Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Яшчэ адзін ліст Макею

Яшчэ адзін ліст Макею

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў патрабуе ад МЗС Беларусі выканання рашэння ААН у справе Алеся Бяляцкага - паведамляе ПЦ "Вясна"


Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць Катаванняў (OMCT), звярнулася з адкрытым лістом да міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з патрабаваннем аб выкананні рашэння Працоўнай групы па адвольных затрыманнях ААН у справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Адкрыты ліст – Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Сп. Уладзіміру Макею

Міністру замежных спраў

Міністэрства замежных спраў

вул. Леніна, 19

220030, г. Мінск

Рэспубліка Беларусь

Парыж-Жэнева, 16 мая 2013 г.

На сваёй 64-й сесіі Працоўная група па адвольных затрыманнях Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ПГАЗ ААН) прыняла рашэнне A/HRC/WGAD/2012/39, апублікаванае 23 лістапада 2012 г., у якім прызнала, у прыватнасці, што затрыманне сп. Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага Цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнта FIDH, было адвольным, паколькі яно супярэчыць артыкулу 20, пункту 1 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (УДПЧ) і артыкулу 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП). ПГАЗ падкрэсліла, што адэкватным сродкам выпраўлення парушэння з’яўляецца вызваленне сп. Бяляцкага і забеспячэнне яго права на кампенсацыю ў адпаведнасці з артыкулам 9, пунктам 5 МПГПП.

5 сакавіка 2013 г. падчас 22-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ), якая адбылася ў Жэневе, дэлегацыя Рэспублікі Беларусь аспрэчыла права ПГАЗ праводзіць расследванне і прымаць меркаванні адносна затрымання сп. Алеся Бяляцкага і назвала расследванне і меркаванні ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Беларусі.

Абсерваторыя нагадвае, што Спецыяльныя працэдуры ААН (у тым ліку ПГАЗ) з’яўляюцца дапаможнымі органамі ААН. Яны былі створаны СПЧ ААН і падсправаздачныя яму. Сябры ПГАЗ абіраюцца Кансультатыўнай групай, якая прызначаецца СПЧ ААН, на падставе ведаў і досведу ў галіне іх мандата, добрасумленнасці, незалежнасці і бесстароннасці. Іх юрыдычныя заключэнні, такія як вышэйзгаданае рашэнне па справе Алеся Бяляцкага, з’яўляюцца рашэннямі ААН. Рэспубліка Беларусь як дзяржава-сябар ААН мае абавязак супрацоўнічаць з усімі органамі і механізмамі ААН (як гэта прадугледжана артыкулам 56 Статута ААН), а таксама звязана дамовамі, у прыватнасці МПГПП, які Беларусь ратыфікавала ў 1973 г.

Савет па правах чалавека ўсклаў на ПГАЗ паўнамоцтвы расследваць меркаваныя выпадкі затрыманняў, якія накладзены адвольна ці іншым чынам супярэчаць адпаведным міжнародным нормам, выкладзеным ва Усеагульнай дэкларацыі або ў адпаведных міжнародна-прававых дамовах, прынятых адпаведнымі дзяржавамі.

ПГАЗ ацэньвае інфармацыю, сабраную у межах працэдуры спаборнасці на празрыстай аснове, і выкарыстоўвае стандарт пераканаўчых доказаў, каб вызначыць, ці з’яўляецца затрыманне адвольным або несумяшчальным з адпаведнымі міжнароднымі стандартамі, або наяўная інфармацыя не з’яўляецца дастатковай, каб зрабіць такія вызначэнні. Метады працы ПГАЗ былі ўхвалены Камісіяй па правах чалавека ААН 15 красавіка 1997 г.

Будучы незалежным механізмам, яна мае права паводле свайго меркавання дзейнічаць адносна любой інфармацыі або ў асобным выпадку, які яна палічыць адпаведным. Абсерваторыя падкрэслівае, што ПГАЗ дзейнічала ў поўнай адпаведнасці з яе прэрагатывамі. У сувязі з гэтым нагадаем, што ПГАЗ ацэньвае ўсю інфармацыю ў святле міжнародна прызнаных стандартаў у галіне правоў чалавека, якія адносяцца да іх мандату, і міжнародных канвенцый, удзельніцай якіх з’яўляецца дзяржава.

У гэтым выпадку ПГАЗ пастанавіла, што законы, ужытыя для судовага пераследу і затрымання сп. Бяляцкага, супярэчаць міжнародным стандартам правоў чалавека, якія з’яўляюцца абавязковымі для выканання Рэспублікай Беларусь.

У святле ўсіх гэтых фактаў Абсерваторыя з павагай заклікае Вас выконваць вышэйзгаданыя міжнародныя абавязацельствы і, у прыватнасці, выканаць рашэнне A/HRC/WGAD/2012/39 ААН ПГАЗ па справе сп. Алеся Бяляцкага, у прыватнасці, шляхам:

- вызвалення яго неадкладна і безумоўна, і прадастаўлення яму права на кампенсацыю (пункт 53 Рашэння);

- выканання негатыўнага абавязацельства Беларусі не ўмешвацца ў заснаванне асацыяцый або іх дзейнасць, але таксама пазітыўнага абавязацельства дзяржавы гарантаваць і забяспечыць такія захады, як спрыянне задачам асацыяцый за кошт дзяржаўнага фінансавання або прадастаўленне падатковых льгот для фінансавых сродкаў, атрыманых з-за межаў краіны (пункт 48 Рашэння).

Нарэшце, Абсерваторыя з задавальненнем прымае да ведама прыхільнасць Рэспублікі Беларусь да супрацоўніцтва ў канструктыўным ключы з Саветам па правах чалавека і яго тэматычнымі Спецыяльнымі працэдурамі і настойліва заклікае яе накіраваць пастаяннае запрашэнне ўсім Спецыяльным працэдурам ААН і запрасіць Спецыяльнага дакладчыка ААН па становішчы праваабаронцаў у якасці праявы гэтага важкага абавязацельства.

Мы спадзяемся, што Вы возьмеце ўсе гэтыя заўвагі пад увагу. Застаемся ў Вашым распараджэнні для далейшага абмеркавання,

З павагай,

Суэр Белхасэн,

Прэзідэнт FIDH

Джэральд Стэйброк,

Генеральны сакратар OMCT

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 981

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 633

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 587

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 543

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 639

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 300

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 399

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 396

[/category]