Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Секрет семейного долголетия — во взаимопонимании

Секрет семейного долголетия — во взаимопонимании

З Аленай Міхайлаўнай і Сяргеем Іосіфавічам Курыловічамі, якія нядаўна адзначылі залатое вяселле, я пазнаёмілася падчас творчай камандзіроўкі ў Васіліны дзякуючы старшыні Курапольскага сельскага Савета Марыне Паўлаўне Нагановіч.

Алена Міхайлаўна нарадзілася ў 1936 го­дзе ў вёсцы Валожына, што за 2 кіламетры ад Андрон. Сяргей Іосіфавіч —  з Васілін. У Андронах жылі яго родзічы, таму бываў там часта, як і іншыя хлопцы і дзяўчаты з навакольных вёсак, хадзіў у мясцовы клуб.

— Аднойчы на танцах убачыў дзяўчыну — і так яна запала мне ў душу! — расказваў пра знаёмства з будучай жонкай. — Не магу сказаць, што адразу было каханне. Але адчуў: вось гэта — мая.

Родныя раілі Сяргею прыгледзецца да іншых дзяўчат (статны, прыгожы хлопец падабаўся многім). Але ён цвёрда адказаў: вырашаць, з кім ажаніцца, будзе сам. На зусім маладых Курыловіч, якому споўнілася ўжо 28 гадоў, не глядзеў, бо ведаў, што толку з іх не будзе. А вось працавітая Алена, на яго думку, павінна быць добрай гаспадыняй. І не памыліўся.

— Пры Польшчы мы жылі нябедна, — апавядала Алена Міхайлаўна гісторыю свайго жыцця. —  Мелі нямала зямлі, стараліся, працавалі на ёй, трымалі розную жывёлу. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, немцы спалілі наша Валожына, а насельніцтва пагналі ў гета. Вярнуўшыся адтуль, колькі часу жылі кватарантамі ў Кадуках: прытуліла бацькава родная сястра. Затым перабраліся на сваё папялішча. І бацька, пакуль яго не забралі на фронт, паспеў пабудаваць маленькую хатку — з адным акенцам, без падлогі… Пасля вайны таксама прыйшлося нялёгка. Бацькаў брат трапіў у Германію, і яго зямлю пры­пісалі нам, абклалі падаткам, які плаціць не было чым: каторы год неўраджаі. Таму, калі ў вёску прыехалі агенты арганізоўваць калгас, бацька адным з першых запісаўся ў яго. Але лягчэй жыць не стала: заработкаў напачатку амаль не было, рабілі за працадні, пакуль крыху ўсталі на ногі.

Працоўная біяграфія  Алены Міхайлаўны пачалася адразу пасля пачатковай школы. Перайшоўшы ў 5 клас, увосень захварэла і кінула навуку. А паправіўшыся, стала хадзіць на работу ў калгас. Разам з іншымі жанчынамі палола, рвала лён, жала сярпом, малаціла цэпам. У 1962 годзе ў Андронах адкрылі комплексны прыёмны пункт камбіната бытавога абслугоўвання. І Алена ўладкавалася туды швачкай (гэтаму рамяству навучылася ад маці). Шыла па заказах вяскоўцаў курткі, спадніцы, сукенкі. Праз год такі ж пункт адкрыўся ў Васілінах. Таму, калі выйшла замуж, перавялася на работу туды і адпрацавала на гэтым месцы да самай пенсіі.

Сяргея Іосіфавіча жыццё таксама не песціла. Бацька загінуў на савецка-фінскай вайне 1939 года, і іх, пецярых дзяцей, паднімала на ногі адна маці. Пасля заканчэння Пастаўскага СПТВ хлопец па размеркаванні адправіўся асвойваць цалінныя землі. Затым была тэрміновая ваенная служба, якую праходзіў спачатку ў Кітаі, а потым у Беларусі. У 1956 годзе, вярнуўшыся з арміі, стаў працаваць механізатарам у родным калгасе. Не ленаваўся, стараўся быць лепшым, і на працягу 7 гадоў запар выходзіў перадавіком вытворчасці. Мае нямала Ганаровых грамат.

Пра тое, што Курыловічы — людзі вельмі працавітыя, сведчыць і іх немалая хатняя гаспадарка. Нягледзячы на ўзрост, па-ранейшаму трымаюць карову, дзвюх коз, па дагаворы з ААТ “Кураполле-агра” — каня. Ёсць таксама з дзясятак курэй, 4 вуллі пчол, якіх даглядае Алена Міхайлаўна (навучылася гэтаму пасля смерці бацькі — заўзятага пчаляра). Апра­цоў­ваюць каля 25 сотак зямлі: садзяць на ёй розную агародніну. У асноўным спраўляюцца з усім самі. Дапамагаюць сын, які жыве ў Паставах, і малодшы брат гаспадыні.

— Калі святкавалі 50-годдзе сумеснага жыцця — а залаты юбілей Курыловічы адзначылі 18 ліпеня, — на святочным стале ўсё было са сваёй гаспадаркі: яйкі, скваркі, сыр-клінок, дамашняя каўбаса, яблыкі, мёд, — зазначыла старшыня сельскага Савета М. П. Нагановіч. — Увогуле, гаспадары вельмі гасцінныя, акуратныя. У іх заўсёды парадак і ў доме, і каля яго.

Згодна з апошнімі статыстычнымі данымі, на 1000 шлюбаў у Беларусі прыпадае 930 разводаў. Гэта значыць, што 9 з 10 сямейных пар распадаюцца, некаторыя — не пражыўшы і года. Многія сучасныя мужы і жонкі не разумеюць, як можна пражыць разам, у міры і згодзе, не тое што 50 — хаця б 10 гадоў, бо ў кожнага свае амбіцыі, характар, часта — даволі няпросты. Аказваецца, можна, калі навучыцца саступаць адно аднаму, чуць і разумець свайго партнёра, быць вытрыманым і памяркоўным. Менавіта такі сакрэт сямейнага даўгалецця раскрылі мне Курыловічы. Думаецца, яго варта ўзяць на ўзбраенне цяперашнім маладажонам.

Алена ШАПАВАЛАВА.

На здымку: Алена Міхайлаўна і Сяргей Іосіфавіч Курыловічы з сынам Уладзімірам.

Фота Марыны НАГАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 16

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39