Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З варагаў у грэкі: чым прыкметная тапаніміка Віцебшчыны?

З варагаў у грэкі: чым прыкметная тапаніміка Віцебшчыны?

Наша вобласць займае вельмі выгаднае геаграфічнае становішча. Тут сыходзяцца дарогі з Заходняй Еўропы ва Усходнюю, з паўночнага захаду на поўдзень. Як жартуюць аршанцы, іх горад у транспартных адносінах – цэнтр Еўропы. І сапраўды, Орша – скрыжаванне ўсіх напрамкаў, адсюль можна кіравацца ў любы бок кантынента.

Знойдзеныя пры раскопках берасцяныя граматы сведчаць, што яшчэ ў глыбокай старажытнасці Віцебшчына мела трывалыя гандлёвыя сувязі з Вялікім Ноўгарадам, Кіевам, многімі іншымі гарадамі, княствамі і дзяржавамі. Па нашай зямлі пралягаў славуты шлях з варагаў у грэкі, які звязваў Балтыйскае (у старажытнасці яно называлася Варажскім) мора з Чорным.

 

Складаным і вельмі цяжкім быў гэты шлях, вымагаў ад падарожнага люду вялікай рызыкі, значнага часу і вельмі сур’ёзных фізічных высілкаў. Кожнае такое падарожжа было эпапеяй. Каб трапіць з аднаго воднага басейна ў другі, перацягвалі судны ці чаўны па сушы на колах і катках. Для гэтага выбіралася месца найбольшага збліжэння судаходных рэк. Яно называлася волакам – ад слова «валачы». Адлегласць паміж крайнімі яго пунктамі не перавышала 20-30 кіламетраў.

 

Віцебшчына была вельмі важным этапам гэтага шляху, бо якраз тут знаходзіцца водападзел Заходняй Дзвіны (басейн Балтыйскага мора) і Дняпра (басейн Чорнага мора). На гэтым водападзеле дзейнічала цэлая сістэма волакаў. Падарожнікам даводзілася перацягваць судны з адной ракі ў другую. Знаходжанне гэтых волакаў дапамагаюць вызначыць геаграфічныя назвы. На адным з участкаў магчымага шляху з Дняпра ў Заходнюю Дзвіну (цяпер гэта тэрыторыя Лепельскага раёна) яшчэ ў ХІХ стагоддзі былі вёскі Волак і Завалочча (іх ужо даўно няма, а між тым сам факт іх колішняга існавання – адметная гістарычная з’ява).

 

Цікавае меркаванне выказаў археолаг Л. Аляксееў, які лічыць, што менавіта шлях з варагаў у грэкі даў жыццё старажытнаму Друцку. Яшчэ да ўзнікнення горада тут існавалі крывіцкія паселішчы, жыхары якіх перацягвалі судны і грузы з ракі Усвіж-Бук (басейн Заходняй Дзвіны) у раку Друць (басейн Дняпра). Мелі для гэтага цяглавую жывёлу, колы і іншыя прыстасаванні. Наспела патрэба пабудаваць у міжрэччы крэпасць. Так і з’явіўся Друцк. А яшчэ раней яго стаялі ўжо на волаку некалькі вёсак з назвай Пярэвалачня. Да нашага часу дажыла толькі адна – у Коханаўскім сельсавеце. Вось і атрымліваецца, што ўзрост яе больш шаноўны, чым у самога Друцка.

 

Пошукам старажытных волакаў актыўна займаецца аршанскі краязнавец Э. Навагонскі. Ён сведчыць, што на возеры Вялікае Арэхаўскае ёсць шэраг месцаў, дзе, як падказалі тутэйшыя жыхары, у назвах прысутнічае слова «прыстань». Гэта Кіраўская, Юр’ева, Пляханаўская і Бабінская прыстані. Значыць, заключае краязнавец, славяне выкарыстоўвалі гэты раён для водных перасоўванняў, пра што сведчыць і назва размешчанага побач возера Перавалочна. Удзельнікі экспедыцыі знайшлі ў гэтых мясцінах, далёкіх ад дарог, каля 80 курганных пахаванняў – напамінак пра існаванне ў старажытнасці буйнога паселішча, жыхары якога з’яўляліся валачанамі.

 

У 1901 годзе ў вёсцы Засценкі паблізу Оршы быў знойдзены скарб з 1200 арабскіх манет. Гэта красамоўнае сведчанне таго, што і тут калісьці пралягаў волак.

 

Піянерамі ў асваенні воднага шляху з варагаў у грэкі былі балты – папярэднікі славян. Э. Навагонскі звяртае ўвагу на цікавую акалічнасць. У нашай вобласці шэсць гідронімаў з асновай «орд». Гэта рэкі Адроў, Ордышаўка, Ардзяжанка, азёры Ордышава, Ордзева і Ордасна. І ўсе яны размешчаны менавіта на водападзелах вялікіх рэк, дакладна па маршруце, якім рухаліся балты да Чорнага мора. У назвах даследчык бачыць балцкую аснову «орд» са значэннем «водападзел». Дарэчы, на Смаленшчыне няма гідронімаў на «орд», бо балты тут не хадзілі. Вось і ключы да назваў вёсак Задроўе (за ракой Адроў) і Ордзеж (на беразе ракі Ардзяжанка) Аршанскага і Лёзненскага раёнаў.

 

Вёска Перавалока была да нядаўняга часу і ў Браслаўскім раёне. Праўда, у транспартных зносінах мела мясцовае значэнне. Хаты яе стаялі на ўсходняй ускраіне вялікага паўвострава паміж азёрамі Снуды і Струста. Каб хутчэй дабрацца з аднаго возера ў другое, сяляне перацягвалі волакам лодкі па нізкім і вузкім пясчаным перашыйку, што прыкметна скарачала адлегласць.

 

Як шкада, што яшчэ да вайны не стала на Лепельшчыне вёскі Шлюз. Узнікла ж яна на мяжы ХVІІІ і ХІХ стагоддзяў, у перыяд з 1797 па 1805 гады, калі будавалася Бярэзінская водная сістэма – штучны водны шлях з басейна Дняпра ў Заходнюю Дзвіну. Гэтым шляхам продкі сплаўлялі лес з Віцебскай і Мінскай губерняў у парты Чорнага і Балтыйскага мораў. Вывозілі таксама драўляны вугаль, дзёгаць, смалу, хлеб, лён, сала… Сістэма прыкметна паспрыяла эканамічнаму ўздыму Лепельскага павета. У 1894- 1899 гадах па водным шляху было перапраўлена грузаў на 14 мільёнаў рублёў – велізарную па тым часе суму.

 

Плыты сплаўляліся па 20-30 бярвенняў. Лясныя промыслы квітнелі, давалі заробак тысячам сялян. Але гэта быў горкі хлеб. Асабліва цяжка даводзілася плытагонам. Як пісаў тагачасны краязнавец І. Гарбачэўскі, «многія з іх да старасці не дажываюць, паміраюць ад ліхаманак, рэўматызму і прастудных грудных хвароб».

 

Узровень вады ў сістэме рэгулявалі 14 шлюзаў. Ля аднаго з іх і ўзнікла вёска з адпаведнай назвай.

 

У канцы ХІХ стагоддзя са з’яўленнем чыгункі і па прычыне празмернай высечкі лесу Бярэзінская водная сістэма пачала спакваля, але няўмольна губляць сваё эканамічнае і гаспадарчае значэнне. Многія збудаванні з таго часу разбурыліся. Але рэшткі шлюзаў захаваліся. Цяпер гэта гістарычны помнік гідратэхнічнага будаўніцтва.

 

Пачыналася Бярэзінская водная сістэма ад ракі Бярэзіна пры ўпадзенні ў яе ракі Сергуч. Далей яна праходзіла па абвадным Сергуцкім канале, які меў даўжыню 10 кіламетраў. Тут і ўзнікла падчас будаўніцтва сістэмы вёска Канал Сергучоўскі, якой ужо няма.

 

Па Заходняй Дзвіне ў даўнія часы сяляне ганялі плыты ажно ў Рыгу. Плыты гэтыя зваліся ганкамі. Плылі яны густа, караванамі. Бешанковіцкая прыстань з’яўлялася адной з самых буйных у Віцебскай губерні. Попыт на беларускі лес ў Еўропе быў вялікім, і плытагоны без работы не сядзелі. Нярэдка яны пачыналі сплаўляць лес па рацэ ўслед за крыгаходам, што, вядома, было рызыкоўна, але абяцала добры заробак.

 

Гэта цяпер у назве вёскі Прыстоі Чашніцкага раёна множны лік. У пісьмовых крыніцах яна ўпершыню ўзгадваецца ў 1591 годзе. І звалася тады Прыстоем. Краязнаўцы сцвярджаюць, што даўней тут знаходзілася пераправа праз Улу, ля прыстані была карчма, дзе падарожнікі маглі адпачыць і падсілкавацца. Тутэйшыя вяскоўцы вязалі плыты і тралявалі лес да мястэчка Ула на Заходняй Дзвіне, левы бераг якой у гэтым кутку зваўся Высокім Румам. Слова «рум» пайшло ад нямецкага «румпф» – месца ля ракі, куды звозіліся бярвенні для сплаву.

 

Праз вёску Чаўнышкі, зноў жа Бешанковіцкага раёна, плыве рэчка Свячанка. Даўнія насельнікі ахвотна карысталіся лодкамі-аднадрэўкамі, выдзеўбанымі з дуба, сасны, асіны ці ліпы. Зручны водны транспарт для невялікай рачулкі. З чаўна лавілі рыбу, на ім перавозілі людзей, невялікія грузы.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 995

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 642

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 594

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 549

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 649

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 306

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 406

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 400

[/category]