Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Моё кредо — здоровый образ жизни»

«Моё кредо — здоровый образ жизни»

Леанід Сцяпанавіч Жук

Спартыўны, падцягнуты, з пругкай паходкай. Яго фізічнай форме могуць пазайздросціць нават многія саракагадовыя. Між тым, Леаніду Сцяпанаві­чу Жуку 2 жніўня спаўняецца 65. Амаль палавіну з іх — 31 год — ён выкладаў фізкультуру ў пастаўскай СШ № 2. Зараз — намеснік дырэктара дзяржаўнай установы “Пастаўскі фізкультурна-спартыўны клуб”. Настаўнік вышэйшай катэгорыі, пераможца першага конкурсу настаўнікаў раёна і бронзавы прызёр абласнога (1991 год), выдатнік асветы БССР, суддзя нацыянальнай катэгорыі па валейболе, трэнер першай катэгорыі па валейболе, лаўрэат звання “Чалавек года Пастаўшчыны” (2009-ы), уладальнік шматлікіх грамат раённага, абласнога і рэспубліканскага маштабаў. 

— Леанід Сцяпанавіч, на Вашым жыццёвым календары хоць і не круглая дата, але ўсё ж такі юбілей. З якім настроем сустракаеце?

— На жаль, не з вельмі добрым, бо цяжка захварэў мой блізкі чалавек. Таму святкаванне пераносіцца на 70-гадовы юбілей (смяецца). А ўвогуле, спадзяюся, што наперадзе самы шчаслівы дзень, які мне падораць дзеці і ўнукі.

— Зараз вельмі модна складаць радаводы. Як Вы ставіцеся да гэтага?

— Станоўча. Людзі павінны ведаць свае карані і вытокі. Вось і наша дачка Лена спрабуе скласці радавод, хаця зрабіць гэта складана. Напрыклад, у майго таты вельмі рана памерлі бацькі, і я пра іх нічога не ведаю. А ў родзе былі людзі і з адукацыяй, і пры чынах, якія жылі ў Прыбалтыцы.

Я нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Пагарцы. Але неўзабаве бацькі купілі домік у Паставах і пераехалі сюды. У школу я пайшоў тут.

— Працяг роду — гэта Вашы дзеці. Раскажыце, калі ласка, пра іх.

— У нашым доме адначасова жылі чатыры пакаленні: мае бабуля, мама і тата, мы з жонкай і дзеці. Дзеці ў садок не хадзілі, іх у асноўным выхоўвалі бабулі, бо і я, і жонка “прападалі” на рабоце. Прывучылі да працы, самастойнасці, адказнасці. Дачка Лена з адзнакай закончыла СШ № 2, затым хімфак Белдзярж­універсітэта. Зараз — старшы навуковы супрацоўнік інстытута ядзерных і энергетычных даследаванняў “Сосны”. У сям’і падрастаюць дачушка Саша і сынок Кірыл.

Сын Валерый закончыў акадэмію МУС. Працуе начальнікам аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ў Полацкім РАУС. Я не хацеў, каб сын ішоў у міліцыю, але ў нашай сям’і існуе прынцып: не перашкаджаць выбіраць прафесію і выходзіць замуж або жаніцца. У Валерыя дзве дачушкі: Вераніка і Злата. Унукаў люблю бязмежна.

— А як прыйшлі ў прафесію самі?

— У школе вучыўся разам з дзецьмі ваенных лётчыкаў, наслухаўся іх расказаў і марыў пра неба. Але ў пятым класе да нас прыйшла настаўніца фізкультуры Марыя Сцяпанаўна Козел — і ўсё перамянілася. Вось гэта была настаўніца! Урокі фізкультуры сталі любімымі. І я пасля 9 класаў паступіў у Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры. Затым была служба ў арміі, а пасля яе — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт.

— Ваш любімы від спорту?

— Гімнастыка. Для заняткаў ёй я меў прыродныя задаткі, але, на жаль, у Паставах не было дзе займацца гімнастыкай. Затое я і мае сябры, лічы, выраслі на Чорным возеры і плаваем, як рыба ў вадзе. А на рыначнай плошчы па вуліцы Кастрычніцкай азартна гулялі ў футбол. У Дуках, Баяршчыне і Задзеўі каталіся на лыжах. Гулялі таксама ў валейбол, баскетбол. Дзеці майго пакалення ўмелі ўсё. Я ў спорце ўжо 55 гадоў, бо ў 10-гадовым узросце пайшоў у Пастаўскую дзіцячую спартыўную школу на плаванне, баскетбол, валейбол.

— 31 год Вы выкладалі фізкультуру ў пастаўскай СШ № 2. Якія радасці і засмучэнні педагагічнай працы?

— Я лічу, што сапраўдны настаўнік павінен цалкам аддаваць сябе вучням, быць ва ўсім прыкладам, мець харызму. Гэта стрэсавая прафесія. Прыходзіш на ўрок і павінен авалодаць увагай некалькіх дзясяткаў вучняў (раней у класах іх было і па сорак). Асабіста я не належаў ні сабе, ні сям’і. Нават у нядзелю не мог вытрымаць, каб хоць на гадзіну не прыйсці ў сваю школу. Радаваўся, калі бачыў, як дабіваюцца поспеху вучні. І засмучаўся, расчароўваючыся ў асобных з іх, калі яны не з лепшага боку праяўлялі сябе ў лагерах адпачынку, на спаборніцтвах, на сельгасработах.

— Несумненна, Вы сваіх былых вучняў памятаеце. А яны Вас?

— І яны памятаюць. У інтэрнэце ў “Аднакласніках” ёсць мая старонка. Дык вельмі многія пішуць. А колькі маіх былых вучняў у Паставах! Толькі ў райвыканкаме чалавек дзесяць. Больш за дваццаць сталі настаўнікамі фізкультуры і трэнерамі. Ды якіх толькі прафесій ні выбралі! Аднойчы прыехаў з Украіны хлопец, якога не бачыў 40 гадоў, і сказаў: “Вы мне за бацьку былі”. Заслужаным стаў чалавекам, двойчы выбіраўся ва ўкраінскую Раду.

Многія мае былыя вучні пайшлі ў вялікі спорт. У кожным саставе нашай валейбольнай каманды “Атлант” таксама мае выхаванцы з галоўным трэнерам.

— Вы не толькі выкладалі ў школе, але і займаліся трэнерскай работай.

— Быць трэнерам не збіраўся, але не было каму весці спартшколу, таму згадзіўся. Нагрузка вельмі вялікая: праводзіў шэсць урокаў у агульнаадукацыйнай школе, а потым — трэніроўкі ў спартыўнай. Нашы рабяты і ў абласных, і ў рэспубліканскіх спаборніцтвах выйгравалі. Але ў ва мне на першым месцы настаўнік, а не спартсмен. З трох задач — адукацыйнай, выхаваўчай і аздараўляльнай — перавагу заўсёды аддаваў выхаваўчай. На жаль, у цяперашняй сістэме адукацыі на гэта звяртаецца вельмі мала ўвагі. Ці ўзяць аздараўленне. Хіба гэта правільна, што ў школах адмянілі трэці на тыдні ўрок фізкультуры? Якімі вырастуць дзеці, гадзінамі праседжваючы за камп’ютарам?

— Многія мужчыны і жанчыны не могуць дачакацца вызначанага заканадаўствам узросту, каб адразу ж выйсці на пенсію. Вы працягваеце працаваць. Чаму?

— Усё часцей я задаю сабе пытанне: колькі яшчэ буду працаваць? І не ведаю на яго адказу. Многія лічаць, што з-за грошай. Але гэта не так. Мне хочацца адчуваць сябе патрэбным, прыносіць карысць фізкультуры і спорту, Пастаўскаму раёну. У 2005 годзе мне прапанавалі аказаць дапамогу ў стварэнні фізкультурна-спартыўнай базы на Пастаўскім мэблевым цэнтры і ў арганізацыі футбольнага клуба. Зараз гэта ўжо футбольная акадэмія, і гэта ўнікальны праект, адзіны ў Беларусі і ў краінах СНД. Я і цяпер падтрымліваю сувязь з ПМЦ, цікаўлюся справамі юных спартсменаў, радуюся іх поспехам. А яшчэ для мяне шмат значаць зносіны з людзьмі. Я нават стараюся менш ездзіць на машыне па горадзе. Пройдзеш па вуліцы — столькі знаёмых сустрэнеш, пагаворыш, даведаешся нешта новае. А жыццё на пенсіі, хто б што ні гаварыў, усё-такі абмежаванае. Хоць я разумею, што спраў дома вельмі шмат і займацца ёсць чым.

Такі ж працаголік і мая жонка, і на пастаянным месцы. Яна таксама ўжо магла б быць на пенсіі, але загадвае магазінам і выдатна спраўляецца з вельмі адказнымі абавязкамі. Па выніках мінулага года магазін прызнаны лепшым у ваенсэрвісе Рэспублікі Беларусь. Марына ўзнагаро­джана Ганаровай граматай Міністэрства абароны.

— А хто ў доме галоўны?

— Галоўных у нас няма, мы з жонкай на роўных. Хто ў якім пытанні больш кампетэнтны, за тым і апошняе слова. А ўвогуле, хачу сказаць, што Марына менавіта такая жонка, якой і павінна быць жанчына, — любячая і клапатлівая. Мы пазнаёміліся з ёй у Паставах, чатыры гады чакала мяне, пакуль вучыўся ў Гомельскім дзяржуніверсітэце. Дарэчы, закончыў яго з адзнакай, ішоў першы па размеркаванні і мог застацца ў Гомелі. Але Марына не хацела пераязджаць туды. Ды і бацькі тут, родныя мясціны. Акрамя таго, хацелася прынесці карысць свайму гораду. Па ўсіх гэтых прычынах і аддаў перавагу Паставам, пра што ніколькі не шкадую.

— Якія жыццёвыя каштоўнасці для Вас на першым месцы?

— Адказнасць і сумленнасць.

— Чаго не даравалі б нават самаму блізкаму чалавеку?

— Здрады і падману.

— Вашы адносіны да алкаголю?

— Адмоўныя. Я фанат здаровага ладу жыцця. Чытаў шмат адпаведнай літаратуры і даў сабе зарок, што не буду ні піць, ні курыць. Так і ёсць. Некаторыя нават у заклад ішлі на мяне: а вось вып’е! І заставаліся ў пройгрышы. У мяне няма ні жадання, ні патрэбы прыкласціся да спіртнога. Спытаеце, а як, напрыклад, Новы год? Дык вось, мы з яшчэ адной сямейнай парай — нашымі сябрамі — учатырох праводзілі стары год і сустракалі новы з адной бутэлькай шампанскага, апошнія гады — з дзвюма.

— Ці згодны з прымаўкай: у здаровым целе — здаровы дух?

— Я яе перафразаваў бы так: здаровы дух — здаровае цела. Лічу, што на першым плане ўсё ж такі свядомасць, інтэлект чалавека. Ведаю нямала людзей, якіх прырода шчодра ўзнагародзіла здароўем, але яны бяздумна растрачваюць яго. А ў іншага няма прыродных дадзеных, але ён так выбудоўвае сваё жыццё, што дасягае многага. Я ўсім бы раіў: калі не задаволены сваім жыццём, задумайцеся, што вы робіце не так, і змяніце свае адносіны да той ці іншай з’явы.

— І апошняе пытанне — пра захапленні.

— Збіраў значкі спартыўнай тэматыкі — купляў, абменьваў, дарылі. Іх у мяне больш за тысячу. Хачу падарыць унуку. Ёсць у ва мне сялянская жылка, лёгка ўпраўляюся з касой, плугам. Трымаем каня — зімой у горадзе, летам — у цешчы ў Пятровічах. Калі працаваў у школе, водпуск быў доўгі. Паспяваў і сена накасіць, і грыбоў, ягад назбіраць. Дарэчы, і сёння з’ездзілі з жонкай у лес, прывезлі больш за 200 баравікоў. Люблю сваіх дзяцей, прыроду, само жыццё. І стараюся, каб кожны дзень быў напоўнены зместам. І, вядома ж, займаюся спортам.

Гутарыла Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 16

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39