Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Руйнаваць будынак манастыра ў Смалянах забаронена

Руйнаваць будынак манастыра ў Смалянах забаронена

У міністэрства культуры пададзена заява пра наданне будынку былога манастыра дамініканцаў статусу гісторыка-культурнага помніку


Падача такой заявы азначае тое, што пакуль яна не будзе разгледжана любыя працы на дадзеным аб'екце павінны быць спыненыя. Нагадаем, што 17 красавіка будынак, які гісторыкі і краязнаўцы лічаць былым жылым корпусам манастыра, а мясцовыя ўлады і ўласнік лічаць пабудовай 1937 года, пачалі руйнаваць. Намагннямі краязнаўцаў удалося спыніць афіцыйныя работы па руйнаванні гістарычнага будынку, пры гэтым мясцовыя жыхары, пабачыўшы, што будынак зносяць пачалі расцягваць яго на будаўнічыя матэр'ялы. Тым не меньш, будынак яшчэ можна захаваць і адрэстаўраваць.

Прыводзім тут гістарычную даведку, якая з іншымі дакумантамі перададзеная на разгляд у міністэрства культуры. Арфаграфія захаваная.

Манастыр дамініканцаў

пры касцёле Дзевы Марыі ў Смалянах (Аршанскі раён).

Дамініканскі кляштар пры касцёле ў Смалянах быў заснаваны на сродкі князя Гераніма Сангушкі і яго жонкі Канстанцыі Сапежанкі 20 сакавіка 1680 г. Кляштар дамініканцаў быў пабудаваны ў Смалянах пры касцёле Дзевы Марыі. Комплекс кляштарных пабудоў першапачаткова быў драўляны.

Пабудова касцёла прыпадае прыпадае прыкладна на той жа час, а менавіта 1678–80-я гг. па фундацыі таго ж князя Сангушкі. У гістарычных крыніцах адзначаецца пабудова касцёла ужо пры існуючым манастыры дамініканцаў.

Пасля смерці 1729 г. сваёй жонкі Марыі-Ганны Любамірскай князь Павел-Караль Сангушка пабудаваў у Смалянах для ксяндзоў-дамініканцаў новы драўляны касцёл, а ў 1734 г. – драўляны кляштар.

Улічваючы тое, што з цэглы касцёл быў узведзены ў другой палове 18 ст. (1786), прыкладна да гэтага часу мэтазгодна аднесці пабудову цаглянага будынка кляштара. Мураваны кляштар пачаў узводзіцца адначасова з касцёлам, аднак будаўніцтва яго было скончана толькі на пачатку XIX ст.

Да 1832 г. у кляштарным будынку жылі манахі-дамініканцы, тут жа размяшчалася і невялікая парафіяльная школка. У 1832 г. кляштар быў ліквідаваны. Касцёл быў ператвораны ў парафіяльны. У кляштарным будынку размясцілася плябанія. У 1837 г. у ёй быў зроблены новы гонтавы дах. У жніўні 1853 г. у Смалянах здарыўся пажар, у якім пашкоджаны кляштарныя пабудовы. На плябані агнём быў знішчаны дах, адноўлены ў 1854 г.

Да канца XIX ст. будынкі былога кляштара прыйшлі ў заняпад. У 1898 г. на прыватныя ахвяраванні пабудовы плябані былі капітальна адрамантаваны. У 1899 г. намаганнямі ксяндза Герасімовіча пад кіраўніцтвам архітэктара Даўкшы храм і манастырскі будынак былі адноўлены.

На прамежак ХІХ – пач. ХХ ст. комплекс утвараў з сябе: будынак касцёла, плябань, кляштарны будынак, а таксама пры двары плябані існавалі вазоўня-стайня і лядоўня і інш.

Манастырскі будынак прадстаўляе з сябе 1-павярховую пабудову калідорнага тыпу. Калідор перакрыты цыліндрычным скляпеннем, абапал якога ідуць келлі і гаспадарчыя памяшканні.

Дадатковым сведчаннем, што дадзены будынак з’яўляецца былым кляштаром сведчыць размяшчэнне яго паралельна паўночнаму фасаду самога касцёла.

У 1920-х гг. касцёл у Смалянах быў зачынены, у памяшканнях былога кляштара размяшчалася польская школа. У 1930-х гг. кляштарны буданак перададзены машына-трактарнай станцыі, што прывяло да фактычнага яго знішчэння, на фасадзе з’явілася дата “1937 г.”. Пры правядзенні нядаўніх прац на аб’екце акрамя белай селікатнай цэглы адкрылася старая цэгла чырвонага колеру. Таксама верагодна цэлымі захаваліся падмуркі кляштара.

Такім чынам, на падставе вышэй пералічаных матэрыялаў, можна вызначыць:

1) Кляштарны будынак быў узведзены з цэглы ў другой палове XVIII – пач. XIX ст., на месцы старога драўлянага кляштара.

2) Пачынаючы з 17 ст. касцёл і кляштар прадстаўлялі з сябе адзіны архітэктурны і гістарычны ансамбль. Улічваючы, што касцёлу на сённяшні дзень нададзена катэгорыя каштоўнасці №2 “Рэшткі былога дамініканскага касцёла” (другая палова XVIII ст.), неабходным прадстаўляецца надаць адпаведную катэгорыю і кляштарнаму будынку (“Рэшткі былога дамініканскага кляштара. Другая палова XVIII – пач. XIX ст.”).

3) Захаванне кляштара дамініканцаў (яго рэшткаў), вывучэнне, далейшая музеефікацыя, мэтазгодны для аднаўлення гістарычнай структуры ўсяго мястэчка Смаляны, якое на сёння прадстаўляе вялікі патэнцыял гісторыка-культурнага комплексу: замак “Белы Ковель”, Спаса-Праабражэнская царква 18 ст., касцёл 18 ст., магіла Тамаша Зана і г.д.

Падрыхтаваў

гісторык і краязнавец Каралёў Павел Анатольевіч

18.04.2013

Спіс літаратуры:

1. Кулагін, А.М. Касцёл найсвяцейшай дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў / А.М. Кулагін // Каталіцкія храмы на Беларусі: энцыкл. даведнік. - Мінск, БелЭн, 2000. – С. 145-146.

2. Баравы, Р.В. Дамініканскі касцёл / Р.В. Баравы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Віцебскай вобласці. – Мінск, 1985., Беларуская савецкая энцыклапедыя імя П. Броўкі. – С. 113-114.

3. Баравы, Р.В. Смалянскі касцёл і кляштар дамініканцаў / Р.В. Баравы // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва. – Мінск, 1987. – Том. 5, Беларуская савецкая энцыклапедыя імя П. Броўкі. – С. 80.

4. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры [Электр. рэсурс]. Электр. апт. дыск (CD-ROM).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 983

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 635

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 589

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 545

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 640

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 300

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 399

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 396

[/category]