Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Па Смалянах з выканкаму

Па Смалянах з выканкаму

Прыйшоў адказ на ліст, які накіравалі гарамадскія актывісты і краязнаўцы на імя старшыні выканкаму Лісоўскага


Нагадаем, што ў сваім лісце неабыякавя людзі напісалі канкрэтныя прапановы ў 4 пунктах па пытанні захавання гістарычных каштоўнасцяў у рэгіёне.

Нажаль у лісце, падпісаным намеснікам старшыні выканкаму А.В. Смірноўскім нічога не гаворыцца пра 4 пункты, але падрабязна распісваецца сітуацыя вакол пашкоджанага былога манастыра дамініканцаў у вёсцы Смаляны. Прыводзім тэкст ліста без зменаў:

"Аршанскі райвыканкам паведамляе, што Ваш зварот ад 23.04.2013 г. па пытанню несанкцыянаваных земляных работ каля рэшткаў былога дамініканскага касцёла ў г.п. Смаляны разгледжаны.

У г.п. Смаляны Аршанскага раёну размешчаны помнік гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь - рэшткі былога дамініканскага касцёла (шыфр згодна Спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь 212Г000138). Ахоўная зона дадзенага помніка на сёняшні дзень не распрацаваная. Побач з рэшткамі былога дамініканскага касцёла знаходзіцца былы аднапавярховы манастырскі будынак калідорнага тыпу (далей - кляштар). Названы будынак помнікам архітэктуры не з'яўляецца.

Па меркаванню даследчыкаў кляштар размешчаны паралельна паўночнаму фасаду касцёла. Да 1832 года ў кляштарным будынку жылі манахі-дамініканцы, тут жа размяшчалася і невялікая парафіяльная школка. У 1832 годзе кляштар быў ліквідаваны. Касцёл быў ператвораны ў парафіяльны, у кляштарным будынку размясцілася плябанія. У 1837 годзе ў ёй быў зроблены новы гонтавы дах . У жніўні 1853 года ў Смалянах здарыўся пажар, у якім пашкоджаны кляштарныя пабудовы. На плябані агнём быў знішчаны дах, адноўлены ў 1854 годзе. К канцу ХІХ ст. будынкі былога кляштара прыйшлі ў заняпад. У 1989 годзе на прыватныя ахвяраванні пабудовы плябаніі былі капітальна адрамантаваны. У наступным годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Даукшы ўмацавалі падмуркі касцёла і ўпрыгожылі яго інтэр'еры. У 1903 годзе на двары плябані былі пабудаваны новыя вазоўня-стайня і лядоўня. У 1920 -я гады касцёл у Смалянах быў зачынены, у памяшканнях былога кляштара размяшчалася польская школа. У 1930-я гады кляштарны будынак перададзены машына-трактарнай станцыі, што прывяло да фактычнага яго знішчэння. У нездавальняючым і аварыйным стане будынак знаходзіцца і ў цяперашні час, выклікаючы небяспеку для жыхароў і турыстаў. Загад аб зносе указанай пабудовы з боку адміністрацыі сельгаспрадпрыемства "Смаляны" не выдавалася.

Рашэннем Аршанскага раённага Савета дэпутатаў ад 18 лістапада 2011 г. № 104 зацверджана праграма зберажэння гісторыка-культурнай спадчыны Аршанскага раёна на 2011 - 2015 гады, якой прадугледжаны комплекс захадаў па забеспячэнню зберажэння і законнага выкарыстання аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Аршанскага раёна.

Руіны замка "Белы Ковель" уключаны ў Дзяржпраграму "Замкі Беларусі".

2 мая 2013 г. ў г. Орша адбылося чарговае паседжанне каардынацыйнага савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Аршанскім райвыканкаме (далей - савет). Адным з разглядаемых пытанняў было "Аб правядзенні земляных работ каля руінаў былога дамініканскага касцёла ў г.п. Смальяны Аршанскага раёна".

У рабоце савета прыняла ўдзел прадстаўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ляўко Вольга Мікалаеўна, загадчык Цэнтра гісторыі даіндустрыяльнага грамадства Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Таксама В.М. Ляўко сумесна з прадстаўнікамі аддзела культуры Аршанскага раёвыканкама з выездам у г.п. Смаляны быў абследваны помнік архітэктуры - руіны былога дамініканскага касцёла, тэрыторыя, прылеглая да яго, будынак былых сельскагаспадарчых майстэрань.

У выніку абследвання вызначана, што ў красавіку 2013 года каля будынка былых сельскагаспадарчых майстэрань былі выкапаны два катлаваны. Выкапаныя катлаваны побач з помнікам архітэктуры - руінамі былога дамініканскага касцёла XVIII ст. носяць несанкцыянаваны характар, аб чым у пісьмовым выглядзе, згодна дзеючага заканадаўства, аддзелам культуры Аршанскага райвыканкама быў папярэджжаны уласнік, і паведамлены аб прыпыненні правядзення земляных работ. Руінам былога дамініканскага касцёла - помніку архітэктуры VIII ст., былому кляштарнаму будынку ў выніку правядзення земляных работ якія-небудзь пашкоджанні не прычынены.

Па выніках агляду рэшткаў былога дамініканскага касцёла і тэрыторыі побач з ім аддзелам культуры Аршанскага райвыканкама накіраваны афіцыйны запыт у адрас Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб выдачы пісьмовага заключэння па выніках агляду і абследвання, вызначэння далейшых дзеянняў у дачыненні былога кляштарнага будынка.

Таксама паведамляем, што парадак стварэння турыстычных зон на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вызначаны Палажэннем аб парадкустварэння турыстычных зон, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2004 г. № 730 "Аб зацвярджэнні Палажэнняў аб парадку стварэння турыстычных зон і вядзення Дзяржаўнага кадастра турыстычных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь" (далей - Палажэнне).

У адпаведнасці з пунктам 2 Палажэння турыстычныя зоны ствараюцца ў мэтах развіцця ўязднога турызма, турыстычнай індустрыі, аховы і рацыянальнага выкарыстання турыстычных рэсурсаў.

Згодна пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2005 года № 573 "Аб стварэнні турыстычных зон" г.п. Смаляны ўваходзіць у склад Аршанска-Копыскай культурна-турыстычнай зоны з цэнтрам у г. Орша. Дадзены рэгіянальны турыстычны цэнтр з філіялам у г.п. Копысь уключае Аршанскі, Дубровенскі, Талочынскі, Чашніцкі раёны, горад Навалукомль.

Дадаткова паведмляем, што адказ на Ваш зварот у адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" Вы маеце права абскардзіць у Віцебскім абласным выканаўчым камітэце."

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 993

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 639

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 593

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 546

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 645

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 306

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 403

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 400

[/category]