Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вадим Дубровский — первый тысячник

Вадим Дубровский — первый тысячник

Кожны год галоўнай падзеяй на жніве з’яўляецца намалот першай тысячы тон зерня. Такі рубеж у мінулую пятні­цу перавысіў камбайнер сакунскага аддзялення ААТ “Камайскі-агра” Вадзім Дуброўскі. З гэтай нагоды прама ў полі, дзе яшчэ нядаўна каласіўся ячмень, прайшло ўшанаванне маладога механізатара.

З працоўным дасягненнем Вадзіма павіншаваў і ўручыў яму тэлевізар старшыня раённага выканаўчага ка­мітэта В. С. Гутараў. Ён адзначыў, што быць першым — заўсёды ганарова, тым больш на хлебнай ніве, дзе ўра­джай убіраюць больш за сто камбайнавых экі­пажаў. Малады механі­затар не толькі апярэдзіў землякоў, але і ўвайшоў у першую дзясятку камбайнераў Прыдзвінскага краю, якія на мінулым тыдні сталі тысяч­нікамі.

Сёлета, калі ўраджай небагаты, вый­сці на такі ўзровень  яшчэ больш складана. Вадзі­му дапамагаюць настойлівасць, працавітасць, майстэрства. Нягледзячы на малады ўзрост, у 2007 і 2008 гадах Дуброўскі выходзіў прызёрам рэспубліканскага спаборніцтва сярод маладзёжных экіпажаў і двойчы станавіўся ўдзельнікам фестывалю-кірмашу “Дажынкі”. Сёлета  таксама з’яўляецца адным з прэтэндэнтаў на атрыманне пуцёўкі на галоўнае хлебаробскае свята года.

Менавіта гэтага  жадалі першаму на Пастаўшчыне тысячніку кі­раўнік раённай вертыкалі В. С. Гутараў, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Б. П. Шыль­ко, намеснік дырэктара акцыянернага таварыства па ідэалагічнай рабоце Ю. М. Плюта, які ўручыў Вадзіму Дуброўскаму падарунак ад сельгаспрадпрыемства — мікрахвалевую печ. Ганаровай граматай і грашовай прэміяй у памеры пяці базавых велічынь адзначылі маладога хлебароба раённы камітэт ГА “БРСМ” і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Такая ўвага ўзрушыла хлопца.

А самым першым з намалотам тысячы тон зерня Вадзіма павіншаваў бацька Дзмітрый Альфонсавіч. Так сталася, што практычна з сярэдзіны жніва Дуброўскія засталіся ў полі ўдвух. Шчыравалі, не лічыліся з часам. Сваім намалотам (а ён складае амаль 720 тон) можа ганарыцца і Дуброўскі-старэйшы.

Прыемна, што  менавіта наш камбайнер стаў на Пастаўшчыне першым тысячнікам, — адзначыў начальнік ад­дзялення М. М. Савук. — Калі б не падвяла старэнькая «Мега-204», на якой працаваў Андрэй Сакалоў, мы  ўжо  завяршылі б жніво. Засталося ўбраць 210 гектараў ячменю, які дае па 26-28 цэнтнераў з гектара. Асабліва парадавала пшаніца. З 249 гектараў намалацілі 825 тон. Камбайнеры не прастойвалі, бо не было затрымак з адвозкай зерня. Асабліва вызначыліся Вацлаў Яцэвіч, Уладзімір Камянецкі, Раман Бучэль, Іосіф Цыян. Следам за камбайнамі ідуць прэс-падборшчыкі, на якіх прасуюць салому Артур Чапскі і Рыгор Ефішаў. У ад­дзяленні пачалася сяўба азімага рапсу. Словам, клопатаў яшчэ шмат.

На здымку: старшыня райвыканкама Вік­тар Сяргеевіч Гутараў уручае падарунак Вадзі­му Дуброўскаму.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 36

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 30

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 36

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 54

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 81

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 65

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 57

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 73