Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Творчество спасает людей»

«Творчество спасает людей»

На паліцы — чатыры агульныя сшыткі ўласных вершаў, на сцяне — унушальных памераў вышыўкі, на стале — букет свежых лілей. Лынтупчанцы Антаніне Браніславаўне Казловай, нягледзячы на ўзрост, сіл і часу хапае на кожны з любімых заняткаў. З маладосці творчасць для яе — крыніца радасці і ўнутранай гармоніі, найлепшыя лекі для душы.

Жыццё Антаніну Браніславаўну не песціла з дзяцінства. Бацька яшчэ перад вайной у пошуках лепшай долі паехаў у Аргенціну. Маці пад канец Вялікай Айчыннай разам з іншымі чыгуначнікамі была накіравана ў Германію — аднаўляла пуці. А яе, маленькую, гадавалі чужыя людзі ў вёсцы Кавалі, непадалёк ад Лынтуп.

—         У 90-ыя я зусім выпадкова аказалася ў гэтых мясцінах, — успамінае Антаніна Браніславаўна. — Падышла да дома, дзе расла, нахлынулі пачуцці. Зайшла: тут ніхто не жыў, дзверы былі адчыненыя. Стаю на парозе з заплюшчанымі вачыма і ўяўляю: тут печ была, тут — лава, а вось тут у куце вісеў абраз. Я на яго малілася, каб маці вярнулася з Германіі. Якім жа было маё здзіўленне, калі ўбачыла, што абраз на сваім месцы! Колькі дзясяткаў гадоў прайшло! Не ўстрымалася — забрала з сабой. І сёння прашу ў Маці Божай здароўя і дабрабыту для родных і блізкіх.

Шчырыя просьбы маленькай дзяўчынкі былі пачуты: маці прыехала пры першай жа магчымасці і забрала дачку з сабой у Германію. Некалькі гадоў яны пражылі ў нямецкім Тыльзіце, а пасля вярнуліся ў Беларусь.

Шмат незабыўных успамінаў падарыла жыц­цё за мяжой, але яшчэ больш запамінальнымі сталі гады Вялікай Айчыннай. Жудасныя кар­ціны таго часу ўрэзаліся ў памяць назаўжды. Як забыць вісельнікаў на ліпах, якіх немцы не здымалі суткамі дзеля таго, каб “правучыць” мясцовых жыхароў? Або як ся­дзелі ў склепе, скаланаючыся ад кожнага выбуху кацюшы? А як палалі Лынтупы? Жыхары хаваліся па вёсках, а калі вярталіся ў пасёлак, слова не маглі прамовіць — на дарозе і ўздоўж яе ляжалі дзясяткі абвугленых трупаў. “Мінулагоднія па­дзеі так ясна не помняцца, як тыя, што адбываліся ў вайну,” — прызнаецца жанчына.

Складаным было і пасляваеннае жыццё. З маці жылі бедна, не хапала сродкаў на элементарнае. Нягледзячы на гэта,  А. Казлова марыла паехаць у вялікі горад, паступіць у медыцынскі інстытут. Але ўсё вырашыў выпадак: непадалёк ад дома хлапчукі знайшлі гранату часоў вайны, якая разарвалася ў іх руках. Антаніна схапіла найбольш параненага падлетка і панесла ў амбулаторыю. Паклала на стол — і страціла прытомнасць. Пасля гэтага з марай стаць урачом развіталася. І рэалізавала сябе ў іншай прафесіі — чыгуначніка, якой прысвяціла больш за чатыры дзясяткі гадоў.

Працавала ў Гадуцішках, літоўскім Швянчаняляі, пасля вярнулася ў Лынтупы, дзе доўга займала пасаду начальніка станцыі. Але дзе б ні жыла, заўсёды ўмела ўласнымі рукамі стварыць вакол сябе прыгожае.

Захапленне вышыўкай у Антаніны Браніславаўны пачалося яшчэ з дзяцінства. Сёння свой першы вопыт у гэтай справе прыгадвае з усмешкай.

—         Тканіны для вышывак у той час не было, — гаворыць. — Залезла ў шафу, адарвала кавалак прасціны і пачала вышываць. Хутка ёй жа атрымала па плячах — маці, несумненна, не была ў захапленні ад майго занятку. Як і тады, калі даведалася, што замест булачак у школе купляю ніткі мулінэ. Яна давала мне штодзень па дваццаць капеек.

Тыя работы Антаніны Казловай захоўваюцца і сёння. Ім каля пяці­дзесяці гадоў, але для вышывальшчыцы яны такія ж дарагія, як і нядаўнія. А іх у доме шмат. Нават у самыя няпростыя дні, калі ногі падкошваліся ад хваробы, і пасля смерці бліз­кага чалавека творчая справа была побач.

Вышытымі карцінамі лынтупчанкі, большасць з якіх складаюць абразы, можна любавацца гадзінамі. Коль­кі часу, сіл, цярпення ў іх укладзена, ведае толькі Антаніна Браніславаўна. І, канечне, “калегі” — лынтупскія майстрыхі Эмілія Бугаёва, Іаана Хмылка, якія дзеляцца з ёй схемамі, ніткамі.

Сябруе жанчына і з мясцовымі аматарамі кветкаводства. Гэта яшчэ адно вялікае захапленне жанчыны. Здаецца, немагчыма прайсці міма яе дома і не спыніцца: вакол пунсуюць дзясяткі рознакаляровых лілей, руж… Цяжка паверыць, што некалькі гадоў тут не было ні кветачкі.

—         Так склаўся лёс, што я вымушана была змяніць сваё месца жыхарства, — расказвала Антаніна Казлова. — Калі прыехала сюды ўпершыню, мяне апанаваў жах: колькі смецця было! Не ведаю, адкуль узяліся здароўе і сілы, але адразу ж прынялася за работу. Спачатку вывезлі два прычэпы смецця, пасля пачала апрацоўваць зямлю. І сёння кветкі зноў радуюць маё сэрца. Кожная па-свойму прыгожая, па-свойму «ўсміхаецца».

Назіраць, як распускаюцца кветкі, жанчына можа да апоўначы. Вершы пісаць таксама.

Антаніна Браніславаўна з маладосці чытае шмат. А вось напісаннем вершаў захапілася адносна нядаўна — у 2005 годзе. Выпадкова пачула кранальную песню Ірыны Алегравай пра адзіноту, і захацелася прадоўжыць тэму на паперы. Так і з’явіліся першыя ўласныя вершы. Сёння іх у сшытках сотні.

—         Творчасць ратуе людзей, — упэўнена Антаніна Казлова. — У гэтым пераканалася асабіста: далучыла да вышыўкі, “кветкаманіі”, здавалася б, страчаных для грамадства жанчын. Сёння яны не думаюць, дзе выпіць. Іх болей хвалюе пытанне, дзе дастаць новую схему або кветку.

Наогул, калі чалавек займаецца творчасцю, ён дабрэе. Жыве ў свеце сваіх захапленняў, у якім няма месца дрэннаму настрою, зайздрасці… Шкада толькі, што не ўсе гэта разумеюць.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 31

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 36

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 41

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 52

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 42

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 55

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 41

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 72