Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Заява праваабаронцаў

Заява праваабаронцаў

FIDH і “Вясна” патрабуюць зняцця абвінавачванняў супраць актывістаў і журналістаў, асуджаных пасля “Чарнобыльскага шляху”


Парыж-Менск - 30 красавіка 2013 г.

FIDH і ПЦ “Вясна” патрабуюць зняцця абвінавачванняў супраць шасці чалавек, у тым ліку двух журналістаў, аднаго праваабаронцы і аднаго актывіст а, у сувязі з штогадовай мемарыяльнай акцыяй да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

“Па ацэнках праваабарончых арганізацый, якія праводзілі назіранне за дэманстрацыяй, яна прайшла мірна, без эксцэсаў, у поўнай адпаведнасці з вызначаным Мінгарвыканкамам фарматам. Таму я лічу, што затрыманні і далейшыя адміністрацыйныя арышты ўдзельнікаў санкцыянаванага ўладамі мірнага сходу з’яўляюцца цалкам незаконным, грубым парушэннем канстуцыйных правоў. Арышты журналістаў незалежных СМІ пры выкананні імі сваіх прафесійных абавзкаў яскрава сведчаць аб рэпрэсіўным стаўленні беларускіх уладаў да свабоды слова ў краіне”, адзначыў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

“Гэтыя абвінавачванні і затрыманні з’яўляюцца відавочнай спробай захаваць атмасферу страху сярод беларускіх грамадзянаў, якія бралі ўдзел у дазволенай уладамі мірнай дэманстрацыі”, — кажа Прэзідэнт FIDH Суэр Белхасэн.

29 красавіка 2013 г. два журналісты Радыё Рацыя Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі асуджаныя на трое сутак арышту кожны за “непадпарадкаванне загадам міліцыі” падчас асвятлення масавага мерапрыемства. Праваабаронца Вячаслаў Дашкевіч, які назіраў за акцыяў, быў прысуджаны да пяці сутак адміністратыўнага арышту па тых жа абвінавачваннях. Актывіста Ігара Трухановіча прысудзілі да дзесяці сутак арышту па абвінавачванні ва ўдзеле ў незаконным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Яшчэ два ўдзельнікі маніфестацыі – Дзмітрый Чарняк і Аляксандр Тарнагурскі – былі асуджаныя да дзесяці сутак арышту кожны па аналагічных абвінавачаннях. Таксама зафіксаваныя некалькі арыштаў напярэдадні, падчас і пасля масавага мерапрыемства.

Факты:

Масавае мерапрыемства, прысвечанае катастрофе на Чарнобыльскай атамнай станцыі, адыбваецца штогод 26 красавіка. Сёлета дэманстрацыя была дазволеная ўладамі і прайшла даволі мірна. Аднак прадстаўнікі праваахоўных органаў не ўстрымаліся ад перашкодаў.

Людзі сабраліся каля кінатэатра “Кастрычнік” у 18:30. Яны трымалі транспаранты “Кошт АЭС – нашыя жыцці”, “Мы супраць будаўніцтва АЭС”, “Гарачае лета 1986-га – для каго?”. Маладыя людзі ў масках з тканіны распаўсюджвалі ўлёткі “Бюджэтныя сродкі, якія расходуюцца на АЭС, нічога не пакідаюць на заработную плату”. У натоўпе былі бачныя сцягі грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, руху “Гавары праўду!”, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Беларускага народнага фронту. Тыя, хто ішоў на чале маніфестацыі, неслі ікону Божай Маці Чарнобыльскай. Людзі скандавалі “Жыве Беларусь!”, “Не – АЭС у Беларусі!”, “Астравец – не другі Чарнобыль”. Дэманстранты заклікалі вызваліць усіх палітычных зняволеных. Удзельнікі акцыі называлі зняволеных па імёнах.

Месца правядзення мітынгу, плошча Бангалор, была акружана металічным плотам і жоўтымі стужкамі. АМАП старанна абшукваў усіх удзельнікаў дэманстрацыі. Не дазвалялі праносіць гучнагаварыцелі на сцэну, хоць арганізатары мітынгу атрымалі дазвол на выкарыстанне гучнагаварыцеляў.

У ходзе мітынгу была прынятая рэзалюцыя, якая ўключала патрабаванні спыніць будаўніцтва Астарвецкай АЭС і вызваліць палітычных зняволеных. Было таксама абвешчана, што будзе заснаваны Нацыянальны экалагічны камітэт імя Івана Нікітчанкі.

Два журналісты Радыё Рацыя былі затрыманыя пасля таго, як дэманстрацыя скончылася, каля 10-й гадзіны вечара. Журналісты мелі пры сабе пасведчанні прэсы. Аднак, яны былі дастаўлены ў Савецкі РУУС; тым часам, дзяжурны адмаўляў, што туды дастаўлялі якіх-небудзь затрыманых. Апоўначы калегі журналістаў убачылі, што іх забіраюць у ЦІП на Акрэсціна. Дзяжурны ў следчым ізалятары паведаміў, што журналістаў абвінавацілі ў непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі (артыкул 23.4 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях). Аднак раніцай ахоўнік адмовіўся прыняць перадачу для затрыманых, сцвярджаючы, што рэчы можна будзе перадаць толькі пасля суду, які меў адыбыцца ў панядзелак.

У ходзе іншага інцыдэнту былі затрыманыя два журналісты “Нашай Нівы”, аднак іх пазней вызвалілі. Аксана Рудовіч і Ірына Арахоўская спрабавалі зняць затрыманне анархіста Ігара Трухановіча. Пасля гэтага за імі прасачылі і затрымалі ў тралейбусе. Журналісты былі дастаўлены ў сінім мікрааўтобусе людзьмі, якія адмовіліся прадстаўляцца. Яны былі дастаўлены ў той жа аддзел міліцыі, дзе супрацоўнікі прагледзелі запісы, праверылі дакументы і вызвалілі іх.

26 красавіка незалежныя журналісты Аляксандр Баразенка і Наста Яўмен былі таксама ненадоўга затрыманыя ў Астраўцы, куды яны прыехалі, каб зняць рэпартаж пра вандроўку актывістаў апазіцыі да будаўнічай пляцоўкі атамнай станцыі.

Перад пачаткам акцыі былі затрыманыя многія актывісты экалагічнага руху супраць будаўніцтва атамнай станцыі. Напрыклад, старшыня савета арганізацыі “Экадом” Ірына Сухій, актывісты Васіль Сінюхін, Канстанцін Кірыленка і Вольга Каскевіч былі затрыманыя каля сваіх кватэраў. Іх трымалі ў РУУС Першамайскага раёна і выпусцілі, калі “Чарнобыльскі шлях” быў скончаны. Іншыя эколагі, заблакаваныя ў сваіх кватэрах, не маглі далучыцца да дэманстрацыі. Эколагі мелі намер пратэставаць супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі падчас “Чарнобыльскага шляху” 2013 года.

Раней у той жа дзень у горадзе Астравец Гродзенскай вобласці, дзе ўзводзіцца атамная электрастанцыя, быў двойчы затрыманы лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, а таксама некалькі журналістаў, якія яго суправаджалі.

Праваабаронца Вячаслаў Дашкевіч быў затрыманы каля будынку Савецкага РУУС, куды былі дастаўленыя некаторыя з затрыманых. Пасля мітынгу, актывіст анархісцкага руху Ігар Трухановіч быў збіты чатырма супрацоўнікамі спецслужбаў у цывільным.

Былі затрыманыя нават журналісты, якія здымалі напад на Ігара, а таксама іншыя удзельнікі мітынгу на плошчы Бангалор.

Для атрымання дадатковай інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека падчас маніфестацыі гл. (на рускай мове) справаздачу аб выніках маніторынгу “Чарнобыльскага шляху – 2013”, падрыхтаваную беларускімі праваабаронцамі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 983

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 635

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 589

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 544

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 640

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 300

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 399

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 396

[/category]