Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Праваабаронцы пра рэзалюцыю ААН

Праваабаронцы пра рэзалюцыю ААН

“Гэты моцны сігнал падтрымкі дасланы Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый абаронцам ва ўсім свеце, якія не маюць магчымасці фінансавання іх дзейнасці, пазбаўленыя законнага статусу і часта трапляюць пад крымінальную адказнасць за сваю праваабарончую працу”, — заявіла Прэзідэнт FIDH Суэр Белхасен.

“Мы вітаем прыняцце гэтай важнай рэзалюцыі, праз якую Савет па правах чалавека ААН заклікае да больш надзейнай абароны такіх суб’ектаў пераменаў і гарантаў свабоднага грамадства”, — сказаў Генеральны сакратар OMCT Джэральд Стэйброк. “Дзяржавы абавязаныя забяспечыць умовы, каб праваабарончыя НДА мелі магчымасць доступу да фінансавання”, — дадаў ён.

Гэтая рэзалюцыя зацвярджае і ўмацоўвае папярэднія высновы праваабарончых механізмаў ААН па прызнанні неадпаведнасці абмежавальных і рэпрэсіўных метадаў і законаў міжнароднаму заканадаўству ў галіне правоў чалавека. Гэта было прадэманстравана нядаўнім рашэннем Працоўнай групы ААН па адвольных затрыманнях (WGAD) у справе Алеся Бяляцкага, якое пацвердзіла , што Беларусь у парушэнне сваіх міжнародных абавязацельстваў умешваецца ў фінансаванне дзейнасці праваабарончых НДА, і заклікала Беларусь неадкладна вызваліць яго.Усе адпаведныя механізмы ААН павінны зараз абапірацца на гэты тэкст дзеля ўзмацнення абароны праваабаронцаў, якія сталі мішэнню для заканадаўства і практыкі па абмежаванні іх законнай дзейнасці ў многіх краінах.

Паводле дырэктара АДЦ “Мемарыял” у Санкт-Пецярбургу Вольгі Абраменкі, “новыя законы, прынятыя ў Расійскай Федэрацыі для рэгулявання НДА, выкарыстоўваюцца для нападу на грамадзянскую супольнасць: у дадзены момант у Маскве, Санкт-Пецярбургу і іншых месцах Расіі шмат якія незалежныя НДА адначасова правяраюцца паліцыяй, пракурорамі і нават падаткавай і пажарнай інспекцыяй з асаблівым акцэнтам на крыніцы фінансавання. Гэта відавочна рэпрэсіўная кампанія супраць абаронцаў правоў чалавека, і таму важна атрымаць міжнародную салідарнасць і падтрымку”. Намеснік дырэктара Каірскага інстытута праваабарончых даследаванняў Зіяд Абдэль Таваб дадаў, што “ў той час як суаўтарства Егіпта ў гэтай рэзалюцыі з’яўляецца пазітыўным крокам, Егіпет павінен выконваць свае абавязацельствы і неадкладна адмяніць драконаўскі праект закона аб НДА, што ў цяперашні час абмяркоўваецца ў верхняй палаце, які накіраваны на ўдушэнне працы нацыянальнай і міжнароднай грамадзянскай супольнасці”.

Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), нядаўна выпусціла ўсебаковае даследаванне па абмежаваннях на доступ праваабаронцаў да фінансавання, якое паказвае, як урады па ўсім свеце ўсё часцей замінаюць доступу НДА да фінансавання, у прыватнасці замежнага. Дзяржавы звяртаюцца да абмежавальных законаў, паклёпніцкіх кампаній і судовага пераследу праваабаронцаў як спосабу падавіць любую крытыку; сярод іх Алжыр, Бангладэш, Бахрэйн, Беларусь, Егіпет, Расія, разам з Азербайджанам, Эфіопіяй, Індыяй і многімі іншымі ўва ўсіх рэгіёнах свету.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 993

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 638

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 592

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 546

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 645

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 305

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 403

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 399

[/category]