Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рэпрэсіраваны літоўскі дзеяч быў старшынёй Аршанскага акружнога выканкама

Рэпрэсіраваны літоўскі дзеяч быў старшынёй Аршанскага акружнога выканкама

У студзені споўнілася 120 год з дня нараджэння Пятра Іосіфавіча Амбражунаса, дзяржаўнага дзеяча, старшыні Аршанскага акружнога выканкама з1924 па 1928 год.

 

Амбражунас Пётр Іосіфавіч нарадзіўся ў 1892 годзе ў вёсцы Грумшлі Панявежскага павету Ковенскай губерні (цяпер Біржайскі раён, Літва), у літоўскай сялянскай сям’і.

Да прызыву ў армію ў 1913-м скончыў Шавельскую пачатковую школу. Пасля заканчэння скарочаных артылерыйскіх курсаў у ліпені 1914-га быў накіраваны на Паўднёва-Заходні фронт 1-й сусветнай вайны. Праз некалькі месяцаў быў паранены і кантужаны.

Пётр Амбражунас выбіраўся ў розныя камітэты салдацкіх дэпутатаў — батарэі, брыгады, дывізіі. У кастрычніку 1917-га ён - член брыгаднага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. У лютым 1918-га трапіў у нямецкі палон. Пасля вызвалення ў маі гэтага ж года знаходзіцца  на падпольнай рабоце ў Літве, прымае ўдзел у барацьбе з польскімі легіянерамі.

У верасні 1919 года ЦК КП(б) Літвы і Беларусі камандзіраваў Амбражунаса ў распараджэнне Смаленскага губкама РКП(б). Працаваў у органах харчавання ў Барысаве і Мінску, у 1921-22 гадах -   мінскі павятовы харчкамісар, затым старшыня Мінскага выканкама. З ліпеня 1924 – га ён -   старшыня Аршанскага, а з ліпеня 1928-га -  Гомельскага акружных выканкамаў. Праз два гады Амбражунас назначаецца намеснікам старшыні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі БССР, затым наркамам, намеснікам наркама камунальнай гаспадаркі БССР. У гэты ж час Пётр Іосіфавіч займае таксама пасаду старшыні праўлення Саюза архітэктараў БССР, з”яўляецца членам ЦВК БССР.

Пётр Амбражунас быў жанаты, разам з жонкай Анастасіяй Мікалаеўнай гадавалі траіх дзяцей.

У 1937 годзе Амбражунас арыштаваны ў Мінску. Адначасова выключаны з партыі «за правядзенне шкодніцкай работы ў камунальнай гаспадарцы; за арганізацыю без дазволу ЦК КП(б)Б калектыўнай заявы ў ЦК КП(б)Б аб узнагароджанні ворага народа Галадзеда ордэнам Чырвонай Зоркі». Асуджаны «тройкай» НКВД  у снежні1937-га як «удзельнік антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 2 красавіка 1957 года. Асабовая справа № 10181-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Жонка Пятра Амбражунаса Анастасія Мікалаеўна, прадавец ГУМа, была арыштавана ў ліпені 1938 года ў Мінску. У кастрычніку асобай нарадай пры НКВД прыгаворана як «жонка здрадніка радзімы, асуджанага да ВМП» да 5 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы яе лёс невядомы. Рэабілітавана Анастасія Мікалаеўна ў ліпені 1956 года трыбуналам БВА. Асабовая справа № 10273-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Памяць Пятра Іосіфавіча Амбражунаса ўвекавечана ў Оршы. Яго імем названа адна з вуліц горада.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 981

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 633

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 588

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 543

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 639

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 300

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 399

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 396

[/category]