Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Марцін Угла

Марцін Угла

Кіраўнік Östgruppen: “Справядлівасць у Беларусі ў рэшце рэшт пераможа” - паводле ПЦ "Вясна"


Пытанне правоў чалавека ў Беларусі застаецца ў фокусе ўвагі не толькі беларускіх праваабаронцаў, але і замежных праваабарончых арганізацый. Вялікую працу па распаўсюдзе інфармацыі пра правы чалавека ў Беларусі, салідарныя акцыі і шмат яшчэ розных відаў дзейнасці ажыццяўляе шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen. Пра гэта распавядае кіраўнік арганізацыі Марцін Угла.

- Гэтай вясной мы вельмі актыўна працавалі ў пытаннях, звязаных з Беларуссю. Мы праводзілі дастаткова вялікія кампаніі супраць правядзення чэмпіянату свету па хакею ў Мінску ў 2014 годзе. З аднаго боку, кампанія не ўдалася -- Міжнародная федэрацыя хакею вырашыла праводзіць чэмпіянат у Беларусі. Але нам ўдалося падняць маштабна пытанне адносна правоў чалавека ў Беларусі. І гэтая інфармацыя вельмі важная для шведаў.

- Ці займаецеся вы пытаннямі наяўнасці палітвязняў у Беларусі, у прыватнасці, Алеся Бяляцкага?

- Канешне, гэта вельмі цяжкая сітуацыя. Мы ўвесь час стараемся нагадаць пра тое, што Алесь Бяляцкі ўвесь час знаходзіцца за кратамі. Рэгулярна патрабуем, каб нашы палітыкі і палітыкі Еўразвязу ставілі патрабаванні аб вызваленні Алеся Бяляцкага і ўсіх палівязняў. У апошнія гады, асабліва пасля снежня 2010 года, шведскае насельніцтва стала больш гэта ведаць пра Беларусь і падзеі, якія там адбываюцца. Інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі пашырыў таксама і чэмпіянат хакею ў Швецыі, калі быў скандал з бел-чырвона-белым сцягам.

- Хто арганізаваў акцыю ў Швецыі ў падтрымку бел-чырвона-белага сцяга?

- Шведская ініцыятыва Інфа-Беларусь. Да яе далучылася шмат беларусаў, якія жывуць у Стакгольме. Гэта была вельмі ўдалая акцыя. Вынікам яе стаў дазвол бел-чырвона-белага сцяга на арэне ў дальнейшых матчах.

- Чаму стала магчымай у Швецыі такая сітуацыя з нацыянальным сцягам?

- Афіцыйная беларуская дэлегацыя запатрабавала, каб выгналі фанатаў з бел-чырвона-белымі сцягамі. А шведскія арганізатары не так добра разумеюць сітуацыю і пагадзіліся на гэта. Канешне, гэта ганебнае рашэнне. Арганізатары хацелі, каб чэмпіянат не быў палітызаваны. Але сваім рашэннем яны якраз палітызавалі мерапрыемства.

Што датычыць чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі, то мы будзем старацца інфармаваць шведскіх хакеістаў і шведскіх фанатаў, каб яны ведалі, у якую краіну паедуць, і што ёсць пэўная рызыка таго, што імі будуць карыстацца ў палітычных інтарэсах рэжыму.

Хачу адзначыць, што Östgruppen мае намер і надалей прыцягваць увагу шведаў да сітуацыі ў Беларусі. Для нас у гэтым накірунку вельмі важным з’яўляецца супрацоўніцтва з беларускімі праваабаронцамі. Мы лічым, што гэта вельмі важная справа. Я аптыміст. І думаю, што ў рэшце рэшт справядлівасць пераможа.

Марцін Угла з’яўляецца неўязным у Беларусь. Апошнія некалькі гадоў шведскаму праваабаронцу адмаўляюць у беларускай візе.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 980

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 633

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 587

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 543

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 639

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 299

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 399

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 396

[/category]