Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Нафтан» – «Црвена звезда»: штосьці з нечым

З істотнай розніцай прайшлі абодва таймы матча другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы паміж наваполацкім «Нафтанам» і сербскай «Црвенай звездай». Розніца назіралася як на полі, так і на трыбунах.

У першым тайме гаспадары поля дзейнічалі вельмі асцярожна, большую частку гульні праводзілі ў абарончых дзеяннях. Госці ж рашуча ішлі наперад. І за першыя 20 хвілін сустрэчы сербы двойчы вымусілі капітуляваць нашых суседзяў. Пасля гэтага госці супакоіліся і часам проста перекатвалі мяч на полі.

Сербскія фанаты спявалі без супынку. А віцебскія трыбуны назіралі за такім развіццём падзей моўчкі. Сваю каманду падбадзёрвалі толькі фанаты з Наваполацка.

Пасля трэцяга гола ў вароты “Нафтана” на фан-сектары «Црвены звезды» заспявалі “Кацюшу”. Затым наваполацкія і сербскія фаны зладзілі пераклічку. У бок “чырвона- белых “ неслася: “Сербія”. Госці адказвалі навапалачанам: “Косава”. На перапынак фан- сектар “севяран” праводзіў сваіх футбалістаў воклічам: “Верым ў каманду!” Навапалоцкі заўзятары, канешне, малайцы, што гэтак вераць у свой клуб.

Напачатку другога тайма навапалачане рэалізоўваюць 11-ці метровы. Трыбуны паціху заводзяцца. Нашы суседзі гуляюць куды актыўней, час ад часу зачыняюць суперніка ў іх зоне. Футбалісты «Црвены звезды» пры любым кантакце з беларусамі стараюца падаць, каб збіць атакуючы наступ “севяран”. “Нафтан” ужо вельмі моцна падбадзёрваюць трыбуны, і з-за актыўнасці беларускіх заўзятараў нават не чуваць сербскіх песень.

У сярэдзіне другога тайма Аляксандр Гаўрушка дакладным ударам метраў з 20-25 прабівае варатара гасцей і дорыць надзею на нічыю. Праз імгненне – чарговая атака гаспадароў. Трыбуны на нагах! ГОЛ – 3:3! Не, суддзя не залічвае мяч. Хуткі адказ сербаў, і госці зноў дабіваюцца поспеху (2:4). Хвілін праз дзесяць Валерый Жукоўскі скарачае лік – 3:4. Ён і застаецца нязменным да фінальнага свістка.

Нягледзячы на паразу “Нафтана” трыбуны скандуюць навапалачанам: “Малайцы!”. А судзейскую брыгаду асвісталі. На развітанне фаны зноў зладзілі пераклічку. Толькі ўжо ў адваротным парадку. Цяпер аматары футбола з Наваполацка скандавалі: “Косава”, а госці ў адказ крычалі: “Сербія”.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер “Црвены звезды” Роберт Просінечкі адзначыў: “Я згодны з тым, што ў першым тайме мы згулялі максімальна добра, але ў другім выглядалі горш. Прасіў гульцоў гуляць у другой палове гэтак жа, але не атрымалася. Сем галоў – добры матч. Галы, якія мы прапускалі, былі забітыя на нашых памылках: нашы маладыя гульцы памыляюцца, і мы, бывае, прапускаем з-пад іх. Мы пастараемся праз сем дзён паказаць такую гульню ў матчы ў адказ, як у першым тайме сённяшняй сустрэчы. Паглядзелі мноства матэрыялаў пра “Нафтан”. Яшчэ раз падкрэслю – мы згулялі два розных таймы. Далей трэба гуляць больш абачліва і стабільна”.

Галоўны трэнер “Нафтана” Ігар Кавалевіч распавёў журналістам наступнае: “Нам супрацьстаяла добра арганізаваная каманда еўрапейскага ўзроўня. У пачатку ва ўсіх лініях адчувалася скаванасць. Яна ішла шмат у чым з левага флангу абароны. Ідучы на другі тайм, думалі, што галоўнае – не праваліцца. На нашых футбалістаў ціснула само імя «Црвены звезды», тым больш што «Нафтан» рэдка гуляе ў еўракубках. Была скаванасць, адсюль і праблемы з кантролем мяча. Ведалі, што справа ў сербаў ёсць Лазовіч – вельмі небяспечны гулец. Але Зюлеву не атрымалася яго ўтрымаць. Чацвёрты гол «Црвены звезды» нарадзіўся ў контрнаступленні з-за таго, што мы затрымаліся ў варотах суперніка, ледзь не забіўшы яму”.

Настаўнік навапалачан вельмі крытычна выказаўся пра ўмовы на галоўнай спартыўнай арэне абласнога цэнтра: “Што сказаць пра віцебскі ЦСК? Дырэктар стадыёна, напэўна, пераблытаў музычныя інструменты і футбалістаў. Няхай тады займаецца музычнымі інструментамі. Гульня скончылася – усё вакол зачынена, на стаянку нават не выйсці, нічога! Калгас нейкі!”

Аднак у цэлым Кавалевіч, вядомы сваёй прамалінейнасцю, застаўся задаволены: “А ў астатнім усё нармальна: і ў Наваполацку, і ў Віцебску працуюць добрыя людзі”. Прагноз на будучыню галоўны трэнер “Нафтана” выказаў такі: “Пасля 3:4 у хатняй сустрэчы нашы шанцы на выхад у наступны раўнд зменшыліся. Магчыма, прылячу з Лондана на матч у адказ, але дакладна не ведаю. У нас кваліфікаваны трэнерскі штаб, тым больш мы жывем у ХХІ стагоддзі – ёсць тэлефоны, ёсць скайп, па якіх мы і падтрымліваем сувязь кожны дзень”.

Матч у адказ пройдзе ў сталіцы Сербіі Бялградзе праз тыдзень, 26 ліпеня.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Полоцка

Завтра будут организованы дополнительные автобусы по маршрутам «Площадь Строителей-Глинище» и «Подкастельцы-Глинище»

Хотите узнать больше? 21 апреля (Радуница) в Новополоцке будут организованы дополнительные отправления по маршрутам «Площадь Строителей-Глинище» и «Подкастельцы-Глинище». 1 417

В Полоцке по Двине начал курсировать теплоход

Хотите узнать больше? Теплоход «Витебск» прибыл в Полоцк из областного центра и впервые за многие годы начал курсировать по Двине. Посадка пассажиров происходит в районе 3 894

Этой весной в Полоцке посадят около 4 тысяч деревьев и 75 тысяч цветов

Хотите узнать больше? Почти 4 тысячи деревьев и 75 тысяч цветов будет высажено в Полоцке в нынешнем сезоне в рамках реализации инициативы, поддержанной европейскими 999

В Полоцке будет работать выставка «Шел солдат дорогами войны...»

Хотите узнать больше? C 1 мая в Музее боевой славы Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника начнёт работу выставка «Шел солдат дорогами войны», 649

Школьники Полотчины - лауреаты экофестиваля «Живому жить!»

Хотите узнать больше? В Витебске подведены итоги областного экофестиваля «Живому жить!», в числе победителей - коллективы Полоцка, Полоцкого района и Новополоцка. Как 825

В детской поликлинике Полоцка течет крыша

Хотите узнать больше? Крыша в детской поликлинике Полоцка течет уже не первый год, а ремонта как не было, так и нет. Персонал медицинского учреждения собирает воду в 1 117

Отдел образования в Новополоцке: садик, который прозвали «фиктивным», работает

Хотите узнать больше? В Новополоцке строят необычное образовательное учреждение - оно будет совмещать ясли, детсад и начальную школу. В пятницу, 3 апреля, открыли первую 1 786

В Полоцке начал работу медицинский молодежный отряд

Хотите узнать больше? Первый в Витебской области молодежный профильный отряд «Медик» приступил к работе в Полоцке. Как сообщила корреспонденту БЕЛТА... 979