Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Корни трудолюбия — в семье

Корни трудолюбия — в семье

На полі зжатай збажыны каля Сакун велічна праходжваліся, напэўна, больш за сотню буслоў, затым яны імкліва пераляталі на тыя палоскі, дзе праходзіў камбайн. Пасевы тут мелі не лепшы выгляд: па калоссі вілася трава, але работа ў камбайнераў спорылася. Адзін з іх спыніўся для разгрузкі зерня, спелае збожжа пасыпалася ў прычэп трактара.

Знаёмімся. “Дзмітрый Дуброўскі, — называе сябе механізатар. — Загружаю трактар Грышы Ефішава. А яшчэ на адвозцы заняты Іосіф Цыян, Артурас Чапскас. На розных участках розная ўраджайнасць. На гэтым полі трыцікале не вельмі радуе, мнагавата травы. Тым не менш убіраць трэба. Плённым было мінулагодняе жніво. У асобныя дні намалочваў па 100 тон і больш пшаніцы. Увайшоў у лік тысячнікаў раёна. Сёлета засушыла, коласу было малавата вільгаці. Да фінішу далёка, час пакажа канчатковы вынік”.

На другім камбайне рупіўся Дуброўскі-малодшы. У Вадзіма самы высокі намалот у раёне. Вышынь дасягае той, хто любіць і ўмее працаваць. Поспех не залежыць ад узросту: хтосьці ў перадавіках дзякуючы вопыту, а хтосьці — дзякуючы маладосці і імпэту. Некалькі гадоў назад Вадзім Дуброўскі быў удзельнікам рэспубліканскіх “Дажынак”.  Перамога не прыйшла сама па сабе. Карані працавітасці — у сям’і. Менавіта родныя прывілі хлопцу любоў да працы і тэхнікі. Гэтаму немагчыма навучыць словамі, навукай можа быць толькі прыклад. Яму з дзяцінства знаёмы болцікі і гайкі, карбюратары і падшыпнікі, іншыя тэхнічныя прамудрасці. За руль тэхнікі сеў яшчэ малым хлопчыкам. Ногі да педаляў не даставалі, а на каленях бацькі з задавальненнем круціў руль. Урэшце выбраў прафесію механізатара.

Усе вельмі рады за Вадзіма. А найбольш сочыць за вынікамі жніва дзед Альфонс Люцыянавіч. Ён сам у свой час быў адным з лепшых камбайнераў. Хлеб ва ўсе часы мазалём і потам даваўся. Сын Дзмітрый быў у бацькі памочнікам, у яго атрымаў першыя навыкі абыходжання з тэхнікай. Пачынаў працаваць на казлоўшчынскіх землях на СК-4, “Ніве”. Затым быў “Дон”, трэці сезон — на “Палессі”.

— Складальнікаў добрых намалотаў шмат, — працягваў Д. А. Дуброўскі. — На ўраджай працуюць і тыя, хто рыхтуе глебу да сяўбы, уносіць угнаенні, “хімічыць” пасевы. Вельмі шмат залежыць ад агранома — ён падбірае ўчасткі і папярэднікі. А як важна засеяць элітным зернем! Мы, камбайнеры, пажынаем гатовае. Рупімся. Калі надвор’е дазваляе, і да 11 гадзін вечара не пакідаем поля. Добра, калі тэхніка служыць. А здарыцца паломка, можна і дзень-два змарнаваць. Вось наш трэці камбайнер Андрэй Сакалоў толькі прыехаў у поле, як зноў зламалася яго старэнькая “Мега”. Вярнуўся ў майстэрню на рамонт. Вопыту і спрыту камбайнеру не пазычаць, некалі з рэспубліканскіх “Дажынак” на аўтамашыне прыехаў. Зар­плата наша ад намалотаў залежыць, таму мы зацікаўлены ў тым, каб не дапускаць страт.

Вадзім спыніўся літаральна на хвілінку: “Няма часу гаварыць. Надвор’е цудоўнае, трэба гэтым карыстацца”.  І тут жа заспяшаўся да камбайна.

— Дуброўскія не проста працавітыя, — расказвалі мне ў Сакунах. — Гарачыя да работы. У вёсцы жыве малодшы брат Дзмітрыя Алег. Таксама старанны, руплівы.

Родам Дуброўскія з Казлоўшчыны.  У Сакуны прывяло каханне. З Рэгі­най Дзмітрый пазнаёміўся на танцах і паехаў за ёй. Нарадзіліся тры сыны. Лёс спачатку прывёў іх у ААТ “Навасёлкі-Лучай”. Вадзім праз пэўны час вярнуўся ў Сакуны. Кіраўніцтва пабудавала для яго сям’і дом. Жонка Юля працуе ў дыспетчарскай у Мулярах. Падрастае сын Ягорка.

— Нашы жонкі з разуменнем адносяцца да таго, што мы падчас жніва цалкам прысвячаем сябе рабоце, — расказваў Дуброўскі-старэйшы. — У гэты час усе клопаты па гаспадарцы яны бяруць на сябе. Так што ў нашых дасягненнях ёсць і іх часцінка. Надзейны тыл для кожнага чалавека надзвычай важны. Цудоўна, калі ёсць работа, на якую хочацца ісці раніцай, і дом, куды з задавальненнем вяртаешся вечарам пасля напружанай працы. Калі ўсё складзецца добра, праз два гады атрымаю права на льготную пенсію. Буду адпачываць. А запросяць папрацаваць на камбайне — абавязкова зга­джуся, бо вельмі люблю жніво.

 Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 27

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 29

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 31

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 38

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 36

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 66

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 29

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 58