Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Заява па Гайдукову

Заява па Гайдукову

Заява Праваабарончага цэнтру "Вясна" і Беларускага Хельсінкскага камітэта адносна вынясення прысуду Андрэю Гайдукову


МІНСК. 1 ліпеня 2013 г.

1 ліпеня 2013 года Андрэй Гайдукоў асуджаны па частцы 1 артыкула 14 і артыкуле 356-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на ўстанаўленне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы) і прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі.

Крымінальны пераслед Андрэя Гайдукова быў распачаты ў пачатку лістапада 2012 года, калі ён быў затрыманы супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ. 13 лістапада 2012 г Камітэтам дзяржаўнай бяспекі распаўсюджаная інфармацыя аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які займаўся па заданні замежнай выведкі зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару. У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.356 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці). Ужо ў ходзе судовага разбору абвінавачванні перакваліфікаваныя на частку 1 артыкула 14 і артыкул 356-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" канстатуюць, што папярэдняе расследаванне і судовае разбіральніцтва былі цалкам закрытымі і непразрыстымі, нягледзячы на павышаную цікавасць да гэтай справы з боку грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі. Пры гэтым кампетэнтнымі органамі не было дадзена ніякага абгрунтавання неабходнасці разгляду справы ў закрытым судовым пасяджэнні. З улікам таго, што Гайдукову спачатку інкрымінавалася здзяйсненне больш цяжкага злачынства (арт. 356 КК - Здрада дзяржаве), а ў далейшым яго дзеянні былі перакваліфікаваныя на менш цяжкае злачынства, можна выказаць здагадку, што неабходнасць у разглядзе дадзенай справы ў закрытым судовым разглядзе была выклікана жаданнем схаваць ад грамадскасці незаконныя метады расследавання і правакаванне абвінавачанага да здзяйснення больш цяжкага злачынства. Такая кваліфікацыя зробленага судом паказвае, што КДБ увёў у зман грамадскасць у той час, як супрацоўнікамі КДБ не было выяўлена факту ўстанаўлення грамадзянінам Рэспублікі Беларусь супрацьпраўнага супрацоўніцтва з органамі замежнай дзяржавы. Пры устаноўленых абставінах супрацоўнікі КДБ працягвалі схіляць Гайдукова да здзяйснення больш цяжкага злачынства, гэта значыць, здзейснілі правакацыю.

У ходзе расследавання парушалася права А.Гайдукова на абарону, адвольна абмяжоўваліся яго сустрэчы з адвакатам. Кантакты з роднымі былі абмежаваныя нерэгулярнай, жорстка цэнгзураванай перапіскай. Мерай уздзеяння на адваката - абаронцы А.Гайдукова, стала папярэджаньне аб крымінальнай адказнасці за разгалошванне дадзеных папярэдняга расследавання. Дадзеная мера, якая празмерна шырока прымяняецца на практыцы, сур'ёзна абмяжоўвае магчымасці адваката адстойваць інтарэсы свайго падабароннага.

А.Гайдукоў асуджаны за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага артыкулам 356-1 Крымінальнага кодэкса, якая прадугледжвае адказнасць за ўсталяванне супрацоўніцтва на канфідэнцыйнай аснове са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы пры адсутнасці прыкмет здрады дзяржаве. Гэта дзеянне было крыміналізавана ў лістападзе 2011г.

Беларускія праваабаронцы ўжо тады паказвалі на недапушчальнасць выкарыстання ў крымінальным законе некарэктных азначэнняў, у тым ліку такіх , якія дапускаюць адвольнае або пашыральнае іх тлумачэнне.

У канцы мая 2013 года з заявы старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі В.Вакульчыка стала вядома, што крымінальная справа па абвінавачванні А.Гайдукова накіравана ў суд, дзе была разгледжана ў закрытым судовым пасяджэнні; прад'яўленае абвінавачванне не мянялася. Такая празмерная актыўнасць кіраўніка КДБ, а ня пракуратуры, якая падтрымлівае абвінавачванне ў судзе, у асвятленні дэталяў і перспектыў судовага разбору сведчыла аб магчымым уплыве Камітэта дзяржаўнай бяспекі на высновы і працэсуальныя рашэнні суда.

Характар абвінавачвання з улікам грамадскай значнасці справы не пакідае сумненняў у тым, што разгляд яе ў судзе павінен быў прайсці з захаваннем прынцыпу галоснасці, паколькі перадумоў для яго абмежаванняў, прадугледжаных законам, не існавала.

Варта адзначыць, што дзеянне, за ўчыненне якога асуджаны Гайдукоў, адносіцца да катэгорыі злачынстваў, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі. Да асобы, абвінавачанай ў яго здзяйсненні, нельга прымяніць меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Згодна з пунктам 1 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь «Аб прызначэнні судамі пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі» пазбаўленне волі ў якасці пакарання можа прызначацца толькі ў прадугледжаных законам выпадках, за здзяйсненне злачынстваў, якія ўяўляюць значную грамадскую небяспеку, калі суд з улікам характару здзейсненага злачынства і асобы вінаватага прыйдзе да высновы, што яго ізаляцыя забяспечыць абарону грамадства ад злачынных замахаў і будзе спрыяць мэтам крымінальнай адказнасці. Аналіз наяўных дадзеных не дазваляе зрабіць выснову пра тое, што прызначанае судом пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з'яўляецца апраўданым. На наш погляд, факт прызнання судом Гайдукова вінаватым у замаху на здзяйсненне злачынства, якое адносіцца да катэгорыі не ўяўляючых вялікай грамадскай небяспекі, раней не судзімага, не дазваляў суду ўжыць да яго рэальнае пазбаўленне волі. Такім чынам, заключэнне пад варту і асуджэнне да пазбаўлення волі з'яўляецца адвольным.

Ацэньваючы ў сукупнасці названыя абставіны, характар прад'яўленага абвінавачвання, дапушчаныя падчас папярэдняга расследавання працэсуальныя парушэнні, а таксама закрыты рэжым разгляду справы ў судзе, зыходзячы з наяўнай у праваабаронцаў інфармацыі аб дзеяннях Гайдукова, якія паслужылі фармальнай падставай для яго затрымання, Праваабарончы цэнтр "Вясна" і РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" прыходзяць да наступнай высновы:

асуджэнне А. Гайдукова з'яўляецца неабгрунтаваным і палітычна матываваным, паколькі яно ў значнай ступені мела на мэце павышэнне ролі і значнасці КДБ у дзяржаве непрымальнымі ў дэмакратычным грамадстве метадамі, а пазбаўленне свабоды было ужыта ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, працягласць пазбаўлення волі відавочна непрапарцыйна (неадэкватна) правапарушэнню, у якім асоба была прызнаная вінаватай;

РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт" і Праваабарончы Цэнтр "Вясна" патрабуюць неадкладнага вызвалення А. Гайдукова, адмены незаконна вынесенага прысуду і яго перагляду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 993

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 640

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 593

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 547

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 647

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 306

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 404

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 400

[/category]