Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Развеет сомнения, вселит оптимизм

Развеет сомнения, вселит оптимизм

Рома Раманаўна Ракоўская

Рома Раманаўна Ракоўская — былы дыспетчар сакунскага ад­дзялення ААТ “Камайскі-агра”. Атрымаўшы права на пенсію, працавала яшчэ дзевяць гадоў. Па рабоце неаднаразова мне даводзілася звяртацца да яе па тую ці іншую інфармацыю. Дыспетчар пастаянна дасканала валодала сітуацыяй, на любое пытанне давала вычарпальны адказ, добра ведала людзей, асноўныя вытворчыя паказчыкі.

Цяпер Раманаўна на заслужаным адпачынку. І ўсё ж часам даводзіцца штосьці ў яе высвятляць. Яна з радасцю дапамагае. Нядаўна, будучы ў Сакунах, зайшла да Ракоўскіх. Рома Раманаўна мітусілася каля ложка, на якім ляжаў стары.

— Гэта мой свёкар, — патлумачыла. — Яму ідзе соты год. На здароўе не скардзіцца. Але праблемы ёсць. Часам блытаецца ў гаворцы, адпаведна, не тое робіць. А супакоіцца — разважае талкова. Мне, напэўна, лёсам наканавана даглядаць старых.

Рома Раманаўна родам са Старчун. Замуж выйшла ў Багдзюны. Тры гады маладыя жылі з бацькамі мужа. Потым кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла маладой сям’і дом у Сакунах. Не паспелі абжыцца, як да іх папрасілася бабуля. Прынялі, ахінулі ўвагай. Амаль у 90 па-хрысціянску пахавалі.

— А неўзабаве ўрачы выявілі рассеяны склероз у свекрыві, — успамінала Рома Раманаўна. — Хвароба развівалася хутка, урэшце яе прыкавала да ложка. Свёкру аднаму спраўляцца было складана, а мне бегаць за тры кіламетры таксама не вельмі зручна. Таму прапанавалі перабрацца да нас. Часам сама дзіўлюся, як сіл хапала з усім упраўляцца: на работу хадзіла, свая гаспадарка была вялікая, дачка з сынам падрасталі, хворую тры гады даглядала. Ужо мінула больш за 20 гадоў, як свекрыві няма ў жывых, а свёкар з таго часу так і застаўся з намі.

Калі памёр бацька Ромы Раманаўны, Ракоўскія са Старчун забралі да сябе маці. Некаторыя знаёмыя казалі: “Навошта ты, Рома, усё на сябе бярэш? Прытулак у доме зрабіла. І ў цябе ёсць сёстры, і ў Гены. Няхай разбяруць старых”. Але Раманаўна разумела, што свекрыві лягчэй сярод сваіх землякоў, сярод тых, з кім некалі поплеч працавала. Аднавяскоўцы прыходзілі яе праведваць. Было  што ўспомніць, пра што пагаварыць  і са сватам, з якім мірна ўжыліся ў дзяцей. Паехала б у Хоцімск ці Літву да другіх дачок — кругом усе чужыя.

— Даглядаць ляжачага чалавека вельмі няпроста, — гаварыла Рома Раманаўна. — Толькі той, хто сам пабываў у такой сітуацыі, зразумее, як гэта цяжка не толькі фізічна, але і маральна. Старыя людзі — нібыта малыя дзеці: бываюць капрызныя, патрабуюць празмернай увагі. Але ж старасць нікога не абмінае. І ніхто не ведае, якой яна будзе. Добра, што дзяржава клапоціцца пра старых, што ёсць сацыяльныя прытулкі і дамы для састарэлых, сацыяльныя ложкі ў бальніцах сястрынскага догляду. Па-рознаму складваюцца абставіны: маладыя вымушаны працаваць, і няма магчымасці забяспечыць належны догляд хвораму. Ды і ім спакайней, калі блізкі чалавек знаходзіцца пад пастаянным наглядам медыкаў. У мяне атрымалася так, што ўсіх сама даглядзела.

— У Раманаўны вялі­кае, добрае сэрца, — гаварылі мне сакунцы. — І шмат цярпення, любові да іншых мае. У яе бацькоў і бацькоў яе мужа спакойная, дагле­джаная старасць. У гэтым заслуга менавіта Раманаўны. Яна — старэйшына вёскі. З якімі толькі праблемамі да яе ні звяртаюцца людзі. Кожнаму дасць параду, развеіць сумненні, уселіць аптымізм. Вучыць міласэрнасці. Нягледзячы на занятасць, у Ракоўскіх заўсёды чысціня ў доме, прыгажосць вакол яго. І ад нас старэйшына патрабуе парадку.

— Кветкі любіла заўсёды, — расказвала Рома Раманаўна. — У маладосці была занята на рабоце. Здаралася, што працаваць прыхо­дзілася і з 6 раніцы, і да 11 вечара. Цяпер вольнага часу шмат. Разгрузілі сябе з мужам ад гаспадаркі, таму як не сачыць за парадкам каля дома? У вёсцы шмат сапраўдных гаспадароў і дагле­джаных сяліб. Разам ствараем агульную прыгажосць.

Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 27

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 33

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 37

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 50

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 41

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 54

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 33

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 68