Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Час руйнавання прайшоў

Час руйнавання прайшоў

Мікола Купава ў інтэрв'ю нашаму сайту пра аднаўленне помнікаў, дзяржаву і дабрачынную выставу.


-
Чаму вы вырашылі дапамагчы ў рэстаўрацыі менавіта гэтаму помніку? Чаму не Навагрудскаму замку ці Лідскаму?

-
Па-першае, можна прыгадаць шмат помнікаў дзе вядуцца работы і патрабуюцца сродкі. Я зараз шмат дзе парехаў і бачыў, напрыклад, як у Ружанах вядуцца работы. І там ці горад ці дзяржава дапамагаюць. У Наваградку аб’едналіся людзі, жыхары. У іх ёсць рахунак праз які яны збіраюць гэтыя сродкі. А ў нашых базылянаў да некаторага моманту было ўвогуле мёртва, нічога практычна не адбывалася. А масштабы непараўнальныя. Бо тут зараз ідзе размова толькі пра тое каб проста накрыць будынак, каб ён не разбураўся зімой, восенню і вясной.

А па-другое, а можа быць гэта і больш важна: фактычна гэты помнік з майго дзяцінства. Я памятаю ўсё. Я фактычна вырас каля гэтых муроў. Наша вуліца была блізка ад таго месца дзе стаяў помнік і я яго памятаю цалкам, увесь. Разам са святыняй. І таму я выступіў з гэтай ініцыятывай. Дай Бог нам хаця б закансэрваваць, а потым ужо аднавіць, рэстаўраваць гэты кляштар. Тым больш, што ў параўнанні з масштабамі іншых помнікаў, гэта не настолькі вялікі аб’ект. Тут прасцей гэта ўсё зрабіць. Але потым мы ставім і задачу аднаўлення святыні. Па другому не можа быць. І ёсць жа прыклады. Напрыклад Віцебск колькі там усяго зроблена для аднаўлення, колькі там ужо адноўлена помнікаў. Гэта Магілёў. Ды ўрэшце рэшт і ў самой Оршы. Паглядзіце як цудоўна зрабілі, няхай сабе і не поўнасцю, езуіцкі кляштар. І я спадзяюся на парцяг працы. Гэтыя будынкі ўжо ёсць.

Мы жывем у дваццаць першым стагоддзі – гэта іншы час. Час руйнавання, замоўчвання і бяздзеяння прайшоў. Зараз трэба працаваць, рабіць, ставіць максімальныя задачы, і імкнуцца іх дасягаць.

-
У сваім звароце да старшыні аблвыканкаму Касінца вы казалі, што, ў прынцыпе, дзяржава павінна аднаўляць , ці хаця б дапамагаць у аднаўленні помнікаў. Таму што дзяржава за савецкім часам іх і руйнавала. Але, зразумела, што ў сёняшняй сітуацыі ў дзяржавы не хапае грошай шмат на што. Вы думаеце, што рэальна каб дзяржава пацягнулап такія выдаткі ці, ўсё ж такі, варта раздаваць помнікі цэрквам, прадпрымальнікам, былым уладальнікам?..

-
Я трымаюся гэтай думкі і па сёняшні дзень. Што дзяржава якая давяла помнік да такога стану, павінна прыняць самы актыўны ўдзел у яго аднаўленні, яна павінна дапамагаць. Але і грамадскасць, патрыятычная грамадскасць не павінна быць у баку. Таксама павінна неяк дапамагаць. Але асноўны цяжар павінна несці дзяржава. І мы павінны ім гэта патлумачыць, паказаць, даказаць. Бо гэта не чужое – гэта наша, наша спадчына.

-
Для вас асабіста гэта першая дабрачынная выстава, калі вы свае творы выстаўляецца з дабрачыннымі мэтамі?

-
Першая. Я і сам такога вопыту асабліва не маю. Ды і наогул у нас вельмі рэдка хто рабіў нешта ў падобным плане.

-
Не шкада свае творы прадаваць не на карысць сабе?

-
Калі мне палова выдаткаў вернецца – будзе дастаткова, і дзякуй Богу. Галоўнае – помнік. Усё э такі гэта вельмі важна. І дай Бог, каб у нас усё атрымалася.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 995

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 642

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 594

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 549

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 649

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 306

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 406

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 400

[/category]