Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сергей и Юрий Поправки: «Главное — желание работать»

Сергей и Юрий Поправки: «Главное — желание работать»

Сяргей і Юрый Попраўкі

 Пад ляжачы камень вада не цячэ. Браты Сяргей і Юрый Попраўкі зразумелі гэта яшчэ дзесяць гадоў назад і сталі яго апрацоўваць. За гэты час іх фірма “ПастКамень” з невялікай майстэрні пераўтварылася ў буйное, па-сучаснаму абасталяванае прадпрыемства. У чым сакрэт поспеху? Гэта высвятляла карэспандэнт “Пастаўскага краю” Іна СНЯЖКОВА.

Вытворчая база прадпрыемства знаходзіцца на тэрыторыі былой вайсковай часці па вуліцы Азёрнай. Агромністыя валуны, некаторыя з якіх вышэй за чалавека, уражваюць яшчэ здалёк. Хіба гэтыя дзесяці-дваццацітонныя гранітныя гаргары можна “прыручыць” і падпарадкаваць творчым мэтам? Лёгка! У гэтым хутка пераканалася, трапіўшы ва ўтульныя офісныя пакоі. Арыгінальны камін, вытанчаныя сталы і сталешніцы, падаконнікі — гэта і іншае ў інтэр’еры выраблена менавіта з каменя. Няма слоў — адны эмоцыі.

А вось і гаспадары. Яны ахвотна расказваюць пра сябе і сваю рэдкую для Беларусі справу.

Браты Попраўкі нарадзіліся ў Паставах. Юрый у сямнаццаць гадоў пераехаў жыць у Мінск. Там з юнацтва працуе мастаком, хаця вучыўся ў інстытуце народнай гаспадаркі. Сяргей таксама развітаўся з родным горадам: вучыўся ў Віцебску, служыў у Германіі. Па Беларусі і замежжы паездзіў шмат, але ў адрозненне ад брата ў Паставы вярнуўся: працаваў на заводзе “Беліт”, ва УП ЖКГ, у раённым вузле электрычнай сувязі…

К пачатку 2000-ых у братоў з’явілася ідэя наладзіць сваю справу. Зразумела, каб увасобіць яе ў жыццё, спатрэбіліся час, сілы і сродкі. Вельмі важнай была падтрымка і дапамога тагачаснага старшыні райвыканкама  Эдуарда Пятровіча Казуры. Райвыканкам прадаставіў памяшканні для будучай фірмы, за што Попраўкі вельмі ўдзячныя.

Як і ў любой справе, пачынаць было няпроста. Шмат сродкаў давялося ўкласці ў рамонт ангараў — “залатаць” дзіркі ў сценах, замяніць вокны, перакрыць дах (а гэта больш за 700 квадратных метраў!), набыць абсталяванне. Каля пяці гадоў увесь прыбытак трацілі менавіта на гэтыя мэты.

—         Любая справа пачынаецца з вялікага жадання, — упэўнены Сяргей Мікалаевіч, які ў мінулым годзе прызнаны “Чалавекам года Пастаўшчыны”. — У нас яно было, і мы рабілі ўсё магчымае для ажыццяўлення задумы. Многае стваралі сваімі рукамі. Як толькі ўдавалася крыху зарабіць грошай, укладвалі іх у прадпрыемства. Яно прыносіла прыбытак, і мы зноў укладвалі яго ў развіццё фірмы — простая для бізнесу схема. Так і дасягнулі таго, што маем.

За дзесяць гадоў колькасць работнікаў на »ПастКамені” павялічылася з трох да дваццаці пяці, аб’ёмы работ узраслі ў дзясяткі разоў, адкрыўся філіял у Мінску. Вялікую ролю адыграў тэхнічны прагрэс — абсталяванне, якое дастаўляецца з Польшчы, з кожным годам удасканальваецца. Яно дазваляе вырабляць эксклюзіўныя рэчы нестандартных размераў і формаў.

Сергей и Юрий Поправки: «Главное — желание работать»

Майстар Аляксей Пчалінцаў

Паслугі фірмы запатрабаваны заўсёды. Тут не толькі вырабляюць помнікі, але і рэжуць камень для шмат­лікіх будаўнічых работ. Рабочы матэрыял завозяць з Расіі і Фінляндыі.

—         Тое, што ляжыць на палях, гэта адно, а граніт — зусім іншае, — тлумачыць Юрый Попраўка. — Мы працуем выключна з высака­якасным матэрыялам, выкарыстоўваем толькі старыя горныя пароды. Сёння многія прадпрымальнікі ў нашай сферы перапрадаюць больш танныя, кітайскія і індыйскія, рэчы, вырабленыя з маладога матэрыялу. Так, яны каштуюць менш, але хутка губляюць выгляд. А граніт, з якім працуем мы, устаяўся стагоддзямі, ён вечны. Як пацвердзіць якасць? Элементарна — вагой. Гэта толькі на першы погляд здаецца, што камень аднолькава цвёрды і цяжкі. Але кубаметр фінскага або расійскага каменя важыць 3 тоны 100 кілаграмаў, а, скажам, украінскага — 2 тонны 400. Адчуваеце розніцу?

Шмат інфармацыі даведалася ў той дзень пра камяні. Не пераставала здзіўляцца: наколькі гэта арыгінальны (малюнак у разрэзе ніколі не паўтараецца!) і, як ні дзіўна, падатлівы матэрыял. Калі яго граматна апрацоўваць, атрымліваюцца дзівосы!

Гэта двойчы пацвярджалі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якія на базе “ПастКаменя” стваралі кампазіцыі для нашага горада — птушку, якая ўпрыгожвае Камсамольскую плошчу, гармонік, устаноўлены насупраць школы мастацтваў, музычная хваля і ліра ў гарпарку. Падчас працы размаўляла з маладымі скульптарамі. Яны не пераставалі здзіўляцца тэхнічнай аснашчанасці прадпрыемства і гасціннасці, добразычлівасці работнікаў і кіраўнікоў.

— Мы ж таксама былі маладымі і нявопытнымі,— усміхаецца Сяргей Попраўка. — Ведаем, як многа значыць падтрымка, і заўсёды ідзём насустрач студэнтам. А яны малайцы. Колькі ў іх фантазіі і жадання працаваць з каменем!

Высока цэніцца праца братоў Попраўкаў. Нездарма прадукцыя “ПастКаменя” экспартуецца у краіны Еўропы: Літву, Латвію, Польшчу, Швецыю, Германіію… Пастаяннымі кліентамі з’яўляюцца расіяне — жыхары Санкт-Пецярбурга, Смаленска і іншых гарадоў.

—         Заказы былі нават з Якуціі, — чарговы раз уражвае Юрый Мікалаевіч. — А гэта больш за дзесяць тысяч кіламетраў! Нядаўна патэлефанавалі з Тулы і заказалі цэлы комплекс. Несумненна, у Расіі займаюцца апрацоўкай каменя, але ў нас гэта танней як мінімум у тры разы. Вось і атрымліваецца, што выгадней заказаць у нас і даставіць на самалёце ў Якуцію, чым купіць на месцы.

Мы не займаемся масавым выпускам прадукцыі, кожны заказ творчы, індывідуальны. І гэта натхняе. Якія планы? Рухацца наперад. Для гэтага ў нас ёсць галоўнае — жаданне працаваць.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 8

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 23

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 25

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 22

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 23

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 35

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 33

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 27