаўчага камітэта.

На мерапрыемстве таксама выступіў намеснік начальніка ад­дзела-начальнік аддзялення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння в/ч 1257 падпалкоўнік Дзмітрый Вячаслававіч Радына. Ён коратка расказаў гісторыю ўтварэння ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, акрэсліў кі­рункі дзейнасці гэтых відаў Узброеных Cіл краіны, успомніў гераічныя подзвігі беларускіх авіятараў і расказаў пра іх сучасныя дасягненні. І, канечне, павіншаваў прысутных са святам.

Іх у той вечар сабралася асабліва шмат. Мела рацыю вядучая, калі параўнала жыхароў шостага гарадка з адной вялікай дружнай сям’ёй. І прапанавала ім разам пагартаць старонкі імправізаванага юбілейнага альбома, на якіх было “адлюстравана” жыццё мікрараёна ў самых розных сферах. Найбольшая колькасць увагі справядліва была ўдзелена людзям.

У многім ад іх залежыць, наколькі прыгожым і ўтульным будзе гарадок. Прыемна ўсведамляць, што пра яго знешні выгляд клапоцяцца не толькі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, але і мясцовыя жыхары. Гэту думку агучыў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце УП ЖКГ Міхаіл Ананьевіч Кабайла і ўзнагародзіў лепшых у працы па добраўпарадкаванні — Валянціну Іосіфаўну Пабядзінскую і Тамару Рыгораўну Генс з дома № 9, Аксану і Аляксандра Ганчаровых (№ 12) і Людмілу Мікалаеўну Чалка (№ 8).

Былі адзначаны найлепшыя працоўныя калектывы мікрараёна — участка сантэхнікаў і кацельні “Паставы-18”. Падарункі іх работнікам уручыла старшыня прафкама УП ЖКГ   Жанна Вік­тараўна Гуляева.

Шмат добрых слоў на свяце прагучала ў адрас настаўнікаў і ўрачоў, работнікаў “ПМЦ” і юных футбалістаў,  прадаўцоў і сувязістаў — усіх, хто сёння сваёй прафесійнай працай стварае дабрабыт і імідж як гарадка, так і Пастаўшчыны ў цэлым.

Наступная “старонка” мерапрыемства была прысвечана найстарэйшаму пакаленню мікрараёна. Некалькі яго жыхароў перасягнулі васьмідзесяцігадовы рубеж, а Марыі Міхайлаўне Мы­с­лівец сёлета споўнілася дзевяноста. Ад імя людзей самага мудрага ўзросту выступіла Тамара Паўлаўна Цярэнцьева, якая адказала на пытанні вядучай і падарыла прысутным свае віншаванні. Гэта ж зрабіла і мнагадзетная ­сям’я Артамонавых.

Былі на свяце і самыя маленькія жыхары гарадка — Захар Чаркес і Данііл Мілто, якія нарадзіліся 28 і 29 ліпеня адпаведна. Выйшла на сцэну і нованароджаная сям’я Вольгі і Віктара Осіпавых. На момант свята іх шлюбу споўніўся ўсяго ты­дзень. Ім асабліва карысна было прыслухацца да парад Дзмітрыя Мар’янавіча і Вольгі Раманаўны Куцуха, якіх вядучая запрасіла да размовы наступнымі. Іх сямейнаму “стажу” трыццаць гадоў. Вось у каго трэба павучыцца цеплыні і моцы сямейных узаемаадносін!

Вядучая ўручыла сям’і сувенір, саліст народнага эстраднага гурта “Дваццаць пяць плюс-мінус” Пётр Кароль — песню “Ты — каралева”. Музычныя кампазіцыі ў той вечар гучалі таксама ў выкананні спевакоў гэтага папулярнага пастаўскага гурта Рэнаты Руткоўскай і Сяргея Казуры. На ўра публікай былі ўспрыняты выступленні салістаў узорнай вакальнай студыі “Юніта” і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры. Выхаванцы Пастаўскага цэнтра дзяцей і моладзі і цэнтра “Юнацтва” прадэманстравалі крэатыўную калекцыю адзення “Марская феерыя”.

Увесь вечар у сасонніку працавалі дзіцячыя атракцыёны, быў нала­джаны выязны гандаль. Да таго ж усе маглі бясплатна пачаставацца салдацкай кашай. Добраму настрою спрыяла і цёплае сонечнае надвор’е.

Завяршылася святочная праграма феерверкам і дыскатэкай.

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Праздник солнечного настроения (+фото)

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

P.S. Арганізатары свята выказваюць ­удзяч­-насць Анатолію Міхайлавічу Бабічаву, індывідуальным прадпрымальнікам Аляксею Дзегцяру, Людміле Матвеевай, Аксане Стаялавай, уладальнікам магазінаў “Люцыя” і “Надзея” за спонсарскую матэрыяльную дапамогу ў правядзенні мерапрыемстваў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 23

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 22

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 30

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 36

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 35

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 62

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 57