Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сцяпанаву судзяць

Сцяпанаву судзяць

Cуд над віцебскай журналісткай перанеслі на няпэўны тэрмін - паводле ПЦ "Вясна"


У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску 12 ліпеня мусіў адбыцца судовы працэс над незалежнай журналісткай Аленай Сцяпанавай. Міліцыянты склалі на як пратакол за парушэнне закону аб СМІ, абвінаваціўшы ў працы без акрэдытацыі. Але суддзя Іна Грабоўская адправіла пратакол назад у міліцыю, бо ён быў складзены непісьменна.

"Праваабаронцы звярнулі ўвагу на тое, што ў пратаколе не ўказаныя ні месца, ні час, ні акалічнасці правапарушэння, у якім мяне вінавацяць. Такія самыя высновы зрабіў і мой адвакат. Так што я ішла на суд з тым, каб найперш аспрэчыць гэты пратакол. Ён складзены з парушэннямі працэсуальна-выканаўчага кодэксу, старшы інспектар аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі аддзелу ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Сяргей Вяракса, напэўна, лічыць, што ў суд можна падаваць і такія дакументы… Падбор іх не вытрымлівае аніякай крытыкі: прыкладам, там ёсць два міліцэйскія рапарты, дзе сцвярджаецца, што я нешта пісала падчас судовых працэсаў , а потым з кімсьці размаўляла па тэлефоне. І нібыта гэта даказвае, што я працую без акрэдытацыі на замежны СМІ", - расказала Алена Сцяпанава.

Паводле віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава, абвінавачанне ў парушэнні Закону аб СМІ ўвогуле абсурднае. Бо журналістка – прыватная асоба, а не кіраўнік сродку масавай інфармацыі, яна не ўяўляе сабою СМІ. І таму беспадстаўна вінаваціць яе ў парушэнні парадку распаўсюду і вырабу інфармацыі – а якраз пра гэта і гаворыцца ў частцы 2 артыкула 22.9 адміністрацыйнага заканадаўства, на падставе якога складзены пратакол.

"Я была б вельмі здзіўлена, каб такія аргументы і дакументы суд прыняў да разгляду, -- працягвае Алена Сцяпанава. – І гэта добра, што суддзя не пагадзілася судзіць мяне паводле такіх доказаў. Але тое, што дакументы ў суд рыхтаваліся вельмі спешна, на працягу 2-х дзён, можа сведчыць аб нейкім загадзе "зверху" ў дачыненні да маёй асобы. Камусці дужа не падабаецца, што інфармацыя з Віцебску трапляе ў незалежныя, у тым ліку замежныя СМІ – я маю на ўвазе інфармацыю "непрычасаную", сапраўдную…. І нехта вырашыў пашукаць вінаватых і "абясшкодзіць". Выбар міліцыі ўпаў на мяне. Чаму? Абавязкова запытаюся пра гэта на судзе, калі ён адбудзецца".

Суд перанесены на няпэўны час. Цяпер міліцыянтам трэба зноў складаць пратакол пра адміністрацыйныя парушэнні.

Упершыню ў Кастрычніцкі РАУС Алену Сцяпанаву выклікалі па тэлефоне 5 ліпеня. Ёй было прапанавана з'явіцца на гутарку ў бліжэйшыя дні – у суботу ці нядзелю. Але яна адмовілася, бо запрашэнне на гутарку ў выходны падалося ёй падазроным. А ў панядзелак яна пайшла ў Кастрычніцкі РАУС ужо разам з адвакатам.

Даваць тлумачэнні ў міліцыі журналістка адмовілася на падставе 27-га артыкула Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які дазваляе не сведчыць супраць сябе. Усе аргументы яна падрыхтавала для суду, але працэс не адбыўся.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 986

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 635

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 589

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 545

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 641

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 300

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 399

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 396

[/category]