Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Міжнародная падтрымка Бяляцкага

Міжнародная падтрымка Бяляцкага

Каля ста тысяч людзей выступілі ў падтрымку Алеся Бяляцкага - паведамляе ПЦ "Вясна"


Марафон Amnesty International па напісанні лістоў Алесю Бяляцкаму Марафон Amnesty International па напісанні лістоў Алесю Бяляцкаму

Amnesty International падвяла вынікі Марафону па напісанні лістоў Алесю Бяляцкаму, які прайшоў па ўсім свеце. Агулам па ўсім свеце было прынята 104,731 мераў у падтрымку беларускага праваабаронцы, якога аўтарытэтная міжнародная арганізацыя прызнала вязнем сумлення.

Удзельнікі глабальнай кампаніі выказалі сваю падтрымку зняволенаму кіраўніку ПЦ "Вясна" і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) рознымі спосабамі, прапанаванымі актывістамі Amnesty International - напісаннем лістоў салідарнасці, падпісаннем петыцый за вызваленне Алеся Бяляцкага на адрас беларускіх уладаў, а таксама творчымі акцыямі, у тым ліку канцэртамі і светлавымі праекцыямі.

У спісе краінаў, дзе падобныя меры былі прынятыя, Amnesty International называе наступныя: Аўстрыя, Бельгія, Бермудскія выспы, Балгарыя, Канада, Кіпр, Чэшская рэспубліка, Фінляндыя, Гана, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Японія, Латвія, Люксембург, Малі, Мальта, Малдова, Манголія, Парагвай, Польшча, Партугалія, Пуэрта-Рыка, Румынія, Расія, Славакія, Славенія, Паўднёвая Карэя, Швецыя, Швейцарыя, Тайвань, Таго, Туніс, Украіна, Венесуэла, Вялікабрытанія.

Арганізацыя прыводзіць толькі некаторыя прыклады акцый, зробленых у абарону правоў Алеся Бяляцкага.

У Японіі актывісты зрабілі больш за 1000 ліхтарыкаў у межах Марафона Amnesty International.

У Паўднёвай Карэі для вырабу такiх ліхтарыкаў таксама сабралася шмат людзей.

У Люксембургу ліхтарыкі былі воданепранікальныя і выправіліся ў плаванне ўніз па рацэ ў цэнтры горада, распавядаючы пра такіх палітычных вязняў, як Алесь Бяляцкі.

Школьнікі з Тога напісалі ліст Алесю Бяляцкаму.

У Парагваі людзі прынялі ўдзел у велапрабегу ў рамках Марафона, а затым падпісалі петыцыі.

У марознай Фінляндыі актывісты выйшлі на акцыю з запаленымі свечкамі і партрэтамі палітвязняў.

Польшча далучылася да Марафона рознымі творчымі акцыямі. Мастак-графіціст намаляваў лісты, што падаюць у паштовую скрыню.

"Каляндар суперажывання", які сімвалізуе турэмную камеру Алеся, перададзены прэзідэнту Браніславу Камароўскаму.

Марафон Amnesty International аб'яднаў мноства еўрапейцаў для напісання лістоў і падпісання петыцый за Алеся Бяляцкага. Такія акцыі прайшлі ад Італіі да Вялікабрытаніі.

Адрасантам петыцый і лістоў салідарнасці раздавалі налепкі з выявай праваабаронцы-палітвязня.

У Міжнародным сакратарыяце Amnesty International у Лондане ў Дзень правоў чалавека ўдзел у Марафоне салідарнасці прыняў былы палітвязень Андрэй Саннікаў.

Нагадаем, што штогадовы праваабарончы Марафон па напісанні лістоў Amnesty International пачаўся 7 снежня 2012 года, напярэдадні Дня правоў чалавека, і прайшоў па ўсім свеце пад лозунгам «Пішам за правы! Даможамся пераменаў!». Мэтай марафона было прыцягненне ўвагі міжнароднай грамадскасці да лёсу праваабаронцаў, якія пераследуюцца ўладамі ў розных краінах свету.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 975

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 631

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 586

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 540

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 636

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 298

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 396

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 394

[/category]