Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Атака прайшла

Атака прайшла

Сайт “Вясны” працуе ў штатным рэжыме


25 красавіка прыкладна каля 21-00 гадзін шляхам несанкцыянаванага доступу на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна» быў палярна зменены сэнс некаторых публікацый. Прычым гэта было здзейснена адразу на трох мовах сайта: беларускай, расейскай і англійскай.

У прыватнасці, была замененая інфармацыя пра падпісанне Андрэем Курэйчыкам петыцыі супраць смяротнага пакарання — напісана, што ён падтрымаў смяротнае пакаранне. Былі замененыя коды на відэа, якое размешчанае на youtube : замест відэазвароту Андрэя Курэйчыка быў устаўлены відэаролік за захаванне смяротнага пакарання.Таксама заменена інфармацыя пра пазіцыю Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) — напісана тое, што яна выступае ў падтрымку дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Змены адбыліся і ў некаторых іншых матэрыялах.

Цягам 30 хвілінаў супрацоўнікам інфармацыйнай службы “Вясны” ўдалося перадухіліць наступныя атакі і выправіць фальшывую інфармацыю.

У той жа дзень, 25 красавіка быў узламаны сайт «Беларускага партызана». Хакеры размясцілі на галоўнай старонцы інфармацыю, у якой гучала пагроза некаторым незалежным сайтам: «Мы маглі б заваліць і вас, і „Хартыю“, і „Вясну“, і многіх іншых яшчэ даўно, але мы даём вам магчымасць існаваць пад нашым кантролем. Чаму мы гэта не рабілі? Проста цікава, хто, адкуль і ШТО кажа. А цяпер у нас ёсць спіс гаваруноў, якіх папярэджваем ў апошні раз: кажыце, пішыце, але не зарывайцеся, не трэба ліць бруд і абражаць АСОБУ».

Правабаронцы нагадваюць, што ўвечары 2 сакавіка такім жа чынам на сайце магілёўскага аддзялення праваабарончага цэнтру «Вясна» з'явілася публікацыя з пагрозамі ад праваабаронцы Барыса Бухеля незалежнаму журналісту Алесю Буракову. Невядомымі асобамі ўзламаная бяспека сайта і замененыя паролі доступу да панэлі адміністратара (бэк-офісу).

Гэтыя факты сведчаць толькі пра адно: дзейнасць праваабаронцаў недаспадобы дзеючай уладзе і таму прыкладаюцца вялікія намаганні, каб нанесці максімальны ўрон і праваабаронцам, і ўвогуле грамадзянскай супольнасці. Варта ўзгадаць, што сайты “Беларускі партызан”, “Хартыя 97” і “Вясна” ўнесеныя ў “чорныя” спісы і зачыненыя для прагляду ў дзяржаўных установах. Тым не меней, нават такая сітуацыя, калі створаныя перашкоды для вольнага прагляду сайта, непакоіць улады, якія баяцца праўдзівай інфармацыі аб стане з правамі чалавека ў Беларусі.

Падобныя выклікі толькі пераконваюць “вясноўцаў” у тым, што яны на правільным шляху, і менавіта гэта дадае нам моцы, робіць нас згуртаванымм, прафесійнымі і моцнымі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" і надалей будзе распаўсюджваць аб'ектыўную і бесстароннюю інфармацыю аб стане з правамі чалавека ў нашай краіне.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 979

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 632

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 586

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 542

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 638

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 298

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 397

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 395

[/category]