Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Культура открывает новые грани сотрудничества

Культура открывает новые грани сотрудничества

28 ліпеня ў польскім горадзе Семятычы праходзілі ІІ Міжнародны фестываль “Культура без межаў” і VIII Міжнародныя таргі прыгранічча. Удзельнікамі гэтых мерапрыемстваў сталі прадстаўнікі Пастаўскага раёна — у горад-пабрацім адправіліся намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ю. М. Кісялёў, начальнік фінансавага аддзела Л. М. Шэцка і народны ансамбль народнай музыкі і песні Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза “Вітанне”.

— У Польшчы ў нас два гарады-пабрацімы — Вейхерова і Семятычы. Найбольш цёплыя сяброўскія і канструктыўныя адносіны склаліся менавіта з апошнім, — сказаў Ю. М. Кісялёў. — На працягу шэрага гадоў адбываецца культурны абмен паміж гарадамі. У 2011-ым у Семятычах праводзіўся маладзёжны лагер, куды выязджалі нашы дзеці і ўдзельнічалі там у адукацыйных, выхаваўчых, спартыўных і іншых мерапрыемствах, выпрацоўвалі ў сабе якасці лідара. Штогод афіцыйныя асобы, прадстаўнікі бізнесу і музычныя калектывы з Семятычаў прыязджаюць да нас на Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Мы ў сваю чаргу стараемся ўдзельнічаць у іх культурных мерапрыемствах.

Што датычыць таргоў прыгранічча, яны праходзілі ў гарадскім парку ў цэнтры горада. Там былі размешчаны экспазіцыі шэрага гандлёвых, прамысловых, вытворчых прадпрыемстваў з Семятычаў і рэгіёнаў, якія да іх прылягаюць, і арганізаваны выставы-продажы прадукцыі. Яе гасцям таргоў прапаноўвалі вытворцы харчовых тавараў (каўбасных вырабаў, сыроў і інш.), сельскагаспадарчай тэхнікі, жывёлагадоўлі (гаспадаркі, якія займаюцца развядзеннем трусоў, галубоў). Тут жа свае паслугі рэкламавалі прадстаўнікі гасцінічнага бізнесу, турфірмы і аграэкасядзібы. Таксама прэзентавала сваю работу служба, якая займаецца забеспячэннем бяспекі насельніцтва. Яе супрацоўнікі навучалі ўсіх жадаючых аказанню першай медыцынскай дапамогі пацярпелым.

Паралельна з кірмашом у амфітэатры выступалі творчыя калектывы, запрошаныя на фестываль. На яго прыехалі ансамблі, у тым ліку дзіцячыя танцавальныя, з розных рэгіёнаў Польшчы, Украіны і Беларусі. Акрамя “Вітання”, нашу краіну прадстаўляў ансамбль беларускай песні “Церніца” Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. Таксама ўдзельнікамі фестывалю з’яўляліся самадзейныя артысты — прадстаўнікі літоўскай, армянскай, украінскай і татарска-башкірскай нацыянальных суполак у Беларусі.

— На выступленне нашага ансамбля было адведзена каля паўгадзіны, — расказала мастацкі кіраўнік “Вітання” І. Э. Рагіня. — Мы выканалі некалькі беларускіх і рускіх народных песень пад музычнае суправаджэнне і акапэльна. Гледачы прымалі вельмі цёпла, падпявалі. А калі ў канцы праграмы мы праспявалі песню на польскай мове, гэта выклікала шквал апладысментаў.

Арганізатары фестывалю і таргоў паклапаціліся не толькі пра харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў мерапрыемстваў (яны былі на належным узроўні), але і пра экскурсійную праграму для іх. Была арганізавана паездка ў цэнтр праваслаўнай культуры “Грабарка”, які знаходзіцца недалёка ад Семятычаў. На гэтым святым месцы, куды прыязджае нямала паломнікаў, госці наведалі драўляную праваслаўную царкву, змаглі набраць вады са святой крыніцы.

— У нашай дэлегацыі засталіся самыя лепшыя ўражанні ад паездкі — і ад сардэчнага прыёму гледачамі пастаўскіх артыстаў, і ў цэлым ад сяброўскай атмасферы, і ад канструктыўнага дыялогу з бургамістрам горада аб перспектывах далейшага супрацоўніцтва, — адзначыў Ю. М. Кісялёў. — У бліжэйшы час мы прапрацуем шэраг напрамкаў узаемадзеяння не толькі ў сферы культуры, але і адукацыі, выхавання, эканомікі, каб яшчэ больш умацаваць нашы сувязі.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 24

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 29

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 31

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 37

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 36

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 63

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 29

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 58