Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Асноўнае – гэта збор ідэяў

Асноўнае – гэта збор ідэяў

Юрась Губарэвіч пра “Народны рэферэндум”, “Народную праграму” і мясцовых чыноўнікаў


Пад час візіту ініцыятараў “Народнага рэферэндуму” ў Оршу на пытанні нашага сайту адказаў першы намеснік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч.

-
Раскажыце, калі ласка, пра ідэю “Народнага рэферэндума”

-
Ідэя не з’яўляецца спантаннай. Гэта ёсць вынік доўгіх перамоваў, узважванняў, абмеркаванняў паміж прадстаўнікамі спачатку трох структураў. Гэта рух “За свабоду”, “Гавары праўду” і Партыяй БНФ. Пасля абвяшчэння пачатку кампаніі да нас далучыліся Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). І, таксама, мы вядзем перамовы з шэрагам іншых структураў пра тое што яны прымуць паўнавартасны ўдзел у кампаніі.

Ідэя паўстала як спроба пошуку адказу на пытанне: што рабіць у сёняшняй склаўшайся палітычнай сітуацыі. Якая абсалютна новая ў параўнанні з тым што было за ўсе апошнія 19 год праўлення рэжыма Лукашэнкі. Калі ён меў цвёрдую электаральную падтрымку, напаўсумленна выйграваў выбары, маючы абсалютную большасць у параўнанні з бліжэйшымі супернікамі. Але ўсё роўна, па завядзёнцы, фальсіфікуючы выбары.

Зараз сітуацыя памянялася. Перадусім, у тым што падтрымка асобы Лукашэнкі скарацілася ў два – два з паловай разы. Рэжым не мае нейкіх новых прапановаў якія маглі б павярнуць старую сітуацыю. І што самае для нас важнае і праблемнае, што апазіцыя не стала аўтаматычна знаходзіцца ў выйграшнай сітуацыі. То бок, людзі якія адыйшлі ад Лукашэнка, не прыйшлі да апазіцыі.

А змест кампаніі рэферэндума, тыя пытанні якія мы плануем вынесці на рэферэндум, яны павінны павярнуць увагу беларускага грамадства да апазіцыі. Перадусім да ініцыятараў рэферэндуму. Пытанні павінны пазначыць дакладную лінію падзелу паміж уладай і тым што прапануе апазіцыя. І як вынік, апазіцыя атрымае падтрымку большасці беларускіх грамадзян. Менавіта таму што упершыню за апошнія гады, можа за апошнія 10 год, мы пачнем размаўляць з грамадствам на той мове якую ўсе разумеюць. Казаць не пра свае праблемы, не пра ўяўныя перавагі дэмакратыі ў краіне, а пра тыя канкрэтныя рэчы, якія трэба вырашаць тут і зараз. Каб людзі пачалі адчуваць сябе годна ў сваёй краіне, каб зразумелі, што з’яўляюцца гаспадарамі свайго жыцця, адчулі што ўлада іх, нарэшце, паважае.

-
Зараз вы ездзіце па рэгіёнах для збору ідэяў па тых пытаннях якія будуць высунутыя на рэферэндум?

-
Так, мы на лета паставілі задачу аб’ехаць як мінімум 30 гарадоў па ўсёй Беларусі. Праграма паездак вельмі насычаная. Перадусім мы стараемся сустракацца з простымі людзьмі, каб яны распавядалі пра тое што іх хвалюе, каб запытваць у іх пра стаўленне да ідэі “Народнага рэферэндуму”. Таксама мы не ўпускаем магчымасці сустракацца з прадстаўнікамі ўлады. І ў Оршы мы сустракаліся з намеснікам старшыні гарвыканкаму. І, таксама, сутракаемся з грамадскімі актывістамі, каб абмеркаваць механізмы правядзення кампаніі.

Але асноўнае – гэта збор ідэяў і максімальны кантакт з гэтымі трымя мэтавамі групамі.

-
Колькі год таму рух “За свабоду” праводзіў кампанію “Народная праграма” дзе таксама збіраліся ідэі будучых зменаў у краіне. Чаму не выкарыстоўваюцца тыя ідэі ці яны “заваленыя” і чым адрозніваецца кампанія “Народная праграма” ад кампаніі “Народнага рэферэндуму”?

-
Кампанія “Народная праграма” працягваецца і адзін з бліжэйшых этапаў будзе рэалізаваныя пад час мясцовых выбараў дзе мы запрапануем павестку звязаную з мясцовай праблематыкай для кандыдатаў якія пагодзяцца выкарыстоўваць напрацоўкі гэтай кампаніі. А “Народны рэферэндум” шмат у чым паўстаў на тых напрацоўках якія з’явіліся пад час кампаніі “Народная праграма”. Розніца ў тым што “Народная праграма” – больш шырокая кампанія, якая спрабуе ахапіць больш шырокую колькасць тэмаў і праблемаў. А “Народны рэферэндум” арыентаваны на балевыя кропкі, якія неадкладна варта вырашаць і рэжым іх не можа змяніць. А іх вырашэнне прывядзе да карэнных зменаў. Я ўпэўнены, што і напрацоўкі “Народнай праграмы” будуць выкарыстаныя ў “Народным рэферэндуме”. “Народны рэферэндум” акцэнтуе ўвагу на канкрэтных пытаннях. А “Народная праграма” дае адказ на пытанне: як гэта будзе выглядаць потым.

-
Тое што вам удалося пагаварыць з мясцовымі чыноўнікамі ў Оршы – гэта выключэнне? І якія ўражанні ад размовамі з чыноўнікамі?

-
Орша тут не выключэнне. Адна з найбольш грунтоўных і карысных размоваў адбылася ў Магілёве з кіраўніком гарадскога савету. Мы мелі больш за дзве гадзіны размовы, гаварылі на шырокі спектар тэмаў. І тое што агульнага ў сітуацыі і ў Оршы і ў Магілёве, тое што мясцовыя чыноўнікі адкрыта ішлі на кантакт, яны стараліся выкласці сваю пазіцыю, якая супадае з пазіцыяй дзеючага рэжыму, але не адмаўлялі грамадзянам у праве ўдзельнічаць, хаця б, у абмеркаванні праблемаў. не заўсёды ўдавалася іх пераканаць у тым што праблемы мусяць вырашаць так як зацікаўлена грамадства, бо ў чыноўнікаў ёсць свая логіяка і яна дыктуецца ўказкай зверху. Але, тым не меньш, як пазітыўны момант варта адзначыць тое што размовы адбуваюцца. Думаю, што для саміх чыноўнікаў такія кантакты таксама важныя каб зразумець хто такія беларуская апазіцыя, чым яна жыве і якія задачы перад сабой ставіць і што будзе з імі, з мясцовымі чыноўнікамі, калі апазіцыя прыйдзе да ўлады.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 993

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 640

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 593

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 547

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 647

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 306

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 404

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 400

[/category]