Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

"Жыццё пасля кратаў"

"Жыццё пасля кратаў"

Пры поўным аншлагу адбылася прэзентацыя новай кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча "Жыццё пасля кратаў" 26 лютага - паведамляе ПЦ "Вясна"


Кніга складаецца з 27 артыкулаў, у якіх распавядаецца аб тым, што адбывалася ў жыцці ўдзельнікаў трагічных падзей 19 снежня 2010 года, якія адбылі арышты за ўдзел у гэтак званых “масавых беспарадках".

Пра тое, наколькі актуальнай застаецца тэма «Плошчы-2010», сведчыла колькасць людзей, якія сабраліся на Управе БНФ. Аднак, нягледзячы на цеснату, прысутныя праяўлялі непадробную цікавасць да выступоўцаў і да самой падзеі.

Сябра рады праваабарончага цэнтру “Вясна” Таццяна Рэвяка знайшла трапны сінонім для новай кнігі Тамковіча, назваўшы яе “неперагорнутай старонкай календара”. Гэты дзень доўжыцца і для тых, хто дагэтуль адбывае зняволенне, і для тых, хто апынуўся ў вымушанай эміграцыі, і для тых, хто знаходзіцца пад вызначанымі судом абмежаваннямі.

Як заўважыў на прэзентацыі Уладзімір Някляеў, у гэтай кнізе вытрыманы прынцып сямейнага альбому, з якога пра чалавека можна даведацца больш, чым з любых расповедаў.

Аляксандр Фядута, таксама герой кнігі Тамковіча выступаў досыць эмацыйна: “Тыя, каго называюць генераламі і палкоўнікамі плошчы, гэта людзі, перад якімі маячылі ці то слава, ці то грошы, ці то эміграцыя… Мы ўсе, ідучы на плошчу, ведалі, навошта мы туды ідзём і за што будзем сядзець. А тыя маладыя хлопцы, якіх збівалі і саджалі, ішлі за нашу і вашу свабоду – вось яны і ёсць сапраўдныя героі! Дзякуй, што мы можам апынуцца побач на старонках адной кнігі з тымі, хто ішоў на плошчу за свабоду і толькі за яе.”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Орши

Аўтапарк прыслаў адказ

Хотите узнать больше? Аўтапарк № 3 адказаў аршанцам наконт беларускай мовы ў транспарце. 989

"Взлёт" побили в Жлобине

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" два раза проиграли ЦОРу. 635

6 аргументов против

Хотите узнать больше? В Орше был презентован фильм и книга против смертной казни 591

"Мужество-2015"

Хотите узнать больше? В Бабиничах состоялись соревнования среди инвалидов-колясочников. 545

Определить лучшего футболиста

Хотите узнать больше? На странице фанатов "Орши" началось голосование на лучшего игрока. 641

Аршанец бамжуе ў Гародні

Хотите узнать больше? Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому. 1 301

С воскресенья ждем зиму

Хотите узнать больше? В атмосфере происходит резкий поворот событий на зиму 1 399

Первый выезд "Взлёта"

Хотите узнать больше? Волейболисты "Взлёта" проведут уик-энд в Жлобине. 396

[/category]