Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Скромно и так красиво

Скромно и так красиво

Святлана Рамуальдаўна Сварцэвіч

Не ведаю, як каму, а мне дамы бачацца жывымі істотамі. Яны такія розныя: шматпавярховыя мурашнікі, ганарлівыя катэ­джы, прывабныя цагляныя аднапавярхоўкі, сумныя ад старасці, з абшарпанай шалёўкай хаці­ны. Дом №17 па вуліцы Чыгуначнай у райцэнтры менавіта з апошняй катэгорыі. І яго гаспадыня была старой, адзінокай, хворай. А калі адышла ў іншы свет, дом, патанаючы ў густой траве, стаў яшчэ больш самотным. Але з сёлетняй вясны яго не пазнаць — з’явіліся новыя гаспадары і ўдыхнулі другое жыццё.

Я кожны дзень хаджу па гэтай вулицы на працу і не перастаю здзіўляцца і радавацца пераменам. Вось дом зірнуў на вуліцу новымі, пластыкавымі вокнамі. Затым апрануўся ў насычаны бардовы “касцюмчык” (акуратна нанесеная фарба на сценах так і ззяе на сонцы), дэкарыраваўся вугламі ў белую палоску. Падалося, што нават падрос, бо ўся трава вакол яго злягла пад касой.

Замест яе ў агародчыку перад вуліцай з’явіліся градкі. Гаспадыня праліла нямала поту, перш чым метр за метрам распрацавала дзірван, сфарміравала некалькі акуратных трохкутнікаў і засеяла іх кветкамі. Разбіла клумбы і ля калодзежа. З вясны раслінкі выглядалі такімі кволымі, што здавалася, вось-вось загінуць. Але дзень за днём яны набіралі сілу і цяпер так раскашуюць, што не адвясці вачэй.

— Што вы! — не раздзяляе майго захаплення гаспадыня Святлана Рамуальдаўна Сварцэвіч. — Тут жа самыя простыя кветкі — астры, аксаміткі, цыніі, вяргіні, бальзамінкі. На дарагія ў нас не было грошай. Але пабачыце, што тут будзе налета. Я ўжо зараз рысую эскізы будучага кветніка. Не разумею тых людзей, якія жывуць ва ўласным доме, а парадак вакол яго не навядуць, кветак не насадзяць.

У Паставах С. Р. Сварцэвіч чатыры гады. І амаль усе тулілася ў прыватных кватэрах. У райцэнтр яна трапі­ла не ад добрага жыцця.

— У адзін і той жа год я засталася без работы, без мужа і без суседзяў, — расказвае жанчына. — Янчукоўскую школу, у якой настаўнічала на працягу 20 гадоў, рэарганізавалі ў пачатковую, мясцовае сельгаспрадпрыемства развальвалася, людзі сталі пакідаць родныя мясціны. У Глыбокае “па асабістае шчасце” з’ехаў і муж.

Чатыры гады яна дабіралася аўтобусам на працу ў Ваўкоўскую школу. Дарога абцяжарвала. У Янчуках перспектывы не было ніякай. І яна не столькі дзеля сябе, колькі дзеля дачкі і сына вырашыла перабрацца ў Паставы. На той час сын працаваў у Глыбокім, дачка заканчвала школу ў Дунілавічах. А сама Святлана Рамуальдаўна ўладкавалася настаўніцай у пастаўскую СШ №5. Усе трое жылі на здымных кватэрах — чужыя куткі, наўкола асфальт. А ў мяне ніякага занятку дома, нават есці не было для каго гатаваць, — успамінае жанчына. — Жудасна станавілася. Я ж да свайго дома (у Янчуках застаўся дыхтоўны дом Сварцэвічаў — аўт.), да зямлі і працы прывыкла. Вось і паставіла перад сабой мэту: што б там ні было, купіць домік у Паставах, хоць, пераехаўшы сюды, мела ўсяго 240 долараў. Сталі эканоміць, збіраць рубель да рубля.

Несамавіты домік па Чыгуначнай вуліцы прадавалі за 7 тысяч долараў. Рамуальдаўна тройчы прыводзіла да яго дачку і сына, а тыя кожны раз упарціліся: “Ой, што мы тут будзем рабіць?!” “Тады будуйце сабе кватэры! — крыўдзілася яна на дзяцей. — Толькі за што?” Пераканаць іх дапамог сусед. “Вочы баяцца, а рукі робяць, — даводзіў ён. — Возьміцеся — і зробіце”.

Нарэшце купчая была аформлена. З грашыма крыху дапамагла Святланіна мама, якая жыве ў Мядзелцы. Сама яна ўзяла крэдыт у банку. Выплачваць яго, рабіць рамонт — на ўсё патрэбны сродкі, таму, пайшоўшы ў водпуск на асноўнай рабоце, Святлана Рамуальдаўна кожнае лета працуе выхавальніцай у дзіцячым садку. Дачка Марына, якая перайшла на чацвёрты курс Полацкага дзяржуніверсітэта (яна — будучы інжынер аўтамабільных дарог), мінулым  летам падчас канікулаў працавала ў студатрадзе правадніцай, прывезла дадому ў агульную скарбонку 800 долараў. Гэтым летам таксама не сядзіць без справы: спачатку ўладкавалася нянечкай у садку, зараз — выхавальніцай.

Маці вельмі хацела, каб вучыўся і сын. Але Міша выбраў рабочую прафесію — ён трактарыст Пастаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм, а дома — мамін памочнік.

— Ведаеце, колькі ў нас тут зямлі? — іскрацца радасцю вочы Святланы Рамуальдаўны, — 15 сотак! Да наступнай вясны прывядзём яе ў парадак і насадзім усяго-ўсяго. А сад ужо адорвае ўраджаем.

Калі мы размаўлялі з гаспадыняй, да дома на веласіпедзе пад’ехаў немалады чалавек. “Праходзьце ў сад, набірайце ў сваю карзіну сліў”, — запрасіла яна госця. А мне патлумачыла: “Гэта мой былы сусед. І цяперашнія — таксама такія добрыя людзі! Нават у гэтым пашанцавала”.

А мне падумалася: шанцуе звычайна тым, хто і сам добры, а ўсё атрымліваецца — у працавітых і мэтанакіраваных.

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота Іны СНЯЖКОВАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 53

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 50

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 48

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 46

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 60

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 79

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 76