Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В гармонии с собой и природой

В гармонии с собой и природой

Таццяна Дзмітрыеўна Сяліцкая — карэнная гараджанка. Нарадзілася і вучылася ў Новасі­бірску, там жа пачынала працоўны шлях. У маладосці па сваёй волі развіталася з паўтара­мільённым горадам і пераехала ў літоўскую пра­вінцыю.

А лёс праз дзесяцігоддзі закінуў у беларускую — восьмы год Таццяна Дзмітрыеўна  жы­ве ў невялікай, але надзвычай маляўнічай вёсцы Саранчаны, на беразе аднайменнага возера. Жыве ў асаблівай гармоніі з прыродай і, у першую чаргу, з сабой.

Жыве адна — муж, ураджэнец гэтых мясцін, памёр пяць гадоў назад. Сумаваць жанчыне няма калі — ільвіную долю часу “з’ядае” клопат пра агарод і гаспадарку. А яна ўнушальная: тры дзясяткі курэй і паўсотні куранят, індыкі з індычанятамі, авечка з ягнятамі, чатыры казы, двое вялікіх і пяцёра малых свіней, сабака з трыма катамі ў прыдачу. Ці не зашмат для жанчыны, якая можа разлічваць выключна на свае сілы?

—         Праца ў першую чаргу прыносіць задавальненне, а толькі потым — матэрыяльную карысць, — прызнаецца Таццяна Дзмітрыеўна. — Так, сіл трэба ўкласці шмат, але гэта недарэмна. Прывыкла, што на стале толькі натуральныя прадукты. Іх таксама любяць і дачнікі.

Шмат працаваць прывучыла жыццё. Зарабляць навучылася рана. Пасля няўдалай спробы паступіць у педагагічны інстытут уладкавалася на завод. Калі ў цэху арганізавалі камсамольскую маладзёжную брыгаду, узначаліла яе. І ўжо ў 25 гадоў была абрана дэпутатам раённага Савета. З усмешкай успамінае, як у інтэрнаце праводзіла прыём грамадзян, як нязвыкла, але цікава гэта было.

Здавалася б, вось ён, поспех, падмурак для кар’ернага росту, і, як вынік, матэрыяльнай забяспечанасці. Але Таццяна Дзмітрыеўна так не лічыла. На ўсеагульнае здзіўленне звольнілася і паехала шукаць шчасця ў Прыбалтыку, якая ў параўнанні з тагачаснай Расіяй была больш багатай, сучаснай. Ды і жыццё  ў вялікім горадзе яе ніколі не вабіла.

З-за няведання літоўскай мовы на месцы ўзніклі складанасці з працаўладкаваннем. Пайшла служыць у армію — там яе веданне не было патрэбным. З гэтай прафесіяй жанчына больш не развітвалася.

Як і любому ваеннаму, давялося шмат паматацца па свеце. Разам з мужам служылі ў розных часцях Літвы, Расіі, Беларусі, у тым ліку і ў Паставах. Работа падабалася, нягледзячы на тое, што ўмовы не заўсёды былі спрыяльнымі.

—         Незабыўным успамінам засталася служба на расійска-фінскай мяжы, — успамінае Таццяна Дзмітрыеўна. — Палярныя ночы, паўночнае ззянне — гэта толькі на першы погляд прыгожа, рамантычна. А якая гэта небяспека для здароўя! Тое ж паўночнае ззянне — гэта жывая радыяцыя. Таму на службу толькі маладых і бралі. А мы працавалі, не скардзіліся, хаця ўсяго бывала.

У Саранчаны Сяліцкія вярнуліся ў 2006-ым. Адкупілі будынак старога магазіна, зрабілі рамонт. Пачалося новае жыццё — вясковае, спакайнейшае. Жадання яго змяніць не ўзнікала ніколі. І гэта прытым, што ў Паставах жанчына мае сваё жыллё.

—         Стамляюся нават ад райцэнтра, — працягвае гаспадыня. — Калі не будзе здароўя, можа, і перабяруся ў гарадскую “шпакоўню”. Пакуль пра гэта нават не думаю. Мне тут лёгка і вольна жывецца — гэта галоўнае.

Адзінокай сябе жанчына не адчувае. Ёсць сябры ў Лынтупах, Навасёлках, прыязджаюць і родныя — сын, які жыве ў Санкт-Пецярбургу, пляменнікі з Германіі, Казахстана… І ўсе застаюцца ў захапленні ад беларускай прыроды.

Пра яе выключную прыгажосць гаварыў і сталічны архітэктар, які разам з жонкай завітаў да Таццяны Дзмітрыеўны падчас майго візіту.

—         У мяне недалёка дача, — расказваў ён. — Вельмі люблю тут адпачываць, асабліва рыбачыць. Адно засмучае — возера зарастае. Незнаёмыя часта пытаюцца, дзе да вады падысці можна. Яшчэ некалькі гадоў — і прападзе Саранчанскае. А справа ў чатырох плацінах, якія бабры заклалі на рацэ, што выцякае з возера. Вада не цыркулюе, застойваецца — адсюль і праблемы. Лічу, што гэта пытанне трэба абавязкова вырашаць. Іначай вынікі будуць сумнымі.

Таццяна Сяліцкая ў сваю чаргу абураецца “культурай” адпачывальнікаў. Колькі смецця яны пакідаюць пасля свайго адпачынку! Але, здаецца, паўплываць на іх паводзіны немагчыма…

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 16

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 22

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 26

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39