Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Живём одной целью»

«Живём одной целью»

Лена і Валерый Купраны з сынам Паўлам.

19 гадоў назад 18-гадовая Лена пасля заканчэння Полацкага гандлёвага тэхнікума ехала ў Сакуны даваць водпуск прадаўцу мясцовага магазіна і марыла пра тое, як пасля гэтага перабярэцца жыць у горад. Лёс распарадзіўся па-іншаму. Пазнаёмілася з мясцовым хлопцам, і праз тры месяцы згулялі вяселле. Цяпер у іншым месцы яна сябе не ўяўляе.

Валеру выхоўвала бабуля. Яму было чатыры гады, калі тра­гічна загінуў бацька, праз шэсць гадоў памерла маці. І хоць быў маладзейшым за двух братоў, рана навучыўся самастойнасці, выконваць любую работу. Калі адслужыў у арміі, вярнуўся ў гаспадарку і папрасіў кіраўніцтва выдзеліць яму асобны дом. Забраў да сябе 99-гадовую бабулю, купіў карову. Сам даіў яе, гатаваў ежу, мыў бялізну, прыбіраў у доме.

Лена прыйшла ў яго дом таксама руплівай, працавітай гаспадыняй. Адразу павялічылі гаспадарку: набылі яшчэ дзвюх кароў, развялі свіней, курэй. А яшчэ ім захацелася мець уласны дом. Але, каб купіць яго, не было сродкаў.

— Звярнуліся да  Баляслава Півусавіча Шылько, які на той час узначальваў гаспадарку, — расказвалі Купраны. — І ён выдзеліў нам беспрацэнтны крэдыт на дзве тысячы долараў на тэрмін да 6 гадоў. Тады гэта былі немалыя грошы. Вярнулі доўг значна раней і па сённяшні дзень засталіся бязмежна ўдзячны Баляславу Півусавічу за разуменне і падтрымку.

Увогуле, Купраны прывыклі разлічваць толькі на ўласныя сілы. Гэтаму вучаць і дзяцей. Іх у сям’і чацвёра — тры сыны і дачушка. Старэйшы, Андрэй, вучыцца на агранома, цяпер праходзіць вытворчую практыку ў ААТ “Камайскі-агра”, Паўлу пятнаццаць гадоў, Стасіку — дзесяць. Яны будуць вучыцца ў Лынтупскай сярэдняй школе, бо Янкішская рэарганізавана ў пачатковую. У яе пойдзе толькі другакласніца Віка.

— Нараджаліся хлопчыкі, а вельмі хацелася мець дачушку, — расказвала Лена. — Нарадзіла Віку і амаль адначасова пахавала тату і маму. Цяжка перажывала дарагую страту. Нас у сям’і пяцёра. Мы дружныя паміж сабой. І сваіх дзяцей вучу быць такімі.

Дзеці Купраноў паслухмяныя і працавітыя. Старэйшы дапамагаў гадаваць малодшых, умее даіць карову, прыгатаваць абед, нават напячы пірагоў. Многія абавязкі па гаспадарцы стараецца браць на сябе Павел, дапамагае і Стасік. Лена працуе прадаўцом у мясцовым магазіне. Не лічыцца з часам: можа раней пайсці на працу і вечарам пазней затрымацца, калі ведае, што, атрымаўшы зарплату, людзі будуць спяшацца па пакупкі.

— Нам з мужам удваіх было б складана ўпраўляцца і з гаспадаркай, і з агародамі, — гаварыла Лена. — Валера цяпер пасвіць цялушак на дарошчванні. Суткі ў полі, двое дома. Ля хаты таксама шмат работы. Хочацца, каб усюды было прыгожа. Таму без дапамогі дзяцей ніяк не абысціся.

— Вяртаюся дадому, крыху падрамлю — і рукі самі цягнуцца да якой-небудзь справы, — гаварыў Валера. — Змайстраваў альтанку, дэкаратыўны млын. Быў драўляны конь з павозкай — іх падарылі мясцовай школе. Ёсць іншыя задумкі па афармленні прыдамавой тэрыторыі. Штучных паўлінаў купілі самі, вожыка падарылі знаёмыя. Лена вельмі любіць кветкі. Вясной у нас цвіло больш за 400 відаў цюльпанаў, раскашавалі лілеі, цяпер палымнеюць аксаміткі. Рэгулярна падкошваем газон.

— У мяне цудоўны муж, — Лена з замілаваннем паглядае на Валеру. — Не п’е, не курыць. У сям’і вельмі важна прыслухоўвацца не да ўласнага «я», а чуць меркаванне сваёй другой палавінкі, улічваць агульныя інтарэсы, прымаць адно рашэнне на дваіх. Трэба жыць адной мэтай. А каб быць шчаслівымі разам, не трэба шмат намаганняў, дастаткова ўвагі, клопату і разумення.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 36

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 30

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 36

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 54

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 81

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 65

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 57

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 73