Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сёлета Оршы споўніцца 945 год

Сёлета Оршы споўніцца 945 год

 

Вядомы аршанскі гісторык і краязнаўца Віктар Лютынскі склаў каляндар юбілейных дат горада на 2012 год. Гэта яго ўжо другі каляндар, першы быў складзены ў мінулым годзе.

 

 

 

945 год з часу заснавання горада Оршы (1067 г.). Орша ўпершыню згадваецца ў “Аповесці мінулых гадоў” як “Рша у Смолиньска”. Згодна летапісу, у гэты дзень паблізу Оршы сыны Яраслава Мудрага па-здрадніцку ўзялі ў палон выкліканага імі на перамовы полацкага князя Усяслава Брачыславіча з малалетнімі сынамі Барысам і Глебам.

 

445 год з пачатку знаходжання на пасадзе аршанскага старасты Філона Сямёнавіча Кміты-

Чарнабыльскага (1567 г.).

 

435 год з дня надання вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем граматы на пацвярджэнне аршанскага самакіравання (31.8.1577г.).

 

420 год з часу заснавання ў Оршы праваслаўнага брацтва (1592г.)

 

400 год з часу вызвалення каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам ІІІ Васам аршанцаў ад падаткаў і павіннасцей на 4 гады (1612г.).

 

370 год з часу пачатку будаўніцтва ў Оршы драўлянага будынка жаночага базыльянскага кляштара (1642г).

 

345 год з часу Андрусаўскага перамір’я, у выніку якога Орша засталася ў складзе Рэчы Паспалітай (1667г.).

 

255 год з часу будаўніцтва ў Оршы царквы Уваскрэсення Хрыстова (1757г.).

 

240 год з часу ўключэння Оршы ў склад Расійскай імперыі ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай(1772г.).

 

200 год з часу напалеонаўскага нашэсця на Расію (1812г.)

 

200 год з часу знаходкі ў Оршы Аршанскага Евангелля – выдатнага помніка пісьменства Беларусі канца 12–13 ст.   (1812г.).

 

170 год з часу прылічэння Куцеінскага Свята-Богаяўленскага мужчынскага манастыра да Аршанскага Пакроўскага манастыра і залічэння яго ў разпад загарадных (1842 г.).

 

170 год з часу заснавання ў Оршы духоўнага вучылішча (1842 г.).

 

155 год з часу знаходкі ў Оршы кальчугі са старажытнаславянскімі надпісамі (1857 г.).

 

140 год з часу пачатку дзейнасці дэпо і майстэрняў пры чыгуначнай станцыі Орша (1872 г.).

 

120 год з дня нараджэння Аляксандра Цімафеевіча Скаварады (1892–1943 гг.), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Аршанскага падполля. Яго імя носіць вуліца ў Оршы.

 

120 год з дня знаходкі на тэрыторыі вапнавага завода ў Оршы касцяка маманта (2.9.1892 г.).

 

120 год з дня нараджэння Ісаака Яўсеевіча Ляоненкі (1892–1974 гг.), удзельніка першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, ганаровага грамадзяніна Оршы.

 

120 год з дня нараджэння Пятра (Пятраса) Іосіфавіча Амбражунаса (1892–1937 гг.), удзельніка першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, дзяржаўнага дзеяча Беларусі. У 1924–1928 гг. – старшыня Аршанскага акрвыканкама. Яго імя носіць вуліца ў Оршы.

 

110 год з часу ўводу ў дзеянне ўчастка Нова-Сакольнікі-Віцебск – Орша – Жлобін Пецярбургска-Адэскай чыгункі, у выніку чаго Орша стала чыгуначным вузлом (1902г.).

 

110 год з дня нараджэння Георгія Васільевіча Сямёнава (4.4.1902–1976 г.), Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага работніка прамысловасці БССР, дырэктара Аршанскага льнокамбіната, ганаровага грамадзяніна Оршы. Яго імя носяць вуліца ў Оршы, сярэдняя школа № 19, ліцэй тэкстыльшчыкаў.

 

110 год з часу будаўніцтва мураванага будынка вакзала станцыі Орша (1902г.).

 

110 год з дня нараджэння ў Оршы Адама Станіслававіча Дземяшкевіча (1902–1961 гг.), савецкага военачальніка, генерал-лейтэнанта авіяцыі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

 

110 год з часу ўзвядзення мураванага млына на рацэ Аршыца (1902г.).

 

110 год з часу стварэння ў Оршы пры клубе чыгуначнікаў аматарскага тэатральнага гуртка –

аднаго са старэйшых у Беларусі.

 

100 год з дня нараджэння Івана Ігнатавіча Якубоўскага (1912–1976 гг.), савецкага военачальніка, маршала Савецкага Саюза, двойчы Героя Савецкага Саюза. У 1930–1932 гг. вучыўся ў Аршанскім педагагічным тэхнікуме. Яго імя носіць вуліца ў Оршы, на будынку педкаледжа (вул.Міру,д.6) усталявана мемарыяльная дошка.

 

100 год з дня нараджэння Рыгора Ягоравіча Трутко, аршанскага педагога, краязнаўца, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны (18.3.1912 2001г.).

 

100 год з дня нараджэння Уладзіміра Міхайлавіча Паўлава (1912–2003 гг.), удзельніка вызвалення Оршы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ганаровага грамадзяніна Оршы.

 

100 год з часу выдання ў Магілёве кнігі Васіля Журдо “Оршанский Богоявленский Кутеинский монастырь или древняя белорусская лавра” (1912г.)

 

95 год з дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі (7 лістапада 1917г.).

 

95 год з дня нараджэння ў Оршы Яўгена Васільевіча Васілёнка (1917–1973 гг.), беларускага пісьменніка.

 

95 год з дня нараджэння ў Оршы Юрыя (Георгія Канстанцінавіча) Багушэвіча (1917–1983 гг.), беларускага пісьменніка.

 

95 год з дня выдання ў Оршы газеты “Известия Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Оршанского района” (1.5.1917 г.). Ад гэтай даты вядзе сваё летавылічэнне “Аршанская газета”.

 

90 год з дня адкрыцця вячэрняга аддзялення Аршанскага рабфака для рабочых чыгункі і станцыі Орша (1.1.1922г.).

 

90 год з часу арганізацыі ў Оршы першага піянерскага атрада (лета 1922г.).

 

90 год з дня нараджэння Мікалая Аляксандравіча Карначонка (1922–1942 гг.), Героя Савецкага Саюза, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў на Аршанскім мясакамбінаце, скончыў Аршанскі аэраклуб. Яго імя носіць вуліца і мясакансервавы камбінат.

 

90 год з дня нараджэння Ягора Абрамавіча Макеева (7.12.1922–1957 г.), Героя Савецкага Саюза, удзельніка вызвалення Оршы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго імя носіць вуліца ў Оршы.

 

80 год з дня ўводу ў эксплуатацыю шашэйнай дарогі Мінск-Орша (30.11.1932г.).

 

80 год з дня нараджэння ў Оршы Анатоля Кірылавіча Міласерднага (6.12.1932 г.), гаспадарчага дзеяча, заслужанага работніка прамысловасці Беларусі, лаўрэата Дязржаўных прэмій СССР і БССР, ганаровага грамадзяніна Оршы. Доўгі час працаваў дырэктарам станкабудаўнічага завода “Чырвоны барацьбіт”.

 

75 год з часу адкрыцця ў Оршы сярэдняй школы № 11 (1937 г.).

 

75 год з часу адкрыцця ў Оршы школы фабрычна-заводскага вучнёўства тэкстыльшчыкаў (1937 г.), цяпер ліцэя тэкстыльшчыкаў.

 

75 год з часу адкрыцця ў Оршы сярэдняй школы № 7 (1937 г.).

75 год з часу адкрыцця ў Оршы дзіцячай музычнай школы (1937 г.).

 

75 год з часу завяршэння будаўніцтва першай чаргі Аршанскага льнокамбіната і выпуску першых метраў тарных тканін (1937 г.).

 

75 год з дня нараджэння Ліліі Дзмітрыеўны Радомскай (9.6.1937 г.) педагога, краязнаўцы, стваральніка народнага музея У. Караткевіча ў СШ № 3 г. Орша, лаўрэата прэміі імя У. Караткевіча.

 

70 год з дня пачатку дзейнасці 1-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава (15.7.1942 г.).

 

70 год з дня гібелі К. С. Заслонава, кіраўніка падпольнага і партызанскага руху ў Оршы і на Аршаншчыне (14.11.1942 г.).

 

65 год з часу адкрыцця ў Оршы дзіцячай бібліятэкі (1947 г.).

 

60 год з часу стварэння Аршанскага завода швейных машын (1952 г.).

 

50 год з часу аднаўлення працы Аршанскага медыцынскага вучылішча (1962 г.).

 

50 год з часу выдання першага гісторыка-эканамічнага нарыса “Орша” (1962 г.).

 

50 год з часу ўвода ў эксплуатацыю паліклінікі бальніцы імя Сямашкі (1962 г.).

 

45 год з часу адкрыцця гарадской бібліятэкі імя Я. Коласа (1967 г.).

 

45 год з часу Першага гарадскога злёту турыстаў (1967 г.).

 

40 год з часу вырабу на Аршанскім станкабудаўнічым заводзе “Чырвоны барацьбіт” першага станка з лічбавым праграмным кіраваннем (1972 г.).

 

35 год з дня цэнтралізацыі сеткі дзяржаўных масавых бібліятэк Оршы (1.9.1977 г.).

 

30 год з дня выпуску на Аршанскім ільнокамбінаце двухмільярднага метра тканін (за пасляваенны час) (15.5.1982 г.).

 

30 год з часу рэканструкцыі і адкрыцця кінатэатра “Перамога” (27.2.1982 г.).

 

25 год з часу стварэння гарадскога Савета ветеранаў вайны, працы і Узброеных  Сіл (1987 г.).

 

25 год з часу адкрыцця помніка У.І.Леніну на Цэнтральнай плошчы Оршы (1987 г.).

 

25 год з дня адкрыцця ў Оршы дзіцячай стаматалагічнай паліклінікі (1.12.1987 г.).

 

25 год з часу адкрыцця ў Оршы школы парашутыстаў (1987 г.).

 

25 год з дня адкрыцця сярэдняй школы № 20 (1.9.1987 г.).

 

20 год з дня адкрыцця музея драўлянай скульптуры разьбяра С. С. Шаўрова (26.6.1992 г.).

 

20 год з дня адкрыцця музея гісторыі вызвалення Оршы і дзейнасці маладзёжна-пошукавага клуба “Русічы” у ПТВ № 110 (27.6.1992 г.).

 

20 год з дня адкрыцця Музея гісторыі і культуры г. Орша (12.12.1992 г.).

 

15 год з часу заснавання народнага клубу ветэранаў “Яшчэ не вечар” (1997 г.)

 

15 год з часу ўсталявання пабрацімскіх сувязей паміж Оршай і гарадамі Бандэна (Італія) і Вязьма (Расія) (1997 г.).

 

15 год з часу стварэння ў Оршы  на базе СШ № 19 гімназіі № 1 (1997 г.).

 

10 год з часу афіцыйнага зацвярджэння геральдычных сімвалаў горада – герба і сцяга (2002 г.).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 978

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 632

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 586

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 542

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 638

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 298

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 397

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 395

[/category]