Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Памяць пра Захаранку

Памяць пра Захаранку

16 красавіка ў Менску прайшла вечарына памяці зніклага амаль 14 гадоў назад былога міністра ўнутраных спраў Беларусі, палітыка Юрыя Захаранкі - паведамляе ПЦ "Вясна"


Імпрэзу "Мы не забудзем" зладзілі актывісты ствараемай арганізацыі “Маладыя хрысціянскія дэмакраты”.

Па словах кіраўніцы МХД Марыны Хоміч, падобныя мерапрыемствы ў памяць зніклых альбо загінулых беларускіх палітыках, грамадскіх дзеячах, журналістах будуць працягнуты і надалей. Так, наступная вечарына ў рамках кампаніі "Мы не забудзем" будзе прысвечана скрадзенаму тэлеаператару Дзмітрыю Завадскаму.

Нагадаем, што следства па справе зніклых палітыкаў, якое працягвалася амаль 14 год, так і не ўстанавіла ні акалічнасцей іх знікнення, ні вінаватых у гэтым. Між тым, тэрмін даўніны па гэтых справах заканчваецца праз год. Пасля 2014 года ўлады могуць са спакойным сумленнем заявіць аб тым, што “мы зрабілі ўсё магчымае, аднак целы зніклых не знойдзеныя, а вінаватыя не ўстаноўленыя”.

“У наступным годзе, згодна дзеючага заканадаўства скончыцца тэрмін даўніны злачынства адносна Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага. Яшчэ праз год і справу Змітра Завадзкага закрыюць і здадуць у архіў. У грамадзтва амаль не засталося часу, каб дамагчыся ад уладаў расследавання гэтых гучных спраў і адказу на пытанне, што стала з гэтымі людзьмі. Таму мы пачынаем агульнанацыянальную кампанію памяці зніклых” – паведаміла Марына Хоміч.

Праваабаронца Алег Воўчак, які прадстаўляе інтарэсы сям’і Юрыя Захаранкі, бачыць свой варыянт далейшых дзеянняў: ён змагаецца за тое, каб справа Юрыя Захаранкі была перакваліфікаваная па іншаму артыкулу Крымінальнага кодэксу (арт. 128 КК РБ - злачынства супраць бяспекі чалавецтва), які не мае тэрміну даўніны. Пакуль жа ўлады на такія прапановы не адказваюць, але праваабаронцы і прадстаўнікі палітычных партый не спыняюць намаганняў. Алег Воўчак таксама прывёў досвед Аргенціны, дзе зараз каля 80 былых службоўцаў і следчых прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці за бяздзеянне пад час расследавання спраў зніклых апазіцыянераў.

На імрэзе таксама выступілі адзін з кіраўнікоў ствараемай партыі БХД Віталь Рымашэўскі, маці зніклага тэлеаператара Змітра Завадзкага Вольга Завадзкая , сябар Юрыя Захаранкі, пачынальнік Беларускай нацыянальна-дэмакратычнай партыі Анатоль Астапенка, быў паказаны фрагмент дакументальнай стужкі з інтэрвію са зніклым палітыкам.

Удзельнікі вечарыны паставілі свае подпісы пад пэтыцыяй на адрас Генеральнай пракуратуры, якую склаў праваабаронца Гары Паганяйла.

Варта нагадаць, што 12 лютага прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх рухаў і праваабарончых арганізацый сабраліся разам, каб выпрацаваць адзіную тактыку дзеянняў, якая б не дазволіла пакласці пад сукно справы таемных распраў над былым міністрам унутраных спраў Юрыем Захаранкам, палітыкам Віктарам Ганчаром, прадпрымальнікам Анатолем Красоўскім, журналістам Дзмітрыем Завадскім. Афіцыйна пра іх лёс нічога невядома. Паводле неафіцыйных звестак, яны сталі ахвярамі "эскадрону смерці".

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч яшчэ тады вылучыў 3 асноўныя блокі дзеянняў: прававыя дзеянні ў межах нацыянальнага заканадаўства; міжнародныя дзеянні, уключаючы зварот і прадстаўленне поўнай і дакладнай інфармацыі спецдакладчыку Рады ААН па Беларусі Міклашу Харашці, а таксама іншыя інструменты, уключаючы і Камітэт па правах чалавека ААН; інфармацыйны, які павінен быць скіраваны на працу з грамадствам і фарміраванне грамадскай думкі на сучасным узроўні.

Справы зніклых не павінны быць спісаныя ў архіў, ні праз год, ні праз дзесяць. Для грамадства ў іх не можа быць тэрміну даўніны, нават праз 15 год.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 993

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 639

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 593

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 547

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 646

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 306

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 403

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 400

[/category]