Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чтобы была мотивация и заинтересованность

Чтобы была мотивация и заинтересованность

Аўтапрадпрыемства №17 чакаюць перамены — яно будзе далучана да ААТ “Віцебскаблаўтатранс”. Пра гэта і іншае карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць з дырэктарам прадпрыемства А. Д. Малахавым.

— Алег Данілавіч, чым выклікана такое далучэнне і што яно будзе азначаць?

— На падставе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” і згодна з рашэннем абласнога выканаўчага камітэта ў бліжэйшы час будзе праведзена рэарганізацыя ААТ “Віцебскаблаўтатранс” шляхам далучэння да яго шэрага аўтатранспартных прадпрыемстваў вобласці, у тым ліку і пастаўскага. Мы пярой­дзем у абласную камунальную ўласнасць, станем філіялам “Віцебскабл­аўтатранса”, будзем працаваць на аснове даверанасці (цяпер — на аснове статута).

У прынцыпе, усё застанецца, як і было, штаты не скароцяцца. А вось з рэйсамі карэкціроўка магчыма: і бюджэтныя сродкі будуць расходавацца эканомна, і транспарт будзе выкарыстоўвацца больш эфектыўна. Скарачаць рэйсы проста так не станем, бо ёсць стандарты, але ж без аптымізацыі не абыдзецца.

— І калі гэта пачне адбывацца?

— Наша міністэрства ўжо перадало акцыі аблвыканкаму. Працэс, як гаворыцца, пайшоў. Калі ён завершыцца — невядома, думаю, к канцу года. Паколькі тры разы неабходна сабраць сход акцыянераў.

— Як сёння ідуць справы ў калектыве?

— Асноўнымі відамі дзейнасці таварыства з’яўляюцца аўтамабільныя перавозкі грузаў і пасажыраў. Па стане на 1 жніўня 2013 года на балансе прадпрыемства знаходзіцца 112 адзінак рухомага саставу, у тым ліку 38 грузавых аўтамабіляў, 41 аўтобус, 13 грузавых прычэпаў, 9 паўпрычэпаў і 1 легкавы, 9 спецыяльных і 1 службовы аўтамабіль.

Па выніках работы за 7 месяцаў перавезена 330,5 тыс. тон грузаў і 1508,6 тыс. пасажыраў. Выручка ад рэалізацыі паслуг за паўгоддзе склала 19204,2 млн руб., або 135,6% да ўзроўню 2012 г., прадукцыйнасць працы ў разліку на аднаго работніка за месяц дасягнула ў сярэднім 17781,7 тыс. руб., рэнтабельнасць ад рэалізацыі паслуг — 6,6%.

— Раскажыце, як ацэньваецца асабісты ўклад кожнага работніка?

— У аўтапрадпрыемстве працуюць 206 чалавек (30 ІТР, 99 вадзіцеляў грузавога і аўтамабільнага паркаў, 8 кандуктараў, 3 білетныя касіры, 56 дапаможных і рамонтных рабочых, 10 работнікаў неасноўнай дзейнасці).

У залежнасці ад росту прадукцыйнасці працы стараемся павышаць узровень заработнай платы. За першае паўгоддзе сярэднямесячная па прадпрыемстве склала 4196204 руб., за чэрвень — 5679888 руб., а сярэдняя плата вадзіцеляў за чэрвень дасягнула 7753421 руб. (вадзіцеляў грузавога парка — 8182748 руб., аўтобуснага парка — 7409960 руб.), рамонтных рабочых — 4266746 руб.

Рамонтна-механічны ўчастак з’яўляецца адным з важнейшых у ажыццяўленні бесперабойнай работы прадпрыемства ў цэлым, таму вядзецца пастаянная работа па павышэнні матывацыі і зацікаўленасці рабочых у канчатковых выніках сваёй працы, а адным з метадаў стаў пераход на здзельна-прэміяльную сістэму аплаты працы шляхам афармлення выканання работ па нарадах.

Варта сказаць і пра тое, што на пачатковым этапе многія вадзіцелі ў пошуках высокіх заработкаў выяз­джалі ў Расію, Літву, бо мы на той момант не маглі забяспечыць дастойнай заработнай платай. Цяпер сітуацыя мяняецца: зарплата павышаецца, і адток вадзіцеляў спыніўся. Але работнікі гэтай прафесіі (вадзіцелі аўтобусаў) нам патрэбны. Сумесна з аддзелам занятасці насельніцтва набіраем жадаючых на 3-месячную вучобу ў Віцебску: служба занятасці фінансуе, а мы працаўладкоўваем.

— Алег Данілавіч, а што можаце сказаць пра вытворчыя магчымасці прадпрыемства?

— Пачынаючы з 2011 года, яны, скажам так, слабеюць: тады мы не атрымалі ні аднаго аўтобуса (а раней па 5 і больш набывалі за бюджэтныя сродкі). Летась аўтобусны парк папоўніўся толькі адной адзінкай пры чатырох запланаваных. І ў 2012 годзе былі спісаны 4 замартызаваныя аўтобусы, за студзень-ліпень бягучага яшчэ 3 аўтобусы сталі непрыгоднымі для эксплуатацыі, што ў канчатковым выніку не можа не адбівацца на захаванні маршрутнай сеткі.

Для паляпшэння сітуацыі аўта­прадпрыемствам узяты 3 аўтобусы ў арэнду ў аўтапарку г.Наваполацка, плануем узяць яшчэ 2. Згодна з праграмай набыцця пасажырскага рухомага саставу ААТ “Віцебскаблаўтатранс”, у 3-4 кварталах мы павінны атрымаць тры аўтобусы (на 25 месцаў кожны).

Што датычыць грузавога транспарту, дык тут карціна такая. У 2012 годзе набылі адзін аўтамабіль з растэрміноўкай плацяжу, сёлета — яшчэ адзін. А для нас вельмі важна абнаўленне грузавога парка, бо грузавыя перавозкі з’яўляюцца асноўнай крыніцай атрымання прыбытку і дапамагаюць функцыянаваць пасажырскім у сувязі са стратнасцю апошніх.

— Зразумела: аўтапрадпрыемства не абмяжоўваецца паслугамі па грузавых і пасажырскіх перавозках…

— Так, прадпрыемства атрымлівае даходы і ад неасноўных відаў дзейнасці. Станцыя тэхнічнага абслугоў­вання і рамонтна-механічны ўчастак аўтапарка ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне і рамонт грузавых і легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў і мікрааўтобусаў, шынамантаж і балансіроўку ўсіх тыпаў і памераў шын. СТА праводзіць камп’ютарную дыягностыку бартавых сістэм рухавікоў усіх аўтамабіляў, рэгуліроўку развалу-сыходжання аўтамабіляў, працуе мыйка аўтамабіляў. Магазін “Аўтазапчасткі” ажыццяўляе аптовы і рознічны продаж за наяўны і безнаяўны разлік запасных частак, шын, АКБ, масла, ахаладжальных і тармазных вадкасцей, інструменту, зварачнага абсталявання, рызіна-тэхнічных вырабаў.

Станцыя дыягностыкі ажыццяўляе дзяржаўны тэхнічны агляд рухомага саставу. Аказваем паслугі аўта­кранам і аўтапагрузчыкам, працуе піларама па вырабе піламатэрыялаў — іх могуць купіць арганізацыі і насельніцтва за наяўны і безнаяўны разлік. За свае сродкі вядзецца закуп шведскага абсталявання па вырабе піламатэрыялаў любой складанасці. Хочам, каб прадпрыемства было шматпрофільным і каб была прастора для манеўра.

Гутарыла Галіна ПІШЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 53

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 49

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 48

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 46

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 60

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 41

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 79

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 75